Ад перакладчыка
На працягу стагоддзяy святая Імша y старажытным рымскiм абрадзе выхоyвала бясконцыя шэрагi як славутых, так i невядомых святых. Цяпер, пасля цёмных гадоy ХХ ст., яна зноy вяртаецца y лiтургiчнае жыццё Каталiцкага Касцёла. Дзякуючы пастановам Папы Бенедыкта XVI скарбы традыцыйнага абраду не толькi не былi страчаны, але i сталi даступны кожнаму вернiку, якi таго пажадае.
Нягледзячы на iснуючыя магчымасцi гэтая лiтургiя y нашай краiне yводзiцца i прымаецца не вельмi ахвотна. Звязаць гэта можна з дзвюма прычынамi. З аднаго боку, святары справядлiва задаюць сабе пытанне, цi прынясуць рэальную карысць iхнiя высiлкi па вывучэннi традыцыйнага абраду i цi варта yвогуле yводзiць яго y сваiх парафiях. З iншага боку, вернiкi таксама рэдка yсведамляюць тое дабро, якое яны маглi б атрымаць, i не просяць святароy аб рэгулярнай цэлебрацыi гэтай формы Імшы.
Кнiга амерыканскага фiлосафа i публiцыста Пiтэра Кваснеyскi, якую вы трымаеце y руках, мае на мэце зрушыць гэтую сiтуацыю з мёртвай кропкi i прадставiць каштоyнасць традыцыйнай лацiнскай Імшы для духоyнага жыцця каталiкоy i мiсii Касцёла y цэлым. Аyтар закранае шматлiкiя аспекты гэтай формы Імшы (лацiнскую мову, цiшыню i грыгарыянскi спеy, арыентацыю святара, характар малiтваy i календара), аспрэчваючы распаyсюджаныя мiфы i паказваючы перавагу традыцыйных элементаy культу y кантэксце «беспрэцэдэнтнага крызiсу iдэнтычнасцi», у якiм знаходзiцца Касцёл у нашыя часы. Такое прадстаyленне традыцыйнага абраду непазбежна прыводзiць да яго параyнання з сённяшняй лiтургiчнай практыкай. На працягу yсёй кнiгi Кваснеyскi ставiць перад звычайнай формай рымскага абраду вострыя пытаннi, робячы гэта далiкатна, але ад гэтага не менш шчыра.
Цытаты з Новага Запавету, кнiгi Псальмаy, дакументаy Другога Ватыканскага сабору i iншых паслясаборных дакументаy у гэтай кнiзе па магчымасцi прыводзяцца паводле афiцыйных выданняy Канферэнцыi каталiцкiх бiскупаy Беларусi. Цытаты з iншых касцёльных дакументаy прыводзяцца ва yласным перакладзе з англiйскай мовы. Цытаты са Старога Запавету даюцца паводле Бiблii y выданнi Бiблейскага таварыства y Рэспублiцы Беларусь (Мiнск, 2017). Лiтургiчныя тэксты вiзантыйскай лiтургii даюцца паводле Службоyнiка БГКЦ (Мiнск, 2004) з захаваннем яго тэрмiналогii i прывядзеннем да аднастайнага правапiсу.
Шчыра дзякую а. Мiхалу Ермашкевiчу ОР i Дзмiтрыю Цаyлоyскаму, якiя згадзiлiся прачытаць рукапiс i зрабiць важныя заyвагi. Вялiкую yдзячнасць выказваю таксама д-ру Пiтэру Кваснеyскi за дазвол на публiкацыю гэтай кнiгi i пастаяннае кансультаванне пры яе падрыхтоyцы.
Спадзяюся, што прадстаyленыя тут аргументы не толькi паслужаць падтрымкай тым, хто yжо адкрыy для сябе прыгажосць традыцыйнай рымскай лiтургii, але i дапамогуць усiм чытачам убачыць «важныя духоyныя yрокi, паэтычную прыгажосць, катэхетычную вартасць, суцяшальнае yздзеянне на душу», якiя нясе y сабе традыцыйная лацiнская Імша.
Прадмова
Гэтая кнiга закранае фундаментальныя праблемы, звязаныя са святой лiтургiяй, i робiць асаблiвы нацiск на пастаянную i непраходзячую каштоyнасць традыцыйнай лацiнскай Імшы (таксама вядомай пад назвамi usus antiquior i надзвычайнай формы рымскага абраду), прысутнасць якой хутка пашыраецца, асаблiва y англамоyным свеце. Таксама я часта падымаю тэмы, звязаныя з канцэпцыяй «рэформы рэформы». Цяпер як нiколi патрэбна тэалагiчнае i фiласофскае разважанне над адраджэннем usus antiquior i над тым, як гэтая старэйшая форма можа yзбагацiць больш новую форму рымскага абраду i выявiць яе слабыя месцы, якiя патрабуюць выпраyлення. Такое паяднанне апалогii i крытыкi, якое разгортваецца на гэтых старонках, з’яyляецца маiм унёскам у «новы лiтургiчны рух», да якога заахвочваy Папа Бенедыкт XVI, а таксама y вялiкае аднаyленне Касцёла, якому ён даy пачатак.
Пасля Другога Ватыканскага сабору Рымска-каталiцкi Касцёл трапiy у беспрэцэдэнтны крызiс iдэнтычнасцi, якi пашырыyся нават на яго дагэтуль нязломныя вучэнне i духоyнасць, на яго апостальскую i мiсiянерскую працу. На думку Папы Бенедыкта XVI, гэты крызiс у значнай ступенi бярэ пачатак з праблем у святой лiтургii, якая крок за крокам псавала