Назад к книге «Русалкі клічуць» [Зараслава Камінская]

Русалкi клiчуць

Зараслава Камiнская

Бiблiятэка Саюза беларускiх пiсьменнiкаy «Кнiгарня пiсьменнiка». Пункт адлiку

Вас калi-небудзь клiкалi русалкi? А калi б паклiкалi, як думаеце, якiм бы быy гэты поклiч? Замагiльны шэпт начнога жаху? Цi голас са старых казак, якi абуджае цiкавасць i тугу па тым, што мiнула? Цi запрашэнне нырнуць у вiр, адчуць моц i перарадзiцца русалкай?

Гэта кнiга не толькi пра Алену Кiш, адзiную, хто прадстаyляе y свеце наiyнае мастацтва Беларусi, але i пра тое, што адбываецца, калi русалкi клiчуць.

Зараслава Камiнская

Русалкi клiчуць

Ганне Бутырчык, Людмiле Рублеyскай, Наталлi Паваляевай, Юлii Цiмафеевай, Алене Казловай з удзячнасцю за Школу, без якой нiчога гэтага не было б

© Камiнская З., тэкст, 2017

© Кнiгазбор, 2017

* * *

11 чэрвеня 2017 года

«Пачынаючы гэты дзённiк, не думаy, што y iм прыйдзецца апiсваць смерць».

    Апошнi запiс у дзённiку Загорскага А. Я.

    Тэчка № 1/17

Калi часта пераязджаеш з кватэры на кватэру, стараешся не купляць шмат рэчаy, бо iх прыйдзецца несцi на сабе, сапраyдны цяжар пражытых гадоy. Але яны купляюцца. Збiраюцца побач, як жалезныя стружкi наyкол магнiта: яшчэ адзiн кубак, яшчэ адна талерка, яшчэ пяць кнiжак, яшчэ адзiн плед.

Перапiска y мэсанджары

Лiза: Вечарам пайду па аб’яве. Ты са мною?

Наста: Не паспею з працы

Лiза: Ну блiн, зноyя сама

Ясна

Наста: Прабач Пойдзеш?

Лiза: Куды я падзенуся, заyтраж з’язджаць

Наста: Ааааааааааааа! Я забыла, што заyтра

У гэтым горадзе было немагчыма знайсцi жытло. Верагодна, таму, што тут жылi Францiшак, Еyфрасiння, Сiмяон, спынялiся на пастой рускiя жаyнеры, французскiя, польскiя, зноy рускiя, таyклiся сотнi душ мнiхаy, але да гэтых нiякiх пытанняy, яны заyжды бавiлiся асобна. І таму нармальным, звычайным, жывым людзям месца не засталося. Былi кватэры, якiя знiкалi, як толькi ты датыкалася да званка: «Не, не здаём, вы нешта пераблыталi». Пфф – i зялёныя дзверы раставалi y паветры. Кватэры, дзе звялося yсёчалавечае: «Калi ласка, аплата за тры месяцы, i пакiньце заклад зараз. Дзевушка, а вы пашпарт свой напачатку пакажыце, ядадзеныя перапiшу, а пасля вы yнутр заходзьце».

Пфф – i прападала надзея.

Былi кватэры, адкуль хацелася знiкнуць самой: «Я тут буду, цiхенька, у суседнiм пакойчыку, а вы жывiце, душ-ванна вашыя, яшчэ да мяне можа Пятровiч заходзiць, але мы песень не пяём, толькi ванну тады на засаyку зачыняйце. І самi замыкайцеся». Хутчэй, хутчэй знiкнуць, спiнаю да дзвярэй, не паказваючы, што страшна.

Пфф! Пфф! Пфф! І так кожны раз. Здавалася неверагодным, як астатнiя людзi знайшлi сабе кватэры. Напэyна, яны y iх нарадзiлiся, як у кашулях, у шкарлупках, у панцырах.

Таму калi вечарам Лiза глядзела на жоyтыя вокны i тоyстыя каменныя сцены, то адчувала сябе як смаyжыха без ракавiны: мяккай i безабароннай.

Наста: Напiшы, калi выйдзеш

Лiза: Не сцы

Гэта была апошняя iх надзея: «2 пак, 17 м2 i 8 м2, кухн. 6 м2, сум. с/в, не студэнтам, без жывёл». «Хрушчы», шэры пад’езд, чацвёрты паверх, на сценах – цi то парада, куды iсцi, цi то падказка, што iдзеш верным напрамкам.

Гаспадыня чакала каля дзвярэй:

– Мы з сынам тут даyно не жывём i вось вырашылi здаць. Пакуль сын не ажэнiцца. Кватэра цёплая, – жанчына прытулiла далонь да дэрмацiнавых дзвярэй, бы кранула жывую iстоту i праверыла, цi не астыла тая. Адамкнула замок, прапусцiла Лiзу наперад.

Цемра калiдора сапраyды была цёплай, пахла пылам i старой паперай (тут ёсць кнiгi!). Збоку балюча пстрыкнуy выключальнiк:

– Вы хадзiце, правярайце.

Жанчына yсiм выглядам паказвала, што гэта – не яе кватэра. Яна б у такой не жыла. Яна б адрамантавала зламаную ручку, паклеiла б новыя шпалеры, пафарбавала б падлогу. Нiколi б не лягла спаць на прадаyленую канапу, не села б у выцерты на спiнцы фатэль. Не паставiла б рондаль на карычнева-жоyтую плiту, зацягнутую тлушчам, не мыла б посуд у шэрай падрапанай ракавiне, не ставiла б талеркi на пагнутую сушылку.

Напэyна, утой дзень, калi яны з сынам вырашылi з’ехаць адсюль, кватэра раптоyна пастарэла, рассохлася i ператварылася з