Назад к книге «Хаціна» [Дмитрий Максимович Акулич]

Хацiна

Дмитрий Максимович Акулич

Апошнiя гады маладога хлопца Алеся былi занадта складаныя. Пасля страты мамы, бясследна знiкае яго бацька. Затым, распадаецца яго шлюб i хлопец застаецца y адзiноце. Ён вяртаецца y сямейную хацiну, дзе жыy яго бацька да знiкнення, дзе раней, па нейкiх невядомых прычынах таксама бясследна знiк яго дзядуля. Пагрузiyшыся y адчай, Алесь вырашае знесцi хацiну i пакiнуць гэтае сумнае месца. Але калi малады чалавек пачынае выносiць мэблю, унутры хацiны ён знаходзiць падказкi – знаходзiць прычыну знiкнення бацькi. Гэта кардынальна змянiла яго планы i цяпер, замест таго, каб разбурыць хацiну, ён адпраyляецца на пошукi роднага чалавека. Пасля чаго, Алесь трапляе y розныя заблытаныя, дзiyныя, страшныя сiтуацыi, якiя падобныя на жудасныя сны. Цi зможа ён справiцца з шаленствам новых адкрыццяy? Цi зможа Алесь адшукаць таго, каго шукае?

Дмитрий Акулич

Хацiна

1.

На аддаленым участку густога лесу, недалёка ад гарадской мiтуснi, знаходзiлася драyляная хацiна Вiктара Траyнiка. Заслужаны вучоны даследчай групы Прамб пару гадоy таму звольнiyся з працы, каб заняцца асабiстымi справамi. У свае сорак пяць гадоy, ён пераехаy жыць у гэту драyляную хату, пабудаваную яшчэ яго дзедам. Для яго гэты yчастак зямлi быy па-сапраyднаму загадкавым месцам. Усё сваё дарослае жыццё Вiктар вывучаy i вынаходзiy для таго, каб аднойчы вярнуцца сюды i адказаць сабе на самае вялiкае пытанне: якую таямнiцу забрала з сабой у магiлу яго бабуля, якая перад смерцю была з iм не занадта шчырая y сакрэтах. Яна толькi распавядала чароyныя страшныя казкi пра падарожнiкаy, пасля чаго фрагменты яе гiсторый адкладалiся y памяцi yнука. Тады яшчэ маленькi хлопчык не змог спела прыняць яе словы, будзь ён старэйшы, ён бы стаy унiкаць у апавяданнi бабулькi. І цяпер, набраyшыся ведаy i вопыту, мужчына yсур'ёз вырашыy прысвяцiць усё астатняе жыццё пошукам сямейнай таямнiцы.

Тут жа, на гэтай зямлi, пяць гадоy таму, бясследна знiк бацька Вiктара, Мiкалай. Палiцыя, пасля доyгiх i знясiльваючых пошукаy, вынесла сваю версiю гэтай справе: стары Мiкалай Траyнiк, заблукаy у масiyным хвойным лесе i затануy у блiжэйшай шырокай дрыгве. Пацягнула яго дрыгва на дно. Мала хто, апошнiя яго гады, меy зносiны з iм, але тыя, хто заводзiy з Мiкалаем гутарку y горадзе (касiры цi ж супрацоyнiкi iншых прафесiй) сцвярджалi, што старому было значна цяжэй заблудзiцца y вялiкiм горадзе, чым згубiцца y лесе, якi быy для яго сапраyдным домам. Мiкалай быy выдатным следапытам i паляyнiчым. Ён не меy якiх-небудзь сур’ёзных хвароб, якiя маглi б пацягнуць за сабой яго пагiбель. Бо ён добра сачыy за сваiм здароyем.

Сам жа Вiктар, з-за сваёй працы, не быy уцягнуты y пошукi бацькi, з якiм не меy зносiн парадку дваццацi гадоy. Апошнiя гады, пасля смерцi жонкi, сваёй сям'ёй мужчына лiчыy толькi адзiнага сына Алеся. Для якога, ён заyсёды знаходзiy вольны час па яго прыездзе y госцi з iншага гораду. Вiктар заyсёды iмкнуyся быць для сына добрым татам, лепшым, чым для яго быy яго бацька. Нават цяпер, навуковы прафесар i вынаходнiк Вiктар, працягваy зносiны з сынам па тэлефоннай сувязi. А y астатнi час, ён кiдаy усе свае сiлы на вывучэнне новых для яго анамалiй, якiя yзнiкалi на жылым участку з яго нараджэння. Новае жыццё, было поyнае новых захапленняy. І yсё, што не тычылася яго сям'i i навукi, Вiктар адкiдаy у бок. Худы мужчына, з сiвой галавой i y белым запэцканым халаце, зрэдку выходзiy з хацiны. Выязджаy ён толькi за пакупкамi, калi патрабавалiся патрэбныя матэрыялы, iнструменты i ежа. За гэты месяц яго твар схуднеy i шырокiя зялёныя вочы сталi яшчэ больш вылучацца на яго выцягнутай па форме галаве. Днём i ноччу, ён быццам быy замкнёны вялiкiм iмкненнем, прыцягненнем да таго, што ён адшукаy. Патроху, здавалася, што прафесар з глузду з’ехаy. Ён мармытаy сабе нешта пад нос у краме цi за рулём машыны, пiсаy на сценах формулы, а пасля сцiраy iх, не расставаyся са сваёй запiсной кнiгай, нават калi ад'язджаy у горад. Баяyся, што хтосьцi забярэ y яго yвесь сэнс яго жыцця. Нават з сынам Алесем мужчына не дзялiyся iнфармацыяй. Засцерагаючы яго ад таго, што той можа загубiць сваё маладое жы

Купить книгу «Хаціна»

электронная ЛитРес 249 ₽