Назад к книге «Ніякай літасьці Альгерду Б.» [Ольгерд Иванович Бахаревич, Альгерд Бахарэвiч]

Нiякай лiтасьцi Альгерду Б.

Альгерд Бахарэвiч

Улетку 2013 году, вярнуyшыся з Гамбургу y Менск, аyтар гэтай кнiгi пачаy весцi штотыднёвую калонку на сайце кампанii «Будзьма беларусамi!» budzma.by. У вынiку амаль за год iм было напiсана блiзу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура i гiсторыя, лiтаратура i кiно, мроi i спадзяваннi, асабiстае i грамадскае, вечнае i надзённае, Беларусь як частка Еyропы i Еyропа як беларускi сон – вось толькi некаторыя з тэмаy, якiя зрабiлiся вызначальнымi для гэтай кнiгi. Кнiгi пра сваё, напiсанай тут i цяпер.

Альгерд Бахарэвiч

Нiякай лiтасцi Альгерду Б.

Маёй Ю.

© Бахарэвiч А., 2014

© ПВУП «Галiяфы», 2014

© ГКК «Будзьма беларусамi!», 2014

© Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2015

Тэксты пра сваё

Улетку 2013 году, вярнуyшыся з Гамбургу y Менск, аyтар гэтай кнiгi пачаy весьцi штотыднёвую калёнку на сайце budzma.by. У вынiку амаль за год iм было напiсана блiзу сарака эсэ, прысьвечаных самым розным праявам беларускага жыцьця. Культура i гiсторыя, лiтаратура i кiно, мроi i спадзяваньнi, асабiстае i грамадзкае, вечнае i надзённае, Беларусь як частка Эyропы i Эyропа як беларускi сон – вось толькi некаторыя з тэмаy, якiя зрабiлiся вызначальнымi для гэтай кнiгi. Кнiгi пра сваё, напiсанай тут i цяпер.

Калекцыйная рэч

Калi-небудзь я зраблю гэта. Выдам кнiжку пад назваю “Менск у сусьветнай лiтаратуры”. Квадратную, шурпатую i дарагую – як iталiйская кафля y ванны пакой.

Сто невялiкiх главаy, дзесяць факталягiчных памылак (добра, адзiнаццаць), пяць порнаабдруковак на любы густ i просты цагляны мур на вокладцы. Так, яна будзе рудога колеру, мая кнiга – колеру бессэнсоyнае працы, колеру менскага сонца, якое заходзiць – на пасадку y Менск-2 цi проста так, таму што вечар: iнстынктыyна. А галоyная памылка i галоyны падман гэтай кнiгi будуць у назьве. Бо нiякага Менску y сусьветнай лiтаратуры насамрэч няма. Або так мала, што некаторыя згадкi пра яго давядзецца прыдумаць. Разам з загадкамi. Так мая квадратная кнiга непазьбежна дэградуе y кола. Інакш кажучы, у раман.

Калi хтосьцi з замежных пiсьменьнiкаy пiша: “Менск” – ён звычайна ня мае на yвазе нiчога пэyнага. Нi вулiц, нi людзей, нi пахаy, нi нават дробнае гатэльнае прыгоды. Уяyляю яго: ён нават праляцець над Менскам ня можа як сьлед, накiроyваючыся па неабавязковай лiтпатрэбе з Франкфурту y якi-небудзь новасiбiрскi вырай, гэты самаyпэyнены дурань, а ручонка, бач ты, ужо выводзiць: М-е-е… Менск на старонках замежнай лiтаратуры почасту – ня больш рэальны за Авалён; з гэткiм самым посьпехам ён мог бы звацца Немскам, бо ён нiкому нiчога не гаворыць. У яго iншая функцыя. Менск – прабiрка для пэрсанажаy другога-трэцяга пляну, засунутая y самы цёмны кут лябараторыi. Менск – гэта iмя для пустаты, якая з той цi iншай прычыны спатрэбiлася аyтару, бо i пустата часам уваходзiць у рэцэпт – але крамы yжо не працуюць. Таму – Minsk, Минск. Хто паедзе? Хто праверыць? Усе павераць.

У нейкiм сэнсе кожны горад iснуе роyна настолькi, наколькi ён iснуе y сусьветнай лiтаратуры. Любому месцу i любому месту важна мець рэха, быць прамоyленымi. Іншым, не сваiм голасам. Важна быць пабачаным, запiсаным, пачутым, разьмешчаным у чужых калекцыях, у чужых мовах i каардынатах. У гэтым сэнсе Менск прывiдны. Ён трымаецца на сумневе y сваiм iснаваньнi. Ён трымаецца на адсутнасьцi кантролю за праyдай. Магчыма, палова заходнiх чытачоy, сустракаючы y тэксьце назву “Менск”, лiчыць, што гэта прыдумка аyтара. Прычым ня самая yдалая, усё-ткi тры зычныя на канцы – гэта perabor.

Сапраyды, Менск цяжка iдэальна зарыфмаваць. Калi ня браць у разьлiк Мцэнск i Васкрасенск, вядома. І Мiнск цяжка. Магчыма, таму пра паэзiю y маёй вялiкай квадратнай кнiзе будзе мала.

Затое проза y ёй будзе самая першаклясная.

Напрыклад, там будзе Рабэрта Баланьё. І – Умбэрта Эка, якi нечакана згадаy Менск у рамане “Праскiя могiлкi”:

“…Выраблены пяцьдзясят гадоy таму y Менску дакумэнт з указаньнямi такога мiзэрнага кшталту, як, напрыклад, каго яyрэю варта запрашаць на сьвята, а каго не, нi y якiм разе не даводзiy, што гэтыя правiлы вызначаюць дзеяньнi вялiкiх банкаy у