Назад к книге «Албанскае танга» [Вінцэсь Мудроў]

Албанскае танга

Вiнцэсь Мудроy

У кнiзе прадстаyлены апавяданнi аyтара розных гадоy. Цэнтральным творам з'яyляецца новая аповесць «Албанскае танга», якая апавядае пра разрыy савецка-албанскiх адносiн. У аповесцi прысутнiчаюць дзве сюжэтныя лiнii, адна – непасрэдны канфлiкт Хрушчова i Энвера Ходжа i гiсторыя кахання албанскага студэнта i беларускай дзяyчыны.

Вiнцэсь Мудроy

Албанскае танга

Гiсторыя хваробы

На трэцiм уроку мяне заyсёды цягне на сон. Сёньня y нас трэцi yрок геаграфiя. Я сюд-туд правальваюся y сонную замарач, нечыя цьмяныя твары плывуць перад вачыма, прастору поyняць гэткiя ж цьмяныя пахi i аднекуль здалёк далятае абрыдлы голас геаграфiчкi: «Да дошкi пойдзе Дасюлiн».

Я ачомваюся. Дасюлiн зь неахвотаю yстае, гучна ляскае векам парты i пашчэнкi мае рассоyвае адчайны позех.

– А можна бяз грукату? – падае голас геаграфiчка i, прычакаyшы Дасюлiна, тыцкае яму y руку yказку. – Напачатку скажы – калi ты абкарнаеш свае пэцалы? Зарос як Галуза з Шутовiчам.

Чувакi, якiх згадвае геаграфiчка, вучацца y дзясятым клясе i носяць фрызуры «пад бiтлоy».

– Маyчыш? Зусiм ад рук адбiyся, – прамаyляе геаграфiчка з пагрозьлiвай iнтанацыяй, але потым мяняе тон i y голасе яе чуецца зьедлiвае задавальненьне: – Ну тады пакажы нам асноyныя эканамiчныя цэнтры Вугорскай Народнай рэспублiкi.

Мiшка, праyдападобна, ня ведае дзе знаходзiцца сама Вугоршчына. Указка паyзе спачатку y бок Балтыйскага мора, потым рашуча скiроyвае на поyдзень i няyпэyнена застывае пасярод жоyта-брунатнай падковы Карпат. Мапа, што вiсiць на дошцы, адмысловая. На ёй не падпiсаны нi гарады, нi краiны. Паспрабуй, знайдзi тут прамысловыя цэнтры.

Настаyнiца yдыхае паветра, каб паyшчуваць Дасюлiна, ды тут з расчыненай фрамугi далятае мерны шоргат i хтосьцi гучна загадвае:

– Цягнiце,… вашу маць!

Я хаця й сяджу каля вакна, але толькi цяпер заyважаю напятую вяроyчыну. Вяроyчына зьлёгку матляецца y бокi – яе нехта тузае – i за вакном, захiнуyшы на нейкi час дзённае сьвятло, паyзе чырвоны, зьбiты з негабляваных брусоy транспарант.

«51-я га-да-вiна Вя-лi-кай Кастрыч…» – чытаю я задам наперад словы заклiку, геаграфiчка ляпае далоньню па стале, патрабуючы цiшынi, i ляпаньне тое заглушае доyгачаканы званок.

– Задзяyбла yжо сваёй Вугоршчынай, – выдыхае мне y сьпiну Мiшка Дасюлiн. – Нарадзiлася там, цi што? А можа пятнаццаць сутак сядзела… за дробную хулiганку?

Мы выходзiм y калiдор i я тузаю сябра за рукаво: геаграфiчка (па сумяшчальнiцтву яна яшчэ й наша клясная кiраyнiчка) сунецца сьледам i можа пачуць Мiшкавы праклёны.

– А хай чуе, Палуёнас-Палуянчык недаробленая…

Летась клясная, Надзея Мiкiтаyна Палуянчык, пабралася шлюбам з мужыком па прозьвiшчы Ёнас, i з тае нагоды атрымала падвойную мянушку.

Пад час пярэрвы yсе бягуць у буфэт, але мы зь Мiшкам нiкуды не бяжым. Стаiм на сходах, назiраючы, як два дзядзькi – вiдаць, тыя самыя, што мацавалi транспарант, – спускаюцца празь люк са школьнага даху.

– Гляньма, замок не павесiлi, – сябрук блiскае белымi, як на падбор зубамi, дае лёгкага высьпятка недаростку, што таyчэцца пад нагамi, i калi дзядзькi зьбягаюць долу, шпарка yзьбiраецца па прымацаванай да люка жалезнай лесьвiцы. Сьледам, азiрнуyшыся, узьбiраюся i я.

Волкi вецер налягае на сьпiну, казыча шыю i тут жа дзьмухае y твар, ды так хвацка, што на вочы наплывае сьлязiна.

Адсюль, з пляскатага даху, горад выглядае аграмадным i незнаёмым. Немаведама адкуль – цi то зь зямлi, цi то з нiзкiх папяловых хмараy струменiць сiняе сьвятло i гэтай сiнечай палеяныя навакольныя будынкi, згалелыя дрэвы, якiя атачаюць школьныя майстэрнi, i тонкая стужка ракi на даляглядзе.

Мяне раптам ахоплiвае вострая радасьць. Я пацiраю рукi, спрабуючы yцямiць – з чаго гэта радуюся, i сябрук, таксама пацёршы далонi, захоплена шапоча:

– Да вакацыяy – тры днi засталося…

На доле гучыць званок i дах прыкметна дрыжыць ад прыглушанага тупату. І хаця мы прамерзьлi на ветры, лезем у паддашкавы люк без ахвоты. Бо каму ахвота вяртацца з паднябеснай вышынi y прыцемны кляс.

– Пятровiч зноy будзе душыць пятлёй магнiтнага гiстэрэзысу, – бурчыць сябрук, патрапляючы y тон маiх думак.

Наступны yрок у нас

Купить книгу «Албанскае танга»

электронная ЛитРес 34 ₽