Назад к книге «Рыбін горад» [Наталка Василівна Бабіна, Наталья Васильевна Бабина]

Рыбiн горад

Наталка Бабiна

Твор лучыць у сабе рысы прыгоднiцкага, дэтэктыyнага, жаночага i сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце – якое было, якое ёсьць i якое будзе. Гэта захапляльная гiсторыя каханьня, сьмерцi, цудаy i yратаваньня.

Наталка Бабiна

Рыбiн горад

Вiцю Панасюку,

Генку Азiмуку,

Надзi Цецярук,

Марыi Карнялюк (Лёнiсе),

Васiлю Краyчуку,

Ксенi Краyчук

i yсiм, хто не дажыy.

© Бабiна, Н, тэкст, 2011

© ІП А.М. Янушкевiч, 2018

© Распаyсюджванне e-book. ТАА «Электронная кнiгарня», 2018

Гiсторыя з чортам

Быy час, калi мяне страшэнна мучыy чорт. Ён цягаyся да мяне амаль штодня. У мяне былi пэyныя метады, каб прагнаць яго, але гэты без меры настойлiвы экзэмпляр – нават iстотай чорта не назавеш – вяртаyся i вяртаyся, выскокваy зноy i зноy у самы нечаканы час, у самых нечаканых месцах. Лысы, агiдны. Брр… Паколькi на коне стаяла не больш не менш, як мая несмяротная душа, я жыла y пастаянным напружаннi. Кожную хвiлiну чакаць пекла, якое можа адкрыцца пад вечкам рондаля, або за люстэркам, або пад паверхняй вады y ванне – гэта страшна. Хто меy справу з чортам, той разумее, пра што я. Страх паралiзаваy мае сiлы. І вось аднойчы, зноy-такi зусiм неспадзявана для сябе, я расправiлася з чортам раз i назаyсёды. Вынайшла сродак. Магу параiць кожнаму. Дакладней, кожнай. Помню, стаяy вечар цяжкага душнага дня. Заматаная i запараная, я прыцяглася дадому з горада. Сцягнула сукенку, садрала валоглыя на ступаках панчошкi. Духата стомы мяшалася з духатой цела цяжкой бабы, я адчувала гэта, i, выцягнуyшы зпад сябе крывавы падклад, пайшла з пакоя y ванную, каб залезцi пад душ. І тут, у цёмным калiдоры, зза рога на мяне выскачыy чорт. Ён спадзяваyся на нечаканасць, але яна ж згубiла яго самога. Менавiта ад нечаканасцi, не думаючы, я пляснула яго крывавай шматкай – а цякло з мяне тады, як з рукава – па лысым чэрапе, аж пырснулi на белыя шпалеры цёмначырвоныя кропелькi. І яшчэ раз, i яшчэ, i яшчэ. Ударыyшы першы раз адрухова, я цяпер малацiла хуткахутка, з усёй нянавiсцю, што так доyга назапашвалася y маёй душы: «Згiнь, згiнь, згiнь, нячыстая сiла!» І ён згiнуy. Завiшчаy i прапаy. І больш нiколi не прыходзiy.

Так я i дасюль не ведаю: цi то кроy месячных такая памоцная супраць чарцей, цi то засаромеyся ён таго, што спалохаyся смяротнай…

Так цi iнакш, толькi больш яго не прыносiла. І не перашкаджаy ён мне рыць норы y часе. А я, са свайго боку, нiколi не купляла пракладак, пакуль гэтае пытанне было для мяне актуальным. Пракладка не дапамагла б мне прагнаць чорта так, як дапамог кавалак вынашанай прасцiны, насычаны крывёю.

Так што ёсць карысць ад фiзiялогii, нават такiм, як я.

А пах крывi час ад часу я нi зсiль нi зтiль адчуваю y паветры.

Кацiлася торба

Пасля yсяго, што было, я зноy прыехала сюды. Ненадоyга. Перш чым з’ехаць i больш не вяртацца.

Тут прыгожа. Прыгажэнна. Сiвыя завесы дробнага дажджу падзялiлi прастору на ярусы: блiжэйшы зялёна-шэры, далейшы – шэра-зялёны. Дождж сцякае па твары, па брызентавым плашчы – i тое, i другое немаладыя i чымсьцi падобныя адно да аднаго. Ад старасцi брызент губляе глянец, а душа – празрыстасць. Я стаю ля самай мяжы. Былой мяжы, дакладней. З правага боку да мяне даносiцца галёканне па-польску – нехта, нягледзячы на дождж, купаецца y Бугу; злева даносiцца расейская мова – дачнiкi (з тых, чые халупы яшчэ не скупiy Толiкалкаголiк) заyжды на варце, нават у залеву.

У брызентавым плашчы i гумовых чобатах, адзiн шнар на жываце, а другi, дзеля разнастайнасцi, на спiне, пальцы толькi нядаyна зраслiся, а мазалi яшчэ не сышлi – я стаю на вузкай паласе поплаву ля самай былой мяжы. Дождж лiе i лiе, i лугавiна yжо пад тонкiм слоем вады. Трава сагнулася пад вадой. Ля маёй нагi праплывае па ручаiнцы яшчарка – спакойная такая, ярказялёная, з жоyтым узорам на спiнцы. Яшчарка вышэйшай нацэначнай катэгорыi. У дзяцiнстве, злапаyшы такую, мы радавалiся нашмат больш, чым калi yдавалася злавiць бляклую шэранькую. Натапыраныя лапкi яшчаркi на дзiва падобныя да маленечкiх ручак дзiцяцi. Лугавiна. Вада. Рыфлёная паверхня дажджавога патоку. Спакойная яшчарка з дзiцячымi далонькамi. З аднаго боку Польшча