Назад к книге «Святло далёкай зоркі» [Уладзімір Канстанцінавіч Касько]

Святло далёкай зоркi

Уладзiмiр Канстанцiнавiч Касько

Кнiга прысвечана жыццю, творчай i грамадскай дзейнасцi выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаyцы, публiцыста А. К. Сержпутоyскага (1864–1940). У ёй даецца грунтоyны аналiз лепшых узораy запiсаy казачнага, песеннага, парэмiяграфiчнага эпасу беларусаy-палешукоy, расказваецца пра ахоyнiкаy шматвяковых народных традыцый i абрадаy на Беларускiм Палессi, пра yплыy, якi аказала i аказвае беларуская народная творчасць на развiццё славянскай фалькларыстыкi.

Для фалькларыстаy, этнографаy, выкладчыкаy i студэнтаy ВНУ, настаyнiкаy i вучняy агульнаадукацыйных школ, работнiкаy асветы, культуры, лiтаратуры i мастацтва.

Уладзiмiр Касько

Святло далёкай зоркi

Рэцэнзенты: доктар фiлалагiчных навук А. С. Лiс; кандыдат фiлалагiчных навук А. В. Лысенка

© Касько У.К., 2014

© Афармленне. УП «Выдавецтва “Вышэйшая школа”», 2014

* * *

А. К. Сержпутоyскi пакiнуy прыкметны след у гiсторыi вывучэння народнай творчасцi беларусаy. Яго працы па фальклоры, этнаграфii, мовазнаyстве, даследаваннi народнага быту, звычаяy, маралi не толькi yзбагацiлi айчынную навуку, але i пераканаyча засведчылi мастацкi талент народа, фiласофскi склад розуму, востры сацыяльны погляд яго на свет, упiсалi залаты радок у справу беларускага Адраджэння.

А. К. Сержпутоyскi. 1864–1940

З думкай пра Беларусь

У гэты вечар ён, як заyсёды, прыйшоy да канала Грыбаедава, не ведаючы яшчэ, што прыйшоy сюды y апошнi раз. Не, ён не думаy пра смерць, хаця yжо адчуваy на сабе яе халоднае дыханне. Хвароба лёгкiх, сардэчная недастатковасць для пажылога чалавека вельмi небяспечныя, а асаблiва, калi yсур’ёз нiколi не лячыyся i не мог прыпомнiць, калi дазваляy сабе купiць фрукты, гароднiну, малако. Яго невялiкай пенсii не хапала на такую раскошу. Купiць бы самыя неабходныя прадукты харчавання, дровы, заплацiць за кватэру, электрычнае святло. А тут яшчэ i жонка захварэла, ёй лякарствы патрэбны…

Аляксандр Казiмiравiч падняy каyнер пацёртага палiто, абапёрся рукамi на халодную чыгунную рашотку, што акружала берагi канала, пастараyся адагнаць прэч невясёлыя думкi. Гэты сум, неспакой – ад хваробы, ад гадоy, як-нiяк семдзесят шосты пайшоy. Колькi дарог пройдзена за гэты час! З якiмi людзьмi лёс звёy! Нарэшце, хiба не шчасце гэта – лепшыя гады жыцця аддаць рабоце y славутым Рускiм музеi – цэнтры сусветнай культуры, штодзённа праходзiць каля яго, бачыць яго з акна сваёй кватэры…

З боку Фiнскага залiва дзьмуy свежы сакавiцкi ветрык. Праз дзень-другi на Няве пачнецца крыгалом, а там i вузенькi канал вызвалiцца ад лёду.

Цiкава, а як там зараз на Беларусi? Вiдаць, таксама вясной пахне… Прыпяць, Лань хутка скiнуць ледзяны панцыр, прыляцяць шпакi, буслы…

Сержпутоyскi перавёy позiрк на неба, быццам хацеy убачыць у iм стройныя касякi пералётных птушак, што вярталiся з паyднёвых краiн да сваiх гняздоyяy.

Позiрк спынiyся на зiхатлiвай зорцы, якую Аляксандр Казiмiравiч даyно выдзелiy сярод соцень iншых зорак. Ад яе струменiлася нейкае асаблiва цёплае святло. Такiм бывае святло, што льецца з акна бацькоyскай хаты.

Дзе тая хата? Тое акно? У цiхай вёсачцы Перавалокi цi на хутары Дарагацiшча y далёкай Беларусi, дзе прайшлi гады маленства? З прасветленым тварам, радасцю на сэрцы пакiдаy ён хаты беларусаy, рускiх, аварцаy, ад якiх запiсваy народныя творы на працягу сарака з лiшнiм гадоy. Цэлы свет адкрываyся яму пры тых сустрэчах.

Даyно гэта было. Вельмi даyно. I тым не менш кожны yспамiн пра былое хвалюе душу, сагравае сэрца, як святло той зоркi, што нагадвае яму родную Беларусь.

Аляксандр Казiмiравiч адвёy позiрк ад зоркi, не спяшаючыся пайшоy у напрамку свайго дома. Мiнуy вулiцу Бродскага, перасек плошчу Мастацтваy ля Рускага музея, увайшоy праз вузкую арку y цiхенькi дворык, адтуль – у слаба асветлены пад’езд дома нумар чатары па Інжынернай вулiцы.

Вось i яго кватэра. Маленькая прыхожая, такая ж кухня i два пакойчыкi метраy па дзесяць-дванаццаць. У адным з iх спальня. У грубцы з дрывяным ацяпленнем ужо больш за тыдзень не разводзiлi агню – няма грошай, каб купiць вугаль або дровы.

I электрычнае святло выкарыстоyвалася па гэтай п

Купить книгу «Святло далёкай зоркі»

электронная ЛитРес 259 ₽