Назад к книге «Барсум атакує» [Генадзь П. Аўласенка]

Барсум атакуе

Генадзь Аyласенка

Дзiкiя кошкi Барсума #2

Фантастычны раман “Барсум атакуе” – прамы працяг рамана “Дзiкiя кошкi Барсума”. Галоyны герой тут – Алаф Свенсан, былы космадэсантнiк i былы супрацоyнiк ФІРМЫ, якi, па незалежных ад яго абставiнах, вымушаны быy пакiнуць планету Аграполiс. На паyкрымiнальнай планеце Медэя-2 ён працуе выкладчыкам у адной з мясцовых гiмназiй, i жыццё ягонае тут працякае нейкi час надзвычай спакойна: без асаблiвых падзей i прыгод.Але непазбежная вайна памiж ФІРМАЙ i Барсумам напаткала Свенсана i тут, на Медэi-2. І не проста напаткала, але прымусiла зрабiць даволi няпросты выбар. Выбар памiж жорсткасцю i бязлiтаснасцю, памiж сумнай неабходнасцю забiваць i садыстскiм задавальненнем ад самога гэтага працэса…

Генадзь Аyласенка

Барсум атакуе

Глава 1

Прастужана прахрыпеy званок у калiдоры i Свенсан, зiрнуyшы на гадзiннiк, мiжволi вылаяyся y думках. Зноyку гэты новы дзяжурны схiтрыyся скарацiць апошнi yрок аж на восем хвiлiн з гакам…

А, у рэшце рэшт, напэyна яго папрасiy аб гэтым хтосьцi з выкладчыкаy, каб хоць на хвiлiн некалькi зменшыць свае штодзённыя пакуты y гэтым вар’яцкiм доме, якi, нiбыта y насмешку, называyся: «элiтна-узорнай гiмназiяй № 5» горада Калiзея.

Прыглушаны гоман у суседнiм са Свенсанам класным пакоi адразу ж змянiyся аглушальным ровам i грукатам. Тонкi yмольны голас выкладчыка «грамадскага права», мiстэра Мэрысана, на iмгненне yсплыy над неyтаймаваным гэтым грукатам i зноyку y iм безнадзейна патануy. Чуваць было, як з тупатам i здзеклiвым рогатам вучнi суседняга класа пакiдалi класнае памяшканне. Хутчэй за yсё, яны пры гэтым яшчэ i шпурлялi y мiстэра Мэрысана yсiм, што траплялася пад руку, i нават стралялi па iм з жыгучых мiнiплазмераy, цацачных паралiзатараy i iншай дзiцячай «зброi»… але бачыць усяго гэтага праз, хоць i тонкую, але yсё ж непразрыстую перагародку памiж двумя класамi, Свенсан, вядома ж, нiяк не мог.

З грукатам i рогатам пакiдалi класныя памяшканнi не толькi вучнi суседняга са Свенсанам класа. Увесь, бадай што, трохпавярховы будынак гiмназii № 5, лiтаральна, скалынаyся ад адначасовага тупату дзесяткаy i сотняy маладых энергiчных ног… i толькi дзесяты выпускны клас, у якiм зараз i вёy Свенсан чарговы yрок па «Асновах касмiчнай навiгацыi», працягваy сядзець цiха i паслухмяна, хоць гэтая паслухмянасць (па вачах вучняy бачна было) давалася выпускнiкам, вой, як нялёгка. Дзесяты «А» асаблiвай дысцыплiнаванасцю нiколi не вызначаyся (наадварот, хутчэй), проста yрок у iм зараз вёy Свенсан i таму толькi y класе было так падазронна цiха. Да таго ж, замест класных сцен i столi, зараз перад вучнямi прасцiралася бясконцая касмiчная прастора, якая нават самому Свенсану, былому космадэсантнiку, здавалася на дзiва рэальнай…

За няпоyныя дзве чвэрцi сваёй педагагiчнай дзейнасцi y гiмназii № 5 Свенсан, вядома ж, не yзняy сярэдняй паспяховасцi вучняy па свайму прадмету на нейкую, больш-менш значную вышыню. Ды, шчыра кажучы, ён не асаблiва i iмкнуyся да гэтага. Але прывучыць вучняy да такога элементарнага паняцця, як «дысцыплiна на yроку», Свенсан усё ж змог, хоць i не адразу. Як i прывiць iм нейкую цiкавасць (адносную, праyда) да тых прадметаy, якiя выкладаy.

– Ну yсё, на сёння хопiць! – павольна прагаварыy Свенсан, вырашыyшы не выпрабоyваць i далей цярплiвасцi класа i адным паваротам дыска на пульце кiравання «вяртаючы» памяшканню ягонае сапраyднае аблiчча. – На наступным занятку мы працягнем разгляд гэтай тэмы. Тыя вучнi, якiя маюць запазычанасць па вiдэарэфератах – здаць iх да наступнага занятку. Ён у нас, калi не памыляюся, у сераду. А зараз… – Свенсан змоyк, вытрымаy невялiкую паyзу, якую клас прыняy усё з той жа падазронна-пакорлiвай паслухмянасцю, – зараз я вас больш не затрымлiваю!

Вучнi, нарэшце, заварушылiся, пачалi прыводзiць рабочыя сталы y парадак. У гэтым таксама была заслуга Свенсана: толькi на ягоных уроках гэтай нецiкавай, занудлiвай нават справай займалiся вучнi, а не самi выкладчыкi на перапынках альбо пасля заканчэння заняткаy.

Вось i зараз усе да аднаго вучнi акуратна i y правiльнай паслядоyнасцi пераводзiлi y стан, так званага, «чакаючага» рэжы

Купить книгу «Барсум атакує»

электронная ЛитРес 149 ₽