Назад к книге «Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі» [Лявон Эдвардавіч Карповіч]

Бiблiя i фiлятэлiя

Наказваю вам: любiце адзiн аднаго.

(Яна 15:17)

Усё Пiсаньне боганатхнёнае i карыснае для навучаньня, для выкрыцьця, для выпраyленьня, для настаyленьня y праведнасьцi,

каб быy дасканалы Божы чалавек, да yсякае добрае справы падрыхтаваны. (Другое да Цiмафея 3:16,17)

Сьвятое пiсьмо зьмяшчае праyду пра Бога i праyду пра чалавека i паказвае дзеi чалавецтва праз адносiны з Богам. Кнiгi Сьвятога Пiсаньня, якое складаецца з Старога i Новага Запаветаy, маюць агульную назву «Бiблiя». Назва паходзiць з грэцкай мовы i азначае y перакладзе «кнiга», якая зьяyляецца найбольш важнай з усiх кнiг, проста «Кнiга Кнiг». Сапраyды, Бiблiя зьяyляецца адной з найважнейшых кнiг у гiсторыi сьвету, i не толькi y сэнсе духоyным, але i лiтаратурным, гiстарычным i сацыяльным. Няма нiякiх сумневаy, што для многiх людзей Бiблiя зьяyляецца свайго роду жыцьцёвай iнструкцыяй, своеасаблiвай кнiгай псыхалягiчнай, фiлязофскай, унiвэрсальнай. Для мiльёнаy Бiблiя была i застаецца крынiцай вечнай iсьцiны i мудрасьцi, вучыць любiць i дараваць.

Паводле дадзеных Уiклiф Глябальны Альянс Бiблiя даступная для чытаньня y 471 мове – гэта родная мова прыкладна 4,8 мiльярдаy чалавек. Бiблiя перакладалася yжо y далёкай старажытнасьцi. Першы пераклад Старога Запавету, зроблены y трэцiм стагодзьдзi да нашай эры. Пасьля yзьнiкненьня хрысьцiянства стандартным перакладам Бiблii на лацiнскую мову, якая выкарыстоyвалася y набажэнстве, стала Вульгата, пераклад, зроблены Сьвятым Еранiмам у 382—406 гадах.

Рэпрадукцыя карцiны мастака Мэрызi да Караваджа Мiкеланджэла «Сьвяты Еранiм» на марцы пошта Мальты (2007 г.)

У 1970 годзе пошта Парагваю выпусьцiла y карыстаньне марку з вiдарысам карцiны Альбрэхта Дзюрэра «Сьвяты Еранiм у пустынi». Таксама быy зроблены прыгожы картмаксiмум

На сёньняшнi дзень Новы Запавет перакладзены на 1223 мовы, а часткi Бiблii – яшчэ на 1002.

Першая друкаваная Бiблiя – гэта Бiблiя Гутэнбэрга надрукавана y 1452—1455 гады y Майнцы Іяганам Гутэнбэргам.

Марка пошты Злучаных Штатаy (1952 г.) да 500-годзьдзя Бiблii Гутэнбэрга

Наш знакамiты зямляк Францыск Скарына з Полацку y 1517 г. у Празе арганiзаваy друкарню, пераклаy на тагачасную беларускую мову, напiсаy прадмовы i на працягу 1517 -1519 г. надрукаваy 22 кнiгi Старога Запавету. Скарына друкаваy Бiблiю як з рэлiгiйнымi так i з асьветнiцкiмi мэтамi, пра што пiша y прадмове: «дедтем малым початок всякое доброе наукы, дорослым помножение в науце, мужем моцное утверьжение». Сваё выданьне Скарына yпрыгожыy 52 гравюрамi, выкананымi iм.

Таму вельмi слушна Беларуская пошта выдала y 1997 годзе сэрыю з чатырох марак, прысьвечаную Францыску Скарыне i яго Бiблii

Слушна было б, каб да 500 – гадовага юбiлею было зроблена паштовае выданьне з усiмi Скарынаyскiмi гравюрамi. Гэта быy бы ня толькi знак павагi, але i сьветны падарунак фiлятэлiстам усяго сьвету.

Дарэчы, першы поyны пераклад Бiблii з арыгiнальных моy на польскую мову гэта Бiблiя Брэсцкая з 1563 г.

Як па перакладах так i па тыражы Бiблiя, сярод iншых кнiг, ня мае сабе роyных. Таму Бiблiя аказвала i аказвае вялiзарны yплыy на чалавечую гiсторыю, культуру i мастацтва.

На марцы пошты Славенii (2007 г.) выява Далматынавай Бiблii – першага поyнага перакладу Бiблii на славенскую мову (1584 г.)

На пачатку было Слова. Слова запiсана y Кнiгу, а Кнiга была супраць выяваy: «Не рабеце сабе кумiраy i выяваy, i слупоy ня стаyце y сябе, i камянёy з выявамi не кладзеце y зямлi вашай, каб кланяцца перад iмi, бо Я Гасподзь, Бог ваш». (Лявiт 26:1).

Не магло быць iначай сярод паганцаy, якiя пакланялiся iдалам i прыносiлi iм ахвяры. Абраны народ павiнен быy быць верным Нябачнаму. І яyрэi не стварылi нiводнай выявы Бога. Першыя сцэны бiблейныя паyсталi y Рымскай iмпэрыi. Гэта былi iлюстрацыi Септуагiнты – грэцкага перакладу Старога Запавету. Стары Запавет забараняy тварыць выявы, а Новы Запавет не зьнiмаy гэтай забароны. Але зьявiyся Бог-чалавек, Ісус, «выява Бога Нябачнага». Гэта выклiкала мажлiвасьць стварэньня вобраза Бога. Яшчэ доyга цягнулiся споры, хоць многiя казалi аб вялiкiм пажытку ад выяваy бiблейных. «Што чытаньне дае вушам, тое маyклiвае ма

Купить книгу «Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі...»

электронная ЛитРес 140 ₽