Назад к книге «Сонечны чалавек (зборнік)» [Андрэй Дзічэнка]

Сонечны чалавек (зборнiк)

Андрэй Дзiчэнка

Электронная кнiгарня

Зборнiк аповядаy «Сонечны Чалавек» – гэта вясёлае падарожжа па памежным прасторам. Галоyныя героi – анамальныя людзi, ахвяры лакальных канфлiктаy, азлобленыя маньякi, палкiя дзяyчыны, iдэйныя цнотнiкi i сталкеры з нязведаных мiроy. Гэтыя iстоты бачаць будучыню, ядуць сырую зямлю з магiл i жывуць у пастаянным чаканнi вайны. Рэальнай цi метафiзiчнай? Гэта залежыць, з якога боку паглядзець..

Андрэй Дзiчэнка

Сонечны чалавек (зборнiк)

© Андрэй Дзiчэнка, 2016

© ІП Янушкевiч А.М., 2016

© Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016

Трохсоты

Валодзька жыy разам з мацi практычна з самага свайго нараджэння. Выключэннем сталi два гады войска, куды ён трапiy адразу пасля школы, завалiyшы экзамены y iнстытут. Служба прайшла y далёкай гарачай краiне, якую нашы па нейкай прычыне залiвалi кiпячым свiнцом. Валодзька вярнуyся без кiсцей рук i з дурной усмешкай на твары.

Сярод дзяцей у двары адразу ж з’явiлася легенда, што y далёкай краiне y Валодзькi замест кiсцей былi шасцiствольныя кулямёты, на якiя ён прамяняy свае рукi. Але вайна скончылася, кулямёты y Валодзькi канфiскавалi, а замарожаныя рукi з’елi галодныя сабакi. Напэyна, яны яшчэ пагрызлi i мозг хлопца, бо ён зусiм перастаy складна размаyляць.

– Шэсць двухсотых i адзiн трохсоты! – казаy Валодзька i бiy сябе куксамi y грудзi. Круглявасцi на iх былi падобныя да адпалiраванага да бляску цвёрдага камяка снегу, якi хацелася абавязкова памацаць.

Дзядзька Мiша, каржакаваты мужычок, якi працуе на мясцовым заводзе, заyсёды са шкадаваннем глядзеy на Валодзьку i кiваy галавой. Ён сказаy хлопцам, што Валодзька насамрэч герой i раней быy дэсантнiкам, з якога трэба было б браць прыклад. Але хлапчукi, узброеныя драyлянымi аyтаматамi, не вельмi хацелi станавiцца дэсантнiкамi.

– Разумееце, дзядзька Мiша, калi ва yсiх дэсантнiкаy забiраюць кiсцi рук на вайне, то мы не хочам быць дэсантнiкамi.

Бачачы такiя паражэнчыя настроi, дзядзька Мiша пачынаy гучна лаяцца, i хлопчыкi кiдалiся yрассыпную. Шмат часу Валодзька праводзiy з хлопцамi. Вёy на школьную дыскатэку, а калi yсiх, акрамя яго, прапускалi на пляцоyку, абапiраyся на iржавую металiчную агароджу i спрабаваy танцаваць. Падчас гэтых дзеянняy з яго твару не сыходзiла yсмешка.

– Трохсоты! – звярнуyся неяк да яго адзiн з хлопцаy па iменi Рома. Ад гэтага слова, сказанага староннiм чалавекам, Валодзя здрыгануyся. – Гэй, трохсоты! – паyтарыy Рома i звонка шчоyкнуy пальцамi.

– І шэсць двухсотых! – адчайна крыкнуy Валодзька i, упаyшы на зямлю, пачаy плакаць. Рому стала сорамна. Разам з двума сябрамi ён падышоy да Валодзькi, якi yпаy, i, злёгку прыyзняyшы яго, шэптам папрасiy прабачэння. У адказ былы салдат зноy усмiхнуyся i абняy Рому.

У адрозненне ад свайго сына, мама Валодзькi выглядала зусiм няшчаснай. Калi раней яе грузнае цела можна было yбачыць на драyлянай лаве каля пад'езда, то цяпер яна старалася пазбягаць людской увагi. Тыя, хто бачыy яе, казалi пра змярцвелы i бледны колер яе скуры.

– Быццам хтосьцi абляпiy твар белай плёнкай, у якую звычайна пакуюць мёртвых жывёл, – казаy Рома сябрам.

Голас мамы скалечанага салдата Рома чуy толькi аднойчы, калi да яе прыходзiла iншагародняя камiсiя з трох высокiх i каржакаватых мужчын. Яны прыехалi на чорнай машыне i, агледзеyшы лядашчыя трохпавярховыя дамы, паднялiся да iх дадому, стараючыся не глядзець на выпадкова сустрэтых людзей.

Прабыyшы y кватэры y Валодзькi yсяго некалькi хвiлiн, людзi спусцiлiся yнiз i селi y машыну. Гучна зароy матор, i пасля недоyгачасовага вiску аyтамабiль схаваyся за завулкам, узняyшы слуп пылу. Мацi Валодзькi yпершыню пасля яго вяртання дадому адвесiла шторы i, расчынiyшы акно, крыкнула на yсю вулiцу: «Мой сын – герой!».

Праз некалькi хвiлiн Валодзька паказаyся на вулiцы з чырвонай зоркай, якая целяпалася на яго клятчастай кашулi. А яшчэ праз гадзiну ён дзесьцi y пустынных дварах згубiy яе i сумны сядзеy на лаyцы, паклаyшы абодва абрубкi сабе на галаву. Зусiм крыху – i адчай змянiyся б плачам, але малыя адшукалi зорку. Рома на правах старэйшага паклаy яе y нагрудную кiшэню Валодзькавай кашу