Назад к книге «Cіні карабель у блакітным моры плыве» [Сяргей Дубавец]

Ciнi карабель у блакiтным моры плыве

Сяргей Дубавец

“Я хацеy бы yсiх, хто чытаy мае ранейшыя кнiжкi, крыху расчараваць, таму што y гэтай кнiжцы нiчога падобнага вы не знойдзеце. Гэта кнiжка пра тое, чаго не бывае, нiколi не было i y прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без нiякай публiцыстыкi, без нiчога, што магло б здарыцца y рэальнасцi. Не ведаю, наколькi мне гэта yдалося, я хацеy напiсаць кнiжку нi пра што. І калi мне yдалося напiсаць кнiжку нi пра што, я буду адчуваць сябе шчаслiвым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)

Сяргей Дубавец

Сiнi карабель у блакiтным моры плыве

© Дубавец, С., 2014

© Ковчег, 2014

© Распаyсюджванне e-book, ТАА «Электронная кнiгарня», 2018

Шукальнiкi вечнасьцi

Зь першае ноты валторна гучыць як панiхiда. Гэта хаyтуры па табе. У пачатку заyсёды зашыфраваны канец. Але табе не канец, значыць, гэта толькi гульня, толькi шыфр, i yсё толькi пачынаецца. Вось валторна саскочыла на другую ноту, крыху замарудзiла, каб ты яшчэ раз засумняваyся. І вось ужо трэцяя i чацьвертая ноты. Не канец! Што, безумоyна, дадае yпэyненасьцi. А тут яшчэ расчулася раптам трымценьне струнных – пачалася артпадрыхтоyка да чагосьцi большага. Гэта пагрозьлiвае нiзкае трымценьне, але y той пагрозе, што раз-пораз нарастае i yздымаецца yгору, ужо прамалёyваецца прадчуваньне шчасьця. Яшчэ крыху, i yступяць габоi.

Ты кажаш, што твор пасрэдны. Я i сам здагадваюся. Але што з таго, калi мне гэта падабаецца слухаць? У дзяцiнстве я валторны з габоямi не разумеy, а трубу дык i проста ненавiдзеy. Так яна страшна выла, калi пад вокнамi праходзiла жалобная працэсiя, i даводзiлася зашывацца y самы далёкi i цёмны кут. Але яна даставала i там. Не было ратунку.

А цяпер – вось яны, габоi! І на iх проста зьверху – нiбы коньнiца-лётнiца – скрыпкi – навальваюцца yсёй сваёй мiтусьнёй… Ведаеш, у дзяцiнстве мы не yспрымаем гукi, што напоyненыя сакральным зьместам. Часта y чалавека гэтае неразуменьне застаецца на yсё жыцьцё. Здавалася б, ён дарос ужо да таямнiцаy сакрамэнту, i валторны з габоямi раптам сталi сэнсоyнымi i важнымi. Але толькi не для яго. Ён папросту ня вырас.

А ты цi вырас? Калi спалохаyся панiхiды, гэта яшчэ нiчога ня значыць. Сапраyды, пахавальныя працэсii y дзяцiнстве млосныя i страшныя. Пакуль ты не зразумеy, што y кожным канцы зашыфраваны пачатак. Гэта калi ты на вулiцы раптам сустрэyся з гукамi жалобнага маршу. А y мастацтве yсё наадварот. Цябе проста зьбiлi з тропу. Ты думаy, што yлавiy гукi канца. Складальнiкi музыкi любяць такiя штукi. У iх гэта называецца – катарсiс. Памятаеш, як Дастаеyскага вялi на сьмерць, а потым сказалi, што стоп! усё адмяняецца. Ты стаiш бяздумна i раптам чуеш – птушкi пяюць.

Нашы валторны паyтараюць гэты выпадак з твору y твор. Каб ты перажыy катарсiс. І пакуль нiхто ня ведае, як гэта yсё растлумачыць, яно дзейнiчае. Бо няма лепшага спосабу захапiць увагу, падрыхтаваць тваю iстоту да апавяданьня, якое разгорнецца зусiм хутка. Важна, што ты yжо тут, ты yжо ня толькi чакаеш, але ты наструнены yвесь. І гэта добра. Гэта значыць, што гiсторыя пачынаецца.

Кайлюс i Зелба. Зiмовая казка

Вiталю i Алене

Двое ахоyнiкаy вайсковага стрэльбiшча шарагоyцы Кайлюс i Зелба праводзiлi ранiшнi агляд тэрыторыi. За лесам яны сышлi y лагчыну, адкуль сьцежка памiж сумётаy вяла да ракi.

– Цi ты глядзеy, колькi сёньня?.. – спытаyся Кайлюс.

– Мiнус сорак, – адказаy Зелба.

Шарагоyцы моyчкi спусьцiлiся зь невысокага берагу на гладкую ледзяную паверхню.

– Мiнус сорак бывае y гэтых краях раз на сто гадоy, – сказаy Кайлюс.

– Угу, – адказаy Зелба. – Столькi ж было y год нашага прызыву.

Пад нагамi y жаyнераy паyставалi карцiны прамерзлага наскрозь падводнага сьвету: плыyкiя водарасьцi выгiналiся на некалькi крокаy, рыбiны замёрлi y сваiм увiшным бегу, белыя бурбалкi нагадвалi россыпы зор.

– Юбiлей, – стаy на месцы Зелба, – нам паложана падвойная пайка!

– Паложана-наложана, – мэханiчна сказаy Кайлюс, не спыняючы хады.

Пад супрацьлеглым берагам, дзе нiцая вярба схiлiлася да ракi, зьмецiyшы нешта пад iльдом, Кайлюс раптам скочыy назад. Тое самае зрабiy i Зелба. Асьцярожна падаyшыся наперад, жаyнеры yглядалiся y ледзяную