Назад к книге «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» [Уладзіслаў Ахроменка, Максім Клімковіч]

Праyдзiвая гiсторыя Кацапа, Хахла i Бульбаша

Максiм Клiмковiч

Уладзiслаy Ахроменка

“Праyдзiвая гiсторыя…” аyтарства Уладзiслава Ахроменкi i Максiма Клiмковiча – пародыя на афiцыйную мiнуyшчыну трох спадкаемцаy мiфалагiчнай iстоты Homo Slavianikus’а, у якой выразна прачытваецца гiсторыя беларусаy, украiнцаy i расейцаy. Асобныя гiстарычныя падзеi – закалоты, змовы, замiрэннi i аншлюсы, – наyмысна падаюцца y перакручанай, прынцыпова нязвыклай трактоyцы. Гiсторыя трох народаy паслядоyна выкладаецца “ад дагiстарычных часоy i да будучых эпохаy”, i з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на эпiчнасць.

Уладзiслаy Ахроменка, Максiм Клiмовiч

Праyдзiвая гiсторыя Кацапа, Хахла i Бульбаша

© Уладзiслаy Ахроменка, 2017

© Максiм Клiмовiч, 2017

© ІП Янушкевiч А.М., 2017

© Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2017

Прадмова да публiкацыi

Гiсторыi, як навукi, нiколi не iснавала, не iснуе i iснаваць не можа. Гэта бясспрэчна i вiдавочна.

Вывучэнне далёкай i не вельмi далёкай мiнуyшчыны пачынаецца з першакрынiцаy. Калi першакрынiца адна, анiякiх праблемаy у даследнiка не yзнiкае. Гiсторыку нiчога не застаецца, як даверлiва пераказваць напiсанае папярэднiкам i не думаць, кiм той быy: праyдзiвым сведкам падзеяy цi iх зламысным фальсiфiкатарам.

Праблемы пачынаюцца, калi першакрынiцаy некалькi. І чым iх болей, тым цяжэй даследнiку, бо першакрынiцы заyсёды супярэчаць адна адной. Мы доyга шукалi якiх-небудзь сведкаy, якiя б цалкам супадалi y апiсаннях фактаy i y iх трактоyцы i, як не дзiва, знайшлi. Толькi неyзабаве высветлiлася, што адзiн летапiсец папросту спiсваy у другога.

Але ж i старажытны плагiят бязлiтасна перакручваецца цягам усiх наступных стагоддзяy. Незлiчоныя легiёны гiсторыкаy, iдэолагаy, палiттэхнолагаy, пiсьменнiкаy ды прадстаyнiкоy iншых старажытных прафесiй ствараюць велiчную i блiскучую мiнуyшчыну як альтэрнатыву прынiзлiвай рэчаiснасцi i няпэyнай будучынi.

Такiм чынам, больш-меньш вартай даверу крынiцай можа быць адно аб’ектыyна першасны дакумент. Збольшага сумленныя даследнiкi час ад часу спасылаюцца на нейкiя загадкавыя Скрыжалi Гiсторыi, на якiх нiбыта i фiксуюцца праyдзiвыя лёсы народаy. Да нядаyняга часу Скрыжалi гэтыя нiхто i нiдзе не бачыy.

Не так даyно y адным беларускiм мястэчку руйнавалi чарговую старасвецкую камянiцу. Падпiтыя калдыры, якiя расцягвалi сцены на цэглу, адшукалi y падмурках вялiзную каменную плiту з загадкавымi пiсьмёнамi. Замбаваныя дзяржаyнай прапагандай п’янтосы вырашылi, што гэта – шыфроyка-iнструкцыя з Захаду да беларускiх нацыяналiстаy, экстрэмiстаy ды iншых тэрарыстаy. Калi ж пад плiтой не знайшлося парашута, рацыi, выбуховых рэчываy ды iншых традыцыйных шпегунскiх трантаy, калдыры супакоiлiся i пацягнули знаходку y камнедрабiльню, каб раструшчыць плiту на жарству i такiм чынам зарабiць на свае yлюбёныя напоi.

На шчасце, побач апынулiся мы – аyтары гэтае публiкацыi. І, як толькi пабачылi дзiyныя каменныя пiсьмёны, то зразумелi адразу: гэта – тыя самыя Скрыжалi Гiсторыi, пра нястачу каторых меланхалiйна yздыхаюць прыхiльнiкi аб’ектыyнай мiнушчыны. Гiстарычная сенсацыя была навiдавоку – у нашых руках.

Расшыфроyка тэксту заняла колькi гадоy, але намаганнi далi плён. На вялiкi жаль, нейкi невядомы калдыр адбiy верхнюю частку плiты, i таму першыя радкi летапiсу назаyсёды страчаныя для даследнiкаy. Аднак мы шчыра перакананыя, што непадробныя Скрыжалi стануць найкаштоyнейшай крынiцай праyдзiвай i незаангажаванай гiсторыi трох сусветна знаных народаy – Кацапаy, Хахлоy i Бульбашоy.

    Уладзiслаy АХРОМЕНКА

    Максiм КЛІМКОВІЧ

…людзьмi звацца!

…адкiнуy хвост i злез з дрэва. Гэта быy валасаты полаваспелы самец з пахмурным позiркам i нязграбнай постаццю. Свае пачуццi калматы фацат выяyляy рыкам i мыканнем – у залежнасцi ад настрою i ступенi сытасцi. Істота, вядомая бiёлагам, як Homo Slavianikus, толькi збольшага нагадвала чалавека, але пераyзыходзiла yсiх астатнiх суродзiчаy iнтэлектам i здольнасцю да навучання. Ягонымi паводзiнамi кiравалi тры асноyныя жаданнi – голад, смага i поклiч плоцi. Кал