Ляцець у неба
Дмитрий Максимович Акулич
У зборнiку сабраныя вершы за апошнiя тры гады (2017-2020). У iм няма нейкага канкрэтнага жанру, таму кожны знойдзе y яго радках нешта сваё.
Дмитрий Акулич
Ляцець у неба
Трымайся за мяне!
Каб не адчуць свой страх.
Каб быць упэyненай у сябе –
Трымайся толькi за мяне!
02.2019
*****
Калi заплюшчваю я вочы,
Я бачу вобраз твой!
Калi не побач, к табе хочу!
Я закахаyся, дужа, зноy.
Я асалоду шчасця маю –
Не верагодны чалавек!
Я нiбыта на крылах, я лятаю.
Я yздымаюсь на паверх.
У iншым асяроддзi зараз.
Зачараваны толькi y цябе!
І штосьцi yнутры зайгралась,
Бо перашкод не iснуе.
Я адчуваю болей моцы
І прыгажэй, я бачу свет.
Я рады дню, я рады ночы!
Я адганяю колькасць бед.
І думкi толькi пра цябе.
Абдымкi, пацалункi з намi.
Сэрца злучылi мы y сабе.
Я добра адчуваю – закаханы!
05.2019
*****
Балючы крок раблю я моyчкi,
Бо рознiцы няма, каму казаць.
Адзiн параз, а вас тут колькi!?
Хапае, каб зубы сцiскаць.
І быy той час, калi казалi вусны.
Але насамрэч, лепей прамаyчаць.
І беглi хутка, год за годам, вёсны –
Стамiyся я нарэшце вандраваць.
Спынiyся я на позiрк чалавечы,
Бо знiкла разам усё вакол.
І толькi ён адзiн, з далечы,
Усё зразумеy, нi слова y дакор!
Дзяyчына русая, з блакiтнымi вачыма.
Нiбы сачыла, што адбудзецца далей.
Цi будзе як раней, цi yсё ж магчыма?
Я рызыкну каханнем на давер.
09.2020
*****
Сышоy, надышоy прыпынак.
Ты адчуваеш час знутры.
Пустая плошча або рынак,
Па-рознаму прайшлi гады.
Дзе цябе толькi не насiла,
У вынiку сябе ты не знайшоy!
Выдаткаваная любоy i сiла,
Час выхаду i змены падышоy.
І шмат знаёмых атрымаy,
З якiмi больш няма тут зносiн.
Сябе шукаy, сябе зламаy:
Апошнюю сустрэy ты восень.
Праз пару крокаy згiне iмя,
Маршрут вядзе y адзiн канец!
І не чуваць звароту, Дзiма!
Ня быy пасланы за табой ганец.
10.2017
*****
А y гэту ноч знiкаюць лiхтары,
Калi знахожуся пад iмi.
І за спiной нябачныя яны.
Зганяюць у цемру мае ценi.
Па вулiцы зiхцяць агнi.
Наперадзе шляхi малююць:
Абрысы чалавека, мабыць мiражы,
Цi праyду, разабрацца цянуць.
Кроку назад нiякага няма,
Бо можна заблудзiцца болем!
І я iду, наyзгон, да вобраза,
Якi здаецца шэрым змрокам.
Да ранiцы, паспець мне б дакрануцца!
Цi хопiць часу да аблiчча?!
Ён заклiкае болей не спыняцца.
Прайсцi, каб потым ганарыцца.
Можа мне мроiцца, мяркую…
А да адказу, трэба yсё прайсцi.
Пастаyлю мэту, гэтым рызыкую –
Цi будуць да свiтання лiхтары!?
05.2019
*****
Я адпусцiy яе – выпраyленнi.
Адчуy сябе па-новаму знутры!
Я не забуду yсе iмгненнi,
Ад пераходу стану мiтусьнi.
Вецер свабоды зноy ахопiць
І я бягу туды, куды хачу.
І абавязкi клопату не гоняць.
Я нiбы з крыламi i я лячу.
Нiякай болi, змрочных думак –
Не аб цябе абшар вакол.
Усё роyна мне да чутак.
Зганiць шчасце твой праклён.
Няма прыпынкаy на сумненнi.
Я не баюся дрэнных слоy!
Я маю рацыю, учынак на звальненне.
Я выйшаy з шэрасцi кутоy.
03.2019
*****
Згубiлi сувязь памiж намi.
І меж не бачна, дзе ж мы ёсць!?
Сум ля ракi, сум мiж дамамi
І дзе гамоняць сваякi.
Адкрыю вокны – свежае паветра.
Прайшлось па перажытку дзён.
Цэтлiк кахання y сэрцы непрыкметна,
Але пачуццi болю на праклён.
Час разганяе yскладненьнi,
Але ж павольна, мне б хутчэй!
Нажаль, назад ён не паверне,
Трэба трымацца мне мацней.
Шмат перашкод наперадзе яшчэ.
Бачу цябе заплюшчыy вочы.
Святлом халодным ты мяне,
А я yсё ж, к табе зноy хочу!
05.2019
*****
На барацьбу мы выйшлi разам:
Каб волю бачыць, а не чуць!
Пад бел-чырвона-белым сцягам,
Людзi свабодаю жывуць!
Не хочам мы чакаць, баяцца!
Хочам сумленных выбараy, правоy!
Мы вырашылi разам, аб'яднацца,
Каб самастойна вырашаць свой лёс.
Апошнi вечар розных пакаленняy.
Плошча шумiць – рэжым падзе!
Натоyп вялiкi, жнiвень зменаy,
Да перамогi нас вядзе!
07.2020
*****
Я падарожнiчаю, але ж у думках.
Бо сёння y вечар я адзiн.
“Як прабiраюся па вулках,
Што завядуць мяне y цiр.
Дзе барацьба, не быць мiшэнню,
А брацца, цiснуць на курок.
І класцi сабе y кiшэню –
Карысць, за пройдзены yрок.
Хтосьцi застаyся, я ж далей,
Прайдуся, п