Назад к книге «Маё мястэчка Луна-Воля» [Лявон Карповіч]

Зварот да чытача

Мы жывем адначасова y двух гарадах

Падваеньне асобы зрывае нам дах

Дык няyжо нам нiколi не склеiць, не сшыць Менск i Мiнск —

дзьве паловы сталiчнай душы?

Лявон Вольскi

Паважаны магчымы чытач…

Зьвяртаюся да Цябе з просьбай паразуменьня. У гэтай кнiжцы я сабраy у адно сваё бачаньне, мары, сны, сваё адчуваньне мястэчка Луна-Волi, таксама yспамiны, замалёyкi, назiраньнi iншых людзей. Не адкiдаy у бок знойдзеныя дакумэнты. Але yсё напiсанае i сабранае адносiцца да таго майго, мной успрынятага мястэчка Луна-Волi. Гэта не гiстарычны твор. Калi гэтыя запiсы трапяць у рукi чытачу цi то з «агрогородка Лунно», цi то (прабачце за нясьцiпласьць) з гiшпанскай Гернiкi дэ Луна, цi яшчэ якога месца з падобнай назвай i ён раптам пазнае y нейкiм пэрсанажы сябе цi свайго знаёмага, ведайце, што Вы чытаеце мае суб’ектыyныя думкi да тога «майго» мястэчка без прэтэнзii, што гэта адзiная правiльная ацэнка падзеi цi асобы… Для кагосьцi, магчыма, не iснуе мястэчка Луна-Воля, а ёсьць вёска Лунна, цi «агрогородок Лунно», так як пiша Лявон Вольскi пра Менск i Мiнск. Кожны мае права на сваё бачаньне…

Да yсяго знойдзенага, хоць трошкi зьвязанага з мястэчкам матэрыялу, я адносiyся вельмi хцiва. Мне шкада было нешта не yключыць. Але гэта прывяло да таго, што я ня змог аб’яднаць мае набыткi y адно цэлае. Так атрымалiся часткi тэксту, аб’яднаныя цi-то y часе, цi гiстарычнай падзеяй, цi лёсам людзей, цi аддзельнай тэмай, напрыклад, пра Нёман.

Я марыy зрабiць кнiжку аб улюбёным мной мястэчку, бо канчаткова перакананы, што людзi павiнны ведаць гiсторыю свайго роду, сваёй «малой радзiмы», дзе нарадзiyся ён цi яго продкi, Гiсторыю сваёй Айчыны. Не, я не памылiyся, напiсаyшы Гiсторыя з вялiкай лiтары, бо Гiсторыя сваёй Айчыны для грамадзянiна заyсёды вялiкая, нягледзячы на яе сьветлыя i цёмныя старонкi. Кажуць, што y нашых продкаy iснаваy такi звычай, калi юнака пасьвячалi y мужчыны, то адным зь iспытаy было веданьне гiсторыi свайго роду y сямi пакаленьнях! Ня ведаеш, ня маеш права быць мужчынам! Гэта забясьпечвала, каб чалавек дбаy пра гонар свайго роду i памнажаy яго. Спадзяюся, што з дапамогай гэтых запiсаy частка жыхароy мястэчка больш блiзка пазнаёмiцца з гiсторыяй Луна-Волi i больш яго палюбiць.

У зьбiраньнi матэрыялаy пра мястэчка мне дапамагалi без перабольшваньня пару дзясяткаy людзей. Усiх пералiчыць не магу нават з той прычыны, што кагосьцi ня yспомню i гэта будзе несправядлiва. Але не магу не назваць Язэпа Палубятку, якi заахвоцiy мяне да гэтай працы i першы вычытваy, набiраy на кампутары i друкаваy у газэце «Мастоyскi весьнiк» першыя артыкулы; Уладзiмiра Хiльмановiча, якi не даваy памерцi надзеi y вынiк, першы вычытаy усё сабранае i дапамог выправiць недахопы, упарадкаваць матэрыялы; Рут Маркус з Тэль-Авiва, якая сваёй патрыятычнай паставай да мястэчка Луна-Волi i велiзарнай працай па зьбiраньню i захаваньню памяцi аб месцы, дзе жылi яе бацькi, натхняла да працы, а таксама дазволiла выкарыстаць яе матэрыялы y гэтай кнiжцы; ксяндза Люцыяна Радомскага, якi падзялiyся сваiмi матэрыяламi аб гiсторыi мястэчка; маю жонку Валянцiну Карповiч, якая напiсала свае yспамiны i дадала y кнiгу; Паyла Мажэйку, якi забясьпечыy усё, што зьвязана з першым выданьнем кнiгi, бо без яго працы выданьне было б немагчымым.

З павагай,

аyтар сабраных i даданых запiсаy Лявон Карповiч з Луны-Волi

Цэнтар Луна. 2020 год. Крынiца: https://yandex.by/collections/card/5e04d6373959b2e14b267eeb/

Прадмова

…І няма y людзей больш простага

спосабу yдасканальвацца, як праз

веданьне дзеяy мiнулых.

Палiбiй

«Бацькаyшчына мая, родная мацi Беларусь! Ты ё для мяне найдаражэйшым, найцаньнейшым скарбам: пры табе я жыву кожнай думкай сваёй! Бацькаyшчына Беларусь, люблю я цябе, тваё поле i пожнi вялiкiя, што разьвярнулiся yсiм сваiм хараством перад вокам чалавека. Люблю цябе, Беларусь, бо я частка цябе. Люблю цябе, бо ты мая: усюды, дзя я цябе бачу, – бачу сябе. Люблю я гутарку тваю найхарашэйшую i найразумнейшую, бо y ёй я толькi адчуваю, што я праyдзiвы сын Беларусi. Люблю цябе, мая мова родная, ты для мяне неацэнны скарб, бо ты yлiта мне y душу маёй маткай роднай

Купить книгу «Маё мястэчка Луна-Воля»

электронная ЛитРес 160 ₽