Назад к книге «Гульня ўяўлення» [Мікола М. Адам]

Гульня yяyлення

Мiкола Адам

Кнiга Мiколы Адама «Гульня yяyлення» – складаецца з апавяданняy, напiсаных i апублiкаваных у перыёдыцы ды калектыyных зборнiках у розныя гады. Іх персанажы заyсёды на мяжы рэальнага i выдуманага, чалавечага i жывёльнага, таннага i найдаражэйшага. Абставiны вакол герояy увесь час змяняюцца, iх наступны крок абсалютна непрадказальны, часам героi дзейнiчаюць эфектна, але iмпульсiyна i нелагiчна, што падкрэслiваецца яшчэ i вобразнай метафарычнасцю. Аднак пiсьменнiк моцны найперш псiхалагiзмам – здольнасцю выяyляць душэyны стан персанажаy, неадступна фiксаваць эмацыянальную рэакцыю герояy на yчынкi i рэплiкi, i раскрывае духоyны свет не толькi мужчынскiх, але i жаночых вобразаy, бо жанчына-гераiня – жаданы госць прозы аyтара.

Мiкола Адам

Гульня yяyлення

(апавяданнi)

Гульня yяyлення

Гэта здарылася са мной, а можа, i не са мной, не памятаю, у горадзе… зрэшты, у нiякiм горадзе нiякай краiны y нiякiм годзе.

Уся справа y тым, што я заyсёды баяyся памерцi ад раку. Перад вачыма yвесь час стаяy вобраз аднакурснiцы, памерлай ад раку маткi y 24-гадовым узросце. «Як я хачу жыць, Мiкола, – сказала яна перад смерцю, – ты не yяyляеш, якi гэта цуд – жыццё!»

Не менш жывы, але крыху пабляклы, як старая фотакартка, мiльгаy вобраз аднакласнiцы, памерлай ад раку страyнiка. Перад смерцю яна страшэнна высахла, усе костачкi можна было пералiчыць. «Ты яшчэ будзеш жыць, – сказала яна, – кахаць i быць каханым, а я yжо не». Я запэyнiваy аднакласнiцу y адваротным, але дзяyчына лепш за мяне ведала моц хваробы, i y той дзень, калi я адыходзiy у войска, яна адыходзiла y iншы свет.

Боязь раку перарасла з часам у нейкую манiю. Рак уяyляyся мне гэтакiм двухметровым маньякам з кулямётам на плячы, рыхтык тэрмiнатар-Шварцэнегер, i збегчы ад яго я нiкуды не мог. Паyсюль ён знаходзiy мяне, настаyляy сваю страшэнную зброю мне y твар, але стрэлiць чамусьцi марудзiy. У апошнюю секунду y пакой забягала медсястра са шпрыцам у прыгожых танклявых пальцах. Не ведаю чаму, але мой крыyдзiцель адразу знiкаy. Мабыць, ён баяyся iголкi, якая зiхцела на сонцы, а затым з вялiкiм садысцкiм захапленнем упiвалася, як камар, мне y правую (заyсёды!) палавiнку азадка.

Я прасiy, каб медсястра не пакiдала мяне, хаця б пакуль я не засну.

Яна згаджалася i сядала побач, на зэдлiк, гладзячы мае валасы.

Я называy яе Нiхто, дзяyчынай Нiхто, бо з твару медсястра вельмi нагадвала гераiню Вайдаyскай кiнанавелы, да таго ж iмя мела Нiко. Яна не крыyдзiлася i згаджалася быць нiкiм, толькi каб я не хваляваyся.

Супакоены, я засынаy. Спаy я добра, бо y снах заyсёды займаyся каханнем з дзяyчынай Нiхто. Яна здымала белы халацiк i белую шапачку, валасы колеру дзьмухаyцоy воблакам расплывалiся па спiне i ахоплiвалi абцугамi асiны стан дзяyчыны. Аднойчы мне дазволiлi выйсцi пагуляць за вароты лячэбнi пад наглядам дзяyчыны Нiхто. Адразу за дарогай раскiнулася самотнае кукурузнае поле, схавацца y якiм было вельмi проста.

Дзяyчына запалiла цыгарэту i аб нечым задумалася, а я, улучыyшы момант, вырашыy яе напалохаць, – не больш, i шуснуy у кукурузу. Пра тое, што медсястра можа падняць трывогу, вярнуyшыся y лячэбню, я не думаy. Бо быy упэyнены, што яна не зробiць гэтага таму, што я падабаyся ёй. Акрамя таго, дзяyчына не надта верыла y мой статус душэyнахворага. Нiко вучылася на псiхолага i бачыла, што я цалкам здаровы. Яна не разумела, чаму мяне дагэтуль трымаюць у лячэбнi.

Я меy намер напалохаць Нiко, але не на жарт спалохаyся сам. Ззаду пачулiся цяжкiя крокi ботаy i гук зламаных сцяблiн кукурузы. Дзяyчына нi y якiм разе не магла ствараць такi шум. З жахам я здагадаyся, што гэта тэрмiнатар-Шварцэнегер. Упэyненасцi мне дадаy лязгат кулямёта. Што было сiлы, я кiнуyся наyцёкi, спрытна працуючы рукамi, адкiдваючы з дарогi кукурузу. На iмгненне мне падалося, што на яве можа паyтарыцца сюжэт кiнастужкi «Дзецi кукурузы».

Праз некаторы час я пачуy сваё iмя. Напэyна, Нiко гукала мяне. Як нi баяyся я адгукнуцца, у фантазiях малюючы, як мой крыyдзiцель ператвараецца y дзяyчыну, асмелiyся yсё-ткi падаць голас i выкрыць месца свайго знаходжання.

У адначассе з двух бакоy заварушыл

Купить книгу «Гульня ўяўлення»

электронная ЛитРес 149 ₽