Назад к книге «Ключ, які нічога не адмыкае (зборнік)» [Генадзь П. Аўласенка]

Ключ, якi нiчога не адмыкае (зборнiк)

Генадзь П. Аyласенка

Новая кнiга прозы Генадзя Аyласенкi «Ключ, якi нiчога не адмыкае» мае падзагаловак «Рэальна-мiстычна-фантастычныя апавяданнi».

І гэта сапраyды так. Бо нягледзячы на тое, што зборнiк апавяданняy можна вызначыць, як мiстычна-фантастычны, рэальнага на ягоных старонках не менш, чым уласна мiстыкi альбо фантастыкi. А месцамi – нават i больш…

У зборнiк увайшлi розныя паводле памеру i тэматыкi апавяданнi. Усе яны (хоць i y рознай ступенi) знаходзяцца на хiсткай i даволi размытай мяжы памiж «рэальным i фантастычным». Толькi некаторыя з твораy (тыя, што пераступiлi yсё ж нябачную гэтую мяжу) можна аднесцi да чыстай фантастыкi альбо сапраyднай мiстыкi.

Генадзь Аyласенка

Ключ, якi нiчога не адмыкае (зборнiк)

© Аyласенка Г. П., 2014

© Афармленне. УП «Мастацкая лiтаратура», 2014

© Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016

Выпадак на балоце

Спачатку Максiм нават не спалохаyся, страх прыйшоy потым. У першую ж хвiлiну, скочыyшы на чарговую купiну i раптам правалiyшыся кудысьцi yнiз амаль па калена y балотную твань, ён адчуy толькi злосць на yласную сваю няyклюднасць, ды яшчэ прыкрасць, што так няyдала yсё атрымалася. Халодная брудная вада адразу ж зацякла y боты… i цяпер давядзецца ажно пяць кiламетраy перцiся да вёскi y мокрым абутку. А ранiцай зноy заложыць горла. Як пiць даць…

Але, калi ён, таргануyшыся, каб вызвалiць ногi з балотнага палону, адчуy, што гэта будзе не так i проста зрабiць, – прыйшла першая занепакоенасць. Не страх яшчэ, але нешта вельмi падобнае на яго. Тым больш што ад гэтага адчайнага рыyка ногi загрузлi яшчэ глыбей, i yжо нават каленi апынулiся y вадзе… «Нiчога сабе прыгода! – пранеслася y Максiмавай галаве раптоyная лiхаманкавая думка. – І гэта на нашым маленькiм балотцы, якое я выхадзiy уздоyж i yпоперак!»

Ён паглядзеy на вядзерца з журавiнамi, якое трымаy у левай руцэ. Вядзерца замiнала ягоным дзеянням па вызваленнi з палону, але ж куды яго дзець? Кiнуць уперад, на пагорак? Рызыкоyна, бо ягады могуць рассыпацца… І раптам Максiм зразумеy, што працягвае апускацца yнiз! Ужо i нiжнi край штармоyкi апынуyся y вадзе…

Вось тут Максiма i ахапiy першы страх. Не клапоцячыся больш аб журавiнах – гары яны гарам – ён кiнуy вядзерца y напрамку пагорка, i яно, вядома ж, павалiлася набок. Але Максiму было yжо не да вядзерца, як апантаны, ён iрвануyся, напружваючы yсе сiлы… але балота i не думала адпускаць сваю ахвяру…

– Вось чорт! – прамарматыy Максiм праз моцна сцятыя зубы i, нахiлiyшыся yперад, паспрабаваy дацягнуцца рукой да зарасляy вербалозу на самай ускраiне пагорка. Да вербалозу ён так i не дацягнуyся, а сама гэтая няyдалая спроба вызвалiцца прывяла да таго толькi, што ён загруз у багне амаль па пояс.

У поyным адчаi Максiм глянуy спачатку y адзiн бок, потым у другi. Звычайна на балотцы y гэты час былi ягаднiкi, хоць некалькi чалавек ды прысутнiчала, i Максiму гэта не вельмi падабалася… канкурэнты, як-нiяк… А вось сёння, калi трэба, нiкога навокал не было нi вiдаць, нi нават чуваць…

Цi yсё ж паспрабаваць, паклiкаць?

– Гэй! – як мага гучней крыкнуy Максiм. – Людзi! Дапамажыце! Ён змоyк, прыслухоyваючыся, але наyкол па-ранейшаму было цiха.

Мiж тым туманная ранiца паступова саступала месца яснаму вераснёyскаму дню. Сонца yжо амаль узнялося над лесам… i Максiм успомнiy раптам, што сёння пасля абеду збiралiся яны з жонкай у райцэнтр, дакладней, у райцэнтр трэба было жонцы, а Максiм абяцаy адвесцi яе туды на матацыкле… І вось такая няyдача!

– Гэй! – зноy закрычаy Максiм што ёсць моцы. – Людзi! Сюды! Ён ужо загруз амаль па грудзi, i yсё працягваy i працягваy павольна апускацца yнiз.

Сонца паступова пачало прыпякаць, i паветра над балотцам хутка прагравалася. Але балотная твань знiзу была халоднай, нiбы лёд, i y Максiма моцна змерзлi ногi. Ён паспрабаваy хоць крыху паварушыць iмi, ды так i не змог гэтага зрабiць… «Вось i смерць надышла! – мiльганула панiчная думка. – Дый так недарэчна!»

– Ты лiчыш, што недарэчна? Імгненна yскiнуyшы галаву, Максiм раптам убачыy акурат перад сабой, сярод невысокага вербалозу, нейкага мужчыну y чорнай вопратцы.