Назад к книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік)» [Ян Баршчэўскі]

Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнiк)

Ян Баршчэyскi

Школьная бiблiятэка

Гэтую кнiгу без сумнiву можна назваць энцыклапедыяй, даведнiкам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяy. У вельмi даступнай i часта дасцiпнай форме аyтар паказвае вераваннi жыхароy паyночнай Беларусi, iх спрадвечную прагу да лепшага i адвечную долю няшчаснiкаy. Гiсторыi, пераказваемыя з вуснаy у вусны, з пакалення y пакаленне, пераyтварылiся y легенды, мiфы, паданнi, якiм свята верылi, якiм падпарадкоyвалiся. У фантазiях увесь час блукаюць нядобрыя духi, якiя, аднак, служаць злым панам, чараyнiкам i yсiм непрыяцелям простага люду. Апавяданнi старых пра розныя здарэннi y iх народных аповесцях, якiя перайшлi ад чалавека да чалавека са старадаyнiх часоy, былi для аyтара гiсторыяй гэтае зямлi, характару i пачуццяy беларусаy. Гэтаксама гiсторыяй яны з’яyляюцца i для нас сённяшнiх.

Ян Баршчэyскi

Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнiк)

© Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016

Некалькi слоy ад аyтара

Сярод беларускага люду захоyваюцца яшчэ i цяпер асобныя паданнi даyнiх часоy, якiя, пераходзячы ад чалавека да чалавека, зрабiлiся такiя ж цьмяныя, як i мiфалогiя старажытных народаy. Жыхары гэтага краю, а менавiта Полацкага, Невельскага i Себежскага паветаy, спрадвеку пакутуючы, зусiм змянiлiся характарам; на iх тварах заyсёды адбiты нейкi смутак i змрочная задумлiвасць. У iх фантазiях увесь час блукаюць нядобрыя духi, якiя, аднак, служаць злым панам, чараyнiкам i yсiм непрыяцелям простага люду.

Я нарадзiyся там i вырас, iх скаргi i журботныя апавяданнi, як гоман дзiкiх лясоy, навявалi на мяне заyсёды змрочныя думкi i з дзяцiнства былi маёй адзiнаю марай.

Асобныя з гэтых родных успамiнаy я прыгадаy у баладах;[1 - У пяцi томiках альманаха «Niezabudka» Я. Баршчэyскi надрукаваy наступныя балады: «Фантазiя», «Русалка-спакуснiца», «Дзявочая крынiца», «Дзве бярозы», «Роспач», «Курганы», «Прысяга», «Партрэт», «Зарослае возера», «Рыбак», «Нiна».] гэта быy мой самотны напеy. Балады былi пачаткам таго, пра што я меy намер сказаць падрабязней. Гэта y чалавечай натуры – ад песнi пераходзiм да апавядання пра тое, што нас найбольш займае. Павiнны выйсцi адзiн за адным шэсць[2 - Выйшлi чатыры томiкi. Вiдаць, напачатку Я. Баршчэyскi меркаваy уключыць у «Шляхцiца Завальню» iншую колькасць раздзелаy, але з-за нейкiх (магчыма, фiнансавых) прычынаy пазней давялося скарацiць аб’ём; альбо гэтую ж колькасць раздзелаy планавалася раздзялiць на шэсць томiкаy. Аднак няма падстаy гаварыць пра незавершанасць кнiгi.] томiкаy гэтых аповесцяy, якiя малююць пераважна мясцiны паyночнае Беларусi, бо гэты куток зямлi заyсёды выклiкае y мяне наймiлейшы yспамiн.

Я не пераймаю формаy, якiя yжывалi пiсьменнiкi англiйскiя, нямецкiя або французскiя; лiчу, што чужаземнае не будзе пасаваць негаваркому жыхару Беларусi. Узяy я форму з самое прыроды. Сiрата штодзённа наракае на сваю нядолю, апавядае пра розныя пакуты, якiя ён мусiy трываць на гэтым свеце, i яго скаргi на працягу yсяго жыцця злiваюцца y адну аповесць, хоць ён i не думаy сёння пра тое, што будзе апавядаць заyтра.

Пецярбург,

1844, 8 верасня[3 - Цiкава, што гэтую ж дату Рамуальд Падбярэскi паставiy пад уступным артыкулам да кнiгi Я. Баршчэyскага, а цэнзар Ігнат Іваноyскi 9 верасня 1844 г. падпiсаy у друк першы томiк «Шляхцiца Завальнi».]

    Ян Баршчэyскi

Нарыс паyночнае Беларусi

Той, хто падарожнiчае з поyначы y бок Беларусi, бачыць перад сабою велiзарныя вёскi накшталт мястэчак, белыя мураваныя цэрквы i камянiцы двароy,[4 - Гэтак тамтэйшы люд называе мураваныя дамы маёнткаy. (Тут i далей заyвагi Я. Баршчэyскага).] шырокiя засеяныя палi, сям-там невялiчкiя хваёвыя пушчы або бярозавыя гаi, чуе няраз працяглы i гучны спеy селянiна, якi далёка, наколькi сягае вока, разносiцца па палях або пералятае горы i далiны з мелодыяй пастухоyскага ражка. У нядзелю, калi сонца наблiжаецца да захаду, сустракае ён вясковых дзяyчат у святочных паркалёвых, а часам i y ядвабных сарафанах у атачэннi юнакоy-залётнiкаy; водзяць яны карагоды, спяваючы народныя п