Назад к книге «Каб жыць…» [Дмитрий Максимович Акулич]

Каб жыць…

Дмитрий Максимович Акулич

Аповесць пра сям'ю, якая сустрэла вайну i рабiла yсё для таго, каб жыць. У аснову аповесцi ляглi yспамiны рэальнага чалавека.

Дмитрий Акулич

Каб жыць…

Аповесць

У аснову аповесцi ляглi yспамiны

Лешанок Вольгi Васiльеyны.

2020

Сям'я Лешанок, не так даyно перабралася з хутара Круглае y вёску Пратасы. Светлавалосая жанчына, Палiна, з блакiтнымi вачыма i з мяккiм характарам, ростам нiжэй свайго мужа, мацi чацвярых дзяцей. Яе муж, Васiль: чалавек шчыльнага целаскладу, працавiты, каравокi з чорнымi густымi бровамi, выцягнутым авалам твару. Іх старэйшая дачка Надзя, стройная, светлая дзяyчына, з блакiтнымi вачыма i тонкiмi вуснамi. Сярэдняя ж дачка Іра, выглядала iнакш: шэра-карыя вялiкiя вочы, з выразным сумным аблiччам, высокi лоб, востры нос, сваiмi рысамi больш была падобная на бацьку. Малодшая, трохгадовая дачка Воля, маленькая дзяyчынка з пульхнымi шчокамi, па знешнасцi яна вельмi падобная на сваю старэйшую сястру Надзю, дапытлiвая. Адзiны сын Сцяпан, якому некалi было гуляць з сёстрамi, так як ён заyсёды займаyся з татам сумеснымi справамi. Сыходзiy i прыходзiy дадому разам з бацькам.

Ведаючы амаль усiх жыхароy i мясцовасць, раней жывучы ад iх на адлегласцi трох кiлямэтраy, сям'i было нецяжка прыжыцца, асвоiцца на новым месцы. Яны не хацелi пераязджаць, але y гэты час, з хутароy многiх забiралi працаваць у калгасы. Год жыцця на новым месцы быy нецяжкi. Яны не забывалi мiнулы дом i часта вярталiся на хутар. Сумавалi па роднай зямлi, па тых мясьцiнах, дзе yсё пачыналася.

У першы месяц лета, надвор'е выдалася разнастайным. Не было доyгай сухасцi i штодзённых мокрых вулiц.

Гэтай ноччу, пасля спякотнага дню, прайшоy дождж. Ды такi, што многiм здавалася, што халоднай вадой залье yсе вулiцы i вада кране yваходныя дзверы дамоy. Страшэнны гром хiстаy зямлю. Але ён знiк, спынiyшыся за пару гадзiн да свiтання, да таго як стала святлець i пачалi спяваць пеyнi. Зямля хутка yвабрала дажджавую ваду, лужыны сталi меншыцца…сонца падымалася з-за гарызонту, i yсё больш, i больш краналася сваiмi прамянямi вёску. Кроплi блiскалi i выпараючыся падымалiся да неба.

Сёння yся сям'я была запрошаная на вяселле суседскага сына. Палiна i Васiль пасля хатнiх ранiшнiх спраy, прыйшлi да суседзяy, каб дапамагчы iм з вяселлем, разам, з ужо прыйшоyшымi да iх раней сваякамi. Усе былi занятыя падрыхтоyкай розных пачастункаy, печ нi на хвiлiну не астывала. На сталы ставiлi гатовыя пачастункi. Дзеткi бегаюць i смяюцца каля дваровых будынкаy. Разам з iмi, з рабятнёю, гэтак жа гуляюць i iх тры сiмпатычныя дачкi. Надзя y бела-сiняй сукенцы, ззаду дзве тоyстыя касы. Сярэдняя апранутая y бардовы сарафан, яе распушчаныя светла-русыя косы клалiся паверх яго. Маленькая чароyная Вольга, са светлымi валасамi да плячэй, у сiняй сукенцы, якая падкрэслiвае колер яе вачэй. Воля ледзь паспявае за сваiмi старэйшымi сёстрамi, бегае за iмi y след.

Да абеду, з вулiцы y двор пачалi падыходзiць людзi, у доме yжо было поyна народа. Гучна граy гармонiк, у вясёлых воклiчах, былi чутныя гукi тупання ног. Жанiх i нявеста ветлiва yсмiхалiся гасцям. Старэйшыя людзi спявалi песнi, маладыя танцавалi y парах.

І раптам, з далёк, пачаyся даносiцца грозны, дрыготкi гул. Якi станавiyся yсё гучней, i гучней, i заглушаy вясельныя песнi. Весялосьць паступова згасала, шум адцягваy i цiкавiy шматлiкiх. Людзi сталi выходзiць на вулiцу, палахлiва yзiраючыся y бок гудзення, прадзiраючыся наперад. Над лесам, над вяршынямi хвояy, вылятаy жалезны рой. Першымi, выпрабавалi вялiкi страх дзеткi, якiя не разумелi, што адбываецца. Астатнiя ж з здзiyленнем глядзелi, з пачашчаным дыханнем яшчэ часцей удыхалi свежае паветра. Гул ударыy па вушах, быццам прайшоy па yсiм целе. Дзецi расплакалiся i прыцiснулiся да бацькоy. А тыя, падняyшы галаву yверх, не заyважаючы крык дзяцей, углядаючыся y лятучы нябёсны транспарт.

Самалёты наблiжалiся, праляталi над галовамi. Станавiлася яшчэ цяжэй на душы y жыхароy вёскi, мурашкi прабягалi па iх целе…

– Гэта yварванне, таварышы! Вайна! – хтосьцi з натоyпу yсклiкнуy спалоханым голасам.

– Ну што ж вы…не! Гэта ж нашы! Вучэннi, н