Назад к книге «Радзіва «Прудок»» [Андрусь Горват]

Радзiва «Прудок»

Андрусь Горват

Электронная кнiгарня

Журналiст, дворнiк, дармаед, гаспадар, пiсьменнiк. Аyтар гэтай кнiгi – чалавек, якi шукае сваё месца y гэтым свеце. Такiм месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталiчнага часопiса або модны хiпстарскi каворкiнг. Але стала дзедава хата на Палессi, на yскрайку Беларусi, на перакрыжаваннi сусветай. Гэта кнiга не пра тое, як аднавiць напаyразбураны дом, саджаць агарод, даiць казу, жыць у вёсцы i не спiцца. Гэта кнiга пра тое, як аднавiць напаyразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёй да роднай мойнай i культурнай стыхii i пра тое, як важна не згубiць бабулiны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваiм для самога сябе.

Андрусь Горват

Радзiва «Прудок»

Фота Арцём Багаслаyскi, Кацярына Гусева, Андрусь Горват, Янiна Мяцельская, Вольга Бяляева

© Андрусь Горват, 2017

© Афармленне. ІП Янушкевiч А.М., 2017

© Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2017

Раздзел 1

Мемуары дворнiка

2013 год

Лiстапад

* * *

Хачу быць дворнiкам.

* * *

Ноччу саснiy Ганну Чарнушку з «Людзей на балоце». У сне мы цалавалiся, i Ганна нават паказала мне калена.

Калена Чарнушкi – от сапраyдны беларускi эратычны сон.

* * *

Ганна пайшла за багацея Яyхiма, а я хадзiy на суразмоyе y гандлёвы цэнтр «Карона». І такое адчуванне, што я прасiyся да iх не дворнiкам, а дырэктарам мяснога аддзела.

– Мы вам перезвоним, – кажуць.

Ага, так я i паверыy. Убачылi дыплом журналiста i спужалiся.

* * *

Дворнiк Купалаyскага тэатра зарабляе два мiльёны. Дворнiк Галоyпаштамта – два з паловай. Дворнiк камерцыйнай установы – тры. Дворнiк гандлёвага цэнтра «Карона» – чатыры.

Чым болей для душы, тым меней для кiшэнi.

У тэатры пацiкавiлiся, цi валодаю я беларускай мовай. У астатнiх месцах – цi п’ю.

Пайшоy на каву да Машы. Заадно паеy. Маша кажа, што дворнiчаць за грошы – гэта дурны тон. І што yсе прыстойныя фрыкi працавалi дворнiкамi. І што Чарнушка б ухвалiла.

То добра.

* * *

У тэатры ёсць свая легенда – бабуля, якая працавала дворнiчыхай паyстагоддзя. Цэлыя пяцьдзясят гадоy!

Начальнiца аддзела кадраy паведамiла, што ёй неаднойчы прапаноyвалi iншую пасаду, на прыступку вышэй. Але бабуля адмаyлялася. Куды тая дворнiчыха падзелася i калi yсё гэта адбывалася, нiхто не змог узгадаць.

* * *

Засталося прайсцi медкамiсiю, i y маёй працоyнай кнiжцы з’явiцца новы запiс.

* * *

Сусед знiзу, Алег, пытае:

– Ты яшчэ на волi?

Нечакана я стаy мясцовым аyтарытэтам. Тры днi таму нейкi крымiналiст хадзiy па пад?ездзе i выпытваy, як я выглядаю, як сябе паводжу, з кiм жыву. Не ведаю, што ён ад мяне хацеy, але сусед стаy паважаць мяне яшчэ болей.

Летась я хадзiy да псiхатэрапеyткi Леры. Яна вучыла мяне выказваць затоеную агрэсiю. Потым я пераехаy сюды, пазнаёмiyся з Алегам, i мяне прарвала. Ужо год мiнуy, а ён дагэтуль апаслiва пазiрае на мяне.

Алег адзiны, хто са мной вiтаецца. Калi выходжу пакурыць на балкон, ён крычыць мне:

– Прывет, сусед!

Ён цэлымi днямi бадзяецца па двары i зазiрае y вокны.

Праз дзесяць-пятнаццаць гадоy я стану такiм, як Алег, – непатрэбным чалавекам.

* * *

Сёння не зачынiy балконныя дзверы, i кот Рома скочыy за голубам, але не yтрымаyся i паляцеy унiз. Калi Ромка мiнаy другi паверх, учапiyся кiпцюрамi за балкон.

Хто ведае замову ад спуду? Для трыццацiгадовага мужчыны. Пайшоy да Алега па Ромку, убачыy, што Алегаy ложак знаходзiцца там, дзе мой. Цяпер кожны раз, як лягу спаць, буду думаць, што пада мною ляжыць тое, чым я не хачу стаць. Часам чую ягоны храп цi як ён варочаецца y сне. Гэта вельмi страшна. Гэта адзiнае, чаго я баюся да yсрачкi, – калi самая нежаданая будучыня yвесь час нагадвае пра сябе.

* * *

Я дворнiк!

* * *

Першы працоyны дзень. Працаваy у малiнавых джынсах, бо тэатральныя порткi былi такiя вялiзныя, што туды можна yсунуць дзесяць мяне.

У малiнавых джынсах i з зялёнай мятлою я самы модны дворнiк!

* * *

Раней я думаy, што галоyныя людзi y тэатры – рэжысёры i акцёры. Але не. Папраyдзе самая галоyная тут аканомка Іосiфаyна. Яна бландзiнка, падобная да Мэрылiн Манро. Але, ну, такая – беларуская Манро. Добрая i клапатлiвая. Месцамi нават занадта.

*