Назад к книге «Інфанта і аднарог» [Сяргей А. Балахонаў]

Інфанта i аднарог

Сяргей Балахонаy

У адной са школаy, здавалася б, тыповага беларускага горада пачатку ХХІ ст. пяты год працуе малады настаyнiк i лiтаратар Эрнест Скiргайлавiч Баластоyскi. За пару дзён да новага навучальнага года яго раптоyна прызначаюць класным кiраyнiком у зусiм няпросты выпускны клас. Настаyнiк з неахвотай бярэцца за гэтую справу, паралельна адзначаючы цiкавасць да сваёй асобы як з боку каляжанак ды старшакласнiц, так i з боку загадкавай КНАКС – Камiсii па надзвычайнай ахове культурнай спадчыны, супрацоyнiк якой папярэджвае яго пра верагоднасць сутыкнення са з’явамi звышнатуральнага парадку. Навучальны год робiцца для Баластоyскага сапраyдным выпрабаваннем, у якiм вычварна пераплятаюцца педагагiчныя нягоды, несупадзеннi каханняy i нават цэлыя сусветы, куды фантастычным чынам рэгулярна «засмоктвае» настаyнiка. Што страшней – настаyнiцкая руцiна цi ноч пры калiнавым мосце? Што больш складана – выхоyваць праблемных выпускнiкоy цi змагацца за каханне пад свiнцовым дажджом Сталiнграда? Цi здолее галоyны герой развязаць клубок праблем, каб знайсцi галоyнае – разуменне i yзаемнасць пачуцця? Адказы на гэтыя пытаннi можна атрымаць, прачытаyшы новы раман Сяргея Балахонава «Інфанта i аднарог».

Сяргей Балахонаy

Інфанта i аднарог

Вользе

Гэта прыгожая iлжа,

Гэта цудоyнае адмаyленне.

Такая прыгожая iлжа, што верыш ёй.

    Джарэд Лета

А yкруг мяне стаяць старожы, гатовыя вароты расчынiць, калi я мыта аплачу душы маёй аздобамi.

    Вацлаy Ластоyскi

Сквозь

Толщу микросхем ваш взгляд,

Как звезда, далёк,

На пути на млечном.

    Вiктар Аргонаy

Заплыy сiзы сiлязенька,

Ой, заплыy сiзы сiлязенька

На чужую старану.

    Беларуская народная песня

З мiлосцю да цябе сыду y зямлю,

З мiлосцю да цябе з зямлi yздымуся.

    Амар Хаям

© С. Балахонаy, 2015

© Логвiнаy, выдавец, 2015

Ад рэдакцыi

Гэты раман павiнен быy выйсцi яшчэ на пачатку стагоддзя. З шэрагу iнтэрв’ю Сяргея Балахонава i yскосных звестак, якiя паходзяць ад iншых людзей таго часу, вынiкае, што твор меркаваyся да папяровай публiкацыi y перыяд памiж выданнямi празаiчных зборнiкаy «Імя грушы» i «Зямля пад крыламi Фенiкса», то бок мiж 2005 i 2012 гадамi паводле старога календара адпаведна. Сам аyтар нi y тыя часы, нi y значна пазнейшыя не прызнаваyся, што ж менавiта стала загваздкай, якая не дазволiла раману з’явiцца на чытацкi суд.

У гутарцы з журналiсткай партала «Дбалая вядзьмарка» (2045 г.) пiсьменнiк усяляк ухiляyся ад адказаy на пытаннi наконт гэтага рамана, гаворачы нешта няyцямнае пра самалёт, якi так i не здолеy узляцець. Схiльнасць Сяргея Балахонава да мiстыфiкацыяy спарадзiла y даследчыцкiх колах гiпотэзу, што рамана «Інфанта i аднарог» папросту нiколi не iснавала, што лiтаратар наyмысна yводзiy у зман зацiкаyленую публiку, а колькi чалавек з яго сяброyскага атачэння пры нагодзе падыгрывалi яму. Такая гiпотэза вельмi працяглы час лiчылася адзiна дакладнай.

Падобнага кшталту yяyленнi не здолеy змянiць нават адшуканы y сярэдзiне стагоддзя каталог з бiблiяграфiчнай прыгадкай урыyка з названага рамана, апублiкаванага y гомельскiм лiтаратурным альманаху «Палац» (2014 г.). Па-першае, нiводны асобнiк альманаху на той час не быy знойдзены. Па-другое, гомельскае паходжанне гэтага выдання спарадзiла здагадку, што i тут не абышлося без мiстыфiкацыi з боку гамяльчанiна Сяргея Балахонава. Аднак у 2067 г., то бок праз два гады пасля смерцi аyтара, адзiн з супрацоyнiкаy нашага iнстытута зрабiy сенсацыйнае адкрыццё: на беластоцкiм букiнiстычным кiрмашы сярод выданняy, прысвечаных архiтэктуры, выпадкова знайшоyся той самы нумар «Палаца», i фрагмент з рамана «Інфанта i аднарог» там сапраyды прысутнiчаy.

Гэтае адкрыццё змусiла даследчыкаy заварушыцца. Пачалiся пошукi любой iнфармацыi, якая магла б вывесцi на iншыя фрагменты цi нават на поyны тэкст страчанага твору. У 2070 г. наш iнстытут мусiy прадаць танк, каб атрымаць сродкi для комплекснай працы y архiвах старога iнтэрнэту. Праца праводзiлася па многiх напрамках. Пошукi слядоy рамана Сяргея Балахонава з’яyлялiся мiж iх адным з прыярытэтных. Вынiкам, на жаль, стала толькi знаходка аyдыё