Назад к книге «Губляючы мары» [Дмитрий Максимович Акулич]

Губляючы мары

Дмитрий Максимович Акулич

Маладая дзяyчына Каця yлюбляецца y хлопца Толю. Пераязджае да яго. Нягледзячы на складаныя адносiны з яго мацi, Каця жыве шчаслiва. Маладая пара згуляла вяселле. Але пасля нараджэння дзiцяцi iх жыццё змяняе адценнi. На змену рамантыцы прыходзяць бяссонныя ночы i новыя клопаты. Кацi даводзiцца сустракаць цяжкасцi y адносiнах з мужам, перажываць iх разам з дзiцём. Цi зможа дзяyчына вытрымаць навалiyшыяся праблемы i наладзiць сваё жыццё?

Дмитрий Акулич

Губляючы мары

Глава I

Каця i Толя жылi y невялiкiм горадзе Мiр, якi знаходзiyся непадалёк ад абласнога цэнтра. Гарадок меy некалькi фабрык, гасцiнiцу, аyтобусны i чыгуначны вакзал. Праз Мiр праходзiлi важныя чыгуначныя шляхi, якiя злучалi вялiкiя гарады.

Клiмат у гэтым горадзе быy разнастайным i адгадаць, што ж будзе заyтра, з дакладнасцю не было магчымым. Людзi апраналiся па-рознаму y розную пару года. У красавiку насiлi на сабе курткi, хто хадзiy толькi y адной цiшотцы з нагавiцамi, не накiдваючы нiякага верхняга адзення.

Толя i Каця yпершыню сустрэлiся гэтай вясной, калi падышлi адначасова да дзвярэй кандытарскай. У той момант яны пераглянулiся, Толя прапусцiy Кацю наперад, адкрыyшы ёй дзверы, не кажучы нi слова. Дзяyчына падзякавала яго i зайшла y невялiкае памяшканне. Установа была маленькая, справа стаяy невялiкi вертыкальны халадзiльнiк, у якiм знаходзiлiся тарты. Наперадзе, на вiтрыне, размяшчаyся вялiкi асартымент салодкага: печыва, зефiр, мармелад, пiрожныя. Побач, каля вагаy, стаяy прадавец. Вольнага месца для наведвальнiкаy было мала, у кандытарскую магло зайсцi i змясцiцца тры цi чатыры чалавекi. На шчасце, сёння не шматлюдна.

Маладыя людзi прыйшлi за адным i тым жа тортам. У кожнага была розная нагода для набыцця салодкага. Халадзiльнiк быy поyны разнастайнасцю смачнасцяy. У iм ляжаy бiсквiтны шакаладны торт, ён выглядаy свежым i цудоyным, наверсе ляжалi кавалачкi тонкага шакаладу i маленькiя квадрацiкi карычневага бiсквiту.

– Запакуйце мне, калi ласка, вось гэты шакаладны торт…! – сказала Каця, паказаyшы на канкрэтны торт.

– Добра. – сказаy i выйшаy з-за прылаyка прадавец, адкрыy халадзiльнiк i няyзнак вымавiy. – Апошнi…

– Што вы казалi? Гэты торт апошнi, такога y Вас больш няма? – перапытаy, з цёмна-русымi валасамi, хлопец Толя.

– Так! Але як бачыце, у нас шмат iншых смачных тартоy.

– Бачу…але я прыйшоy менавiта за гэтым … – трохi засмучана вымавiy Толя.

Ён пачаy абдумваць, якi ж iншы торт можа замянiць жаданы. Толя спешна праводзiy вачыма, перамяшчаючыся па yсёй прадукцыi.

Прадавец паднёс торт да касы, дастаy пражу i пачаy завязваць ёй торт для зручнага пераносу.

Каця адчула няёмкасць, за яе спiной стаяy Толя. Чалавек з прыгожымi рысамi твару, даyгаваты нос, шэрыя выразныя вочы. Ён быy высокага росту i не быy хударлявым. Яна павярнулася да яго.

– Прабачце! Вы можаце купiць яго. – сказала Каця, паказаyшы рукой у бок торту, саступаючы яго Толю. – Я выбяру iншы.

Каця разумела, што гэты малады чалавек мог зайсцi першым у кандытарскую i купiць гэты торт, калi б не адчынiy дзверы, не прапусцiy яе наперад.

Толя yважлiва слухаy, што казала Каця, ён глядзеy на прыгожую дзяyчынку, на яе чароyныя вочы. Яго цiкавасць да торту паступова знiкала. Толя застыy на iмгненне.

– Вы мяне чуеце? – з усмешкай спытала Каця.

– Не, што вы…гэта значыць, так, чую! Гэта ваш торт, а я yжо абраy сабе iншы – раптоyна адказаy Толя.

Ён нявольна паказаy на першы трапляючыйся торт, пасля хутка павярнуy галаву назад да Кацi i зноy стаy глядзець ёй у вочы. Каця yсмiхнулася i адвярнулася да касы, каб аплацiць куплю.

Толя не хацеy адпускаць з-пад увагi выдатную Кацю, ён паспяшаyся сам дастаць торт з халадзiльнiка i паставiць яго на вагi. Дастаy грошы.

– Я бяру гэты! Дзякуй. Бяз рэшты! – сказаy Толя прадаyцу.

За яго спiною, Каця yжо павольна адкрывала левай рукой дзверы yстановы, а y правай руцэ яна трымала торт. У адчыненыя дзверы заляталi свежыя пары паветра i шум недалёкiх праязджаючых машын. Толя хутка yзяy свой торт, стаy трымаць яго перад сабой i выйшаy услед за Кацяй на вулiцу.

Надвор'е было па-сапраyднаму вясновае, прыемнае.