Назад к книге «Беларуская лiтаратура» [Уладзімір Аляксандравіч Навумовiч]

Беларуская лiтаратура

Уладзiмiр Аляксандравiч Навумовiч

Падрыхтаваны y адпаведнасцi з праграмай вучэбнага курса беларускай лiтаратуры для навучэнцаy устаноy, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi.

Раскрываюцца агульны рух i галоyныя тэндэнцыi развiцця мастацтва слова, шляхi станаyлення творчых iндывiдуальнасцей пiсьменнiкаy, роля i месца беларускай лiтаратуры y кантэксце сусветнай лiтаратуры ад антычнасцi да сучаснасцi. Электронны дадатак змяшчае творы беларускай лiтаратуры.

Папярэдняе выданне выйшла y 2007 г.

Для навучэнцаy устаноy адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi.

2-е выд., дап.

(Компакт-диск прилагается только к печатному изданию.)

Уладзiмiр Навумовiч

Беларуская лiтаратура

Рэцэнзенты: кафедра сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн установы адукацыi “Юрыдычны каледж БДУ” (А. В. Шышко); дацэнт кафедры беларускай лiтаратуры i культуры yстановы адукацыi “Беларускi дзяржаyны педагагiчны yнiверсiтэт iмя Максiма Танка” кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт Н. В. Заяц.

© Навумовiч У. А., 2007

© Навумовiч У. А., 2013, са змяненнямi

© Афармленне. УП «Выдавецтва “Вышэйшая школа”», 2013

Лiтаратура – прыгожае пiсьменства

Мастацкая лiтаратура – адзiн з самых папулярных i даступных вiдаy мастацтва. У лiтаратурных творах слова перадае рэчаiснасць, паyстае y выглядзе адметных эстэтычных вобразаy. У адрозненне ад навукi мастацкая лiтаратура раскрывае з’яву цэласна, аб’ёмна, маштабна, у рэальным перапляценнi i yзаемадзеяннi яе разнастайных якасцей i адметных асаблiвасцей, паказвае з’яву з эстэтычных пазiцый.

Лiтаратура – гэта y першую чаргу чалавеказнаyства. У гэтым яе асаблiвая каштоyнасць. Іншы раз на дзвюх-трох старонках лiтаратурнага твора апiсваецца yсё чалавечае жыццё, а часам ва yсёй кнiзе – адно iмгненне, эпiзод. Творцы пiшуць пра матэрыяльнае i духоyнае, пра лёс чалавека i лёс краiны, пра дабро i зло, пра з’явы прыроды. Глыбiня пранiкнення y свет чалавечай душы, у сутнасць падзей i адпаведна каштоyнасць твора для чытача залежаць ад таленту пiсьменнiка, яго здольнасцi за малым бачыць вялiкае, важнае, ад яго yмення адкрываць чалавечае y чалавеку.

Апавяданне, раман, п’еса, паэма, верш – гэта пераyтвораная рэальнасць, жыццё y формах самога жыцця. Усё, што напiсана пiсьменнiкам, нiбыта i плён яго фантазii, але y той жа час i пераплаyлены аyтарам жыццёвы вопыт: надта ж праyдападобна, нагадвае само жыццё y яго вечным кiпеннi моцных пачуццяy, праяyленнi сiмпатый i антыпатый. З мноства фактаy пiсьменнiк выбiрае найбольш характэрныя, тыповыя, кожная фраза y яго творы – адзiна значная, адзiна магчымая. І мова, i стыль набываюць у майстра мастацкага слова асаблiвае значэнне.

Слова – галоyны будаyнiчы матэрыял у лiтаратуры. Яно перадае найтанчэйшыя парывы душы, разнастайныя адценнi yсiх фарбаy, становiцца y стройнай плынi апiсанняy гнуткiм, зменлiвым, рухомым i y той жа час дакладным, канкрэтным iнструментам. Узнятае з глыбiнь народнай памяцi, слова “раздзiмаецца” пры дыханнi твора, як вугалёк на далонi, трапечацца, быццам злоyленая рыбка y руках. Яно, паводле выказвання фiлосафа Гегеля, з’яyляецца самым пластычным матэрыялам з усiх, што належаць чалавечаму духу. У творах прыгожага пiсьменства – менавiта так здаyна называюць лiтаратуру – можна лёгка перадаць стан душы або yзбуджанае пачуццё, пластыку танцавальных рухаy цi велiчнасць архiтэктурнага збудавання.

Выдатны рускi лiтаратурны крытык В. Р. Бялiнскi адзначаy: “Фiлосаф гаворыць сiлагiзмамi, паэт – вобразамi i малюнкамi, але гавораць яны аб адным i тым жа… адзiн даказвае, другi паказвае, i абодва пераконваюць, толькi адзiн лагiчнымi довадамi, другi – малюнкамi. Але першага слухаюць i разумеюць нямногiя, другога – усе… Тут нi навука не можа замянiць мастацтва, нi мастацтва навуку”.

Лiтаратура мае яшчэ адну важнейшую якасць. Яна выяyляе i фармiруе нацыянальнае жыццё, стымулюе нацыянальную псiхалогiю, уздымае самасвядомасць народа, акумулюе культуру, з’яyляецца адной з першакрынiц утварэння i развiцця лiтаратурнай мовы. Іншай трыбуны, апроч лiтаратуры, у народ

Купить книгу «Беларуская лiтаратура»

электронная ЛитРес 214 ₽