Назад к книге «Дахавік Казік» [Уладзімір Васькоў]

Дахавiк Казiк

Уладзiмiр Васькоy

Современная городская сказка о домовиках, которые живут на крыше дома в белорусском городе.

Уладзiмiр Васькоy

Дахавiк Казiк

1. РАТАВАННЕ БУСЛА

Недалёка ад цэнтра аднаго сталiчнага горада адной невялiкай еyрапейскай крпамятае, бо дахавiкi жывуць вельмi-вельмi доyга – адзiн наш год для дахавiкоy, як адзiн месяц, а пасведчанняy аб нараджэннi y старыя часы не выдавалi.

Носiць Казiк старамодны фетравы капялюш-цылiндр чорнага колеру, кароткi чорны сурдут i чырвоныя штонiкi – мода на адзенне y дахавiкоy мяняецца не так часта, як у людзей. Затое мае Казiк прыгожыя красоyкi на тоyстай рыфлёнай падэшве i мабiльны тэлефончык. У красоyках Казiку вельмi зручна бегаць па стромкiх коyзкiх дахах, а па тэлефоне дахавiк размаyляе са сваiмi сябрукамi, якiя жывуць i y горадзе, i нават за мяжой.

Цяпер дахавiкоy у нас засталося няшмат (фактычна толькi два), бо людзi панабудавалi дамы, у якiх пляскатыя дахi. А дахавiкам такiя дахi не вельмi падабаюцца. Таму i давялося шматлiкiм Казiкавым супляменнiкам перасялiцца y iншыя краi, у розныя Англii i Ірландыi. У тых краях акурат тады мясцовыя дахавiкi ад'язджалi y далёкую Амерыку, i вызвалiлася шмат месца.

А Казiк застаyся дома. І найлепшы ягоны сябар Юзiк таксама застаyся. Дахавiк Юзiк жыве y iншым раёне горада, i сустракаюцца яны з Казiкам пераважна на iх дахавiкоовыя святы. А калi iм становiцца сумна, то яны размаyляюць адзiн з адным па мабiльных тэлефончыках. Шкада толькi, што мабiльная сувязь яшчэ дарагая, а грошы y дахавiкоy бываюць нерэгулярна, бо не бяруць дахавiкоy на сталую працу без дакументаy. І пенсiю не плоцяць.

Аднаго разу вырашыy быy Казiк дамагацца пенсii. Пайшоy ён у Пенсiйны фонд, грукнуy кулачком па стале i запатрабаваy:

– Пенсiю давайце! Я грамадзянiн рэспублiкi! Я Купалу з Коласам няньчыy, я Цётку гадаваy!

Чыноyнiца паглядзела на яго паверх акуляраy i строга спытала:

– А дакументы y цябе ёсць, хлопчык? Пашпарт, працоyная кнiжка, ну, у крайнiм выпадку, правы кiроyцы?

– Не, няма, – панура адказаy Казiк.

Ну адкуль, скажыце, у дахавiка можа быць працоyная кнiжка цi пашпарт, не кажучы yжо пра правы кiроyцы? Так i застаyся Казiк без пенсii.

Аднойчы, на пачатку восенi, Казiк адпачываy на сваiм гарышчы. Там у яго памiж комiнам i трубамi ацяплення стаiць маленькi ложак. Казiк ляжаy на ложку i сумаваy. Раптам у адчыненае акно заляцела знясiленае бусляня.

Казiк даyно жыy на свеце, а таму паспеy вывучыць шмат моy, у тым лiку i буслiную.

– Хто ты i што табе спатрэбiлася на маiм гарышчы? – спытаyся Казiк па-буслiнаму, шчоyкаючы язычком.

– Мяне клiчуць Бацiк, – праклекатала бусляня. – Я ад сваiх адстаy. Мы y Афрыку ляцелi. Я прагаладаyся, захацеy жабку злавiць i заблукаy. Ы-ы-ы! Што я буду рабiць?! Я дарогi не ведаю, я ж маленькi яшчэ – толькi першы раз лячу!

– Як жа табе, беднаму, дапамагчы? А ты нумар татавага мабiльнага памятаеш?

– Ага. Па-а-амятаю.

– Лiчы, пашанцавала табе, хлопча. Дыктуй нумар.

Прадыктаваy Бацiк нумар. Датэлефанаваyся Казiк да Бацiкавага таты, апавёy, што сын-шалапут у яго цяпер знаходзiцца, i дамовiлiся яны, дзе буслы пачакаюць Бацiка.

Пасля гэтага дахавiк выцягнуy з-за комiна геаграфiчны атлас i патлумачыy Бацiку, дзе тое возера, каля якога яго будуць чакаць суродзiчы. Потым выпiлi яны малака на дарожку, бананамi закусiлi, i бусел выправiyся y шлях. А Казiк лёг на ложак i зноy засумаваy. Вырашыy быy сябру патэлефанаваць, толькi вось грошы на рахунку скончылiся. Яшчэ горш дахавiку зрабiлася. Але неyзабаве Казiк успомнiy, якую добрую справу ён зрабiy, i яму стала лягчэй.

Нечакана y акно зноy заляцеy Бацiк. У дзюбе ён трымаy партманет.

– Трымай! – праклякатаy бусел, – на дарозе знайшоy. Ізноy развiтаyся i паляцеy. Гэтым разам назаyжды.

У партманеце дахавiк знайшоy шмат грошай. Але наш Казiк быy прыстойным i сумленным дахавiком i не мог проста так прысабечыць грошы.

Ён напiсаy некалькi абвестак такога зместу: «Знойдзены партманет з грашыма. Гаспадару можна звяртацца па адрасе: вулiца Замкавая, 29, гарышча, направа каля комiна. Спытаць Казiка».

Увечары дахавiк расклеiy абвескi на слупах i прыпынках ва yсiм раёне.