Назад к книге «Каханні. Дваццаць рэальных гісторый» [Ніна Лістота]

Каханнi. Дваццаць рэальных гiсторый

Нiна Лiстота

Бiблiятэка Саюза беларускiх пiсьменнiкаy «Кнiгарня пiсьменнiка». Пункт адлiку

Дваццаць гiсторый кахання рэальных людзей… Дваццаць спроб даведацца, што ж такое яно, каханне па-беларуску. Унiкальнасць зборнiка y тым, што вы патрапляеце не толькi y мастацкi свет, але i нiбыта y рэалiцi-шоу. Вы пачуеце шчырыя споведзi i вядомых асобаy – мастакоy, тэатралаy, музыкаy, i звычайных, на першы погляд, людзей – але любовi i жарсцям памiж iмi маглi б пазайздросцiць нават галiвудскiя зоркi.

Кожная гiсторыя мае свой каларыт. Дзеяннi адбываюцца y майстэрнi, на даху, у старым парку, на цёмным летнiм полi пад ззяннем веташка.

Уражлiвы каляровы вiтраж, у якiм ёсць месца yсiм шкельцам – i вернай любовi, i падступнай здрадзе, i трагiчнаму расстанню, i выпадковай сустрэчы… У вечнай тэме кахання – адлюстраванне людзей i месцаy нашага часу.

Нiна Лiстота

Каханнi

© Лiстота Н., тэкст, 2017

© ПУП «Кнiгазбор», 2017

© Распаyсюджванне e-book. ТАА «Электронная кнiгарня», 2018

Лабiрынт

Ён прывёy мяне y лабiрынт. Ведаеце, атракцыён такi. Бясконцыя павароты, меланхалiчнае ззянне фосфарных лямпаy. Там не yяyляеш, куды прывядзе наступны крок i колькi iх яшчэ будзе.

Яго зубы глядзелiся ненатуральна белымi, i я не верыла гэтай усмешцы. А сваю, што гэтаксама ззяла ад флюарэсцэнтных лямпаy, iмкнулася схаваць. Каб не бачыy нi ён, нi нехта выпадковы.

Хто я?.. Хто ты?.. Чаму не бачна, калi скончыцца гэты калiдор ззяння? Чаму твая постаць знiкае за паваротамi, але зноy апынаецца так блiзка-блiзка? Чаму я раствараюся y бясконцым мiгценнi, як матылёк, што здаyся i не хоча больш ляцець? Уратуй мае крылы. Выпусцi на волю. Пакуль я не згубiла з табой сябе…

Гэта былi звычайныя гатычныя лаyкi y такiм сабе, без прыyкрас, пахмурным парку. Доyгавалосая стракозка y цёмным плашчы пераскоквала з адной на адну. Яна трымала за руку доyгага, такога ж светлага, як i сама, багамола y скураной куртцы. Прагаворвала лiчылку, ступаючы на кожную новую лаyку. Сама смяялася yласным дасцiпным жартам.

Багамол крочыy, згублены дзесьцi y сваiх думках, ? як здаць апошнi iспыт, па якiм не мае нiводнай адзнакi, як паведамiць бацькам, што яго пазбаyляюць стыпендыi пасля паyгода вучобы?

«Вось вар’ятка! Чаго яна скача, як той конiк, па лаyках?» ? абурана сказаy адзiн з мiнакоy, верагодна жукнасарог, свайму сябру, разглядваючы стракозку. Але раптам убачыy знаёмца, якi трымаy яе за руку:

– О, Багамолаy, Кастусь, здароy быy! ? звярнуyся да таго жук-насарог, ён жа Макс.

– Прывiтулi. Даyненька вас не бачыy. Як маецеся?

– Ды нармалёва. Праyда, не ведаем, як вечар прабавiць. Думаем на вышку схадзiць. Пайшлiце з намi.

– А што, можна, ? багамол запытальна глянуy на стракозку i прадставiy яе: ? Пазнаёмцеся, мая сяброyка, Агатка.

– Файная iдэя, пойдзем! ? падтрымала тая i спырхнула з лаyкi.

Шлях да вышкi быy няблiзкi. Колiшняя сушылка для збожжа, пабудаваная блiзу хлебнага камбiната, стаяла за горадам i цяпер была закiнутая. Бетонная грамадзiна тырчэла адна пасярод поля. Роyныя перакрыццi, металiчныя лесвiцы ? сапраyдная аскетка, нiчога лiшняга y канструкцыi.

Далягляд сягаy далёка наперад. І чым вышэй узбiраешся, тым болей можна было заyважыць. Але залазiць на апошнiя паверхi асмельвалiся хiба што самыя адчайныя. Парэнчаy не было. Ад неверагоднай вышынi магла закруцiцца галава.

Гэта месца любiлi многiя нефармалы горада. І вольныя студэнты, ахвочыя збегчы з лекцый i праседзець iх тут.

– Вох, на самы верх не пойдзем, таварышы. Прапаную спынiцца, ? азвалася Агатка, калi яны пераадолелi некалькi металiчных i бетонных пралётаy.

Іх кампанiя размясцiлася на перадапошнiм паверсе. Калi хтосьцi рызыкаваy стаць на край бетоннай столi-падлогi i зiрнуць унiз, перад вачыма yсё нiбы плыло.

– Калi ласка, не падыходзь так блiзка, тут вышыня! ? спужалася Агатка, гледзячы на аднаго з сяброy. ? Не хачу прыносiць кветкi на тваё пахаванне.

Той, нiбы жартуючы, зрабiy яшчэ адзiн невялiкi крок, нахiлiyся.

– Не хвалюйся, усё будзе добра, ? сказаy юнак, яшчэ колькi iмгненняy гуляючыся з вышынёй, а пасля вярнуyся на сярэдзiну пляцоyкi.

Кампанiя расселася на