Назад к книге «Хлопчыкi i дзяўчынкi» [Яўген Аснарэўскі, Яўген Аснарэўскі]

iнтро

Неяк я – валасаты фiлосаф Марк, i адзiн просты пiсьменнiк – мой знаёмец, сядзелi на плоце. Нам крыху замiнаy калючы дрот, а над намi тырчала высокая тэлевежа. А вось перад нашымi вачыма маячыла старая машына. Выдатная карцiна, наогул. І вось мой сябар пiсьменнiк пытае мяне:

– Скажы, Марк, чым мы зоймемся сёння? Мы ж не будзем зноyку круцiць твае пэйсы?

– Не, вядома, – сказаy я. – Сёння я раскажу табе восем iстэрый… ой, гэта значыць гiсторый.

– Так гiсторый цi iстэрый?

– Можна сказаць i так, i так, – адказваy я.

– Ну давай, расказвай, – сказаy мне мой сябар просты пiсьменнiк.

Максiмка

Добры дзень, дарагiя мае! Кланяюся yсiм тым, хто чытае гэты сшытак. Завуць мяне Максiмка Багушэвiч. Ад нараджэння мне адзiнаццаць гадкоy, а нарадзiyся я y 1907 годзе, каля Гродна. Тата кажа, што я цямлiвы не па гадах i што мне трэба шмат чытаць i вучыцца прыгожа пiсаць. Часам ён жартуе, што я, можа быць, стану пiсьменнiкам. Мне насамрэч вельмi падабаецца пiсаць i ад таго я вырашыy весцi дзённiк. Для гэтай справы тата даy мне свой сшытак. Ён вельмi добры i вялiкi. Я мяркую, калi-небудзь сшытак гэты хто-небудзь прачытае i таму напiсаy, што кланяюся таму, хто яго чытае.

13 сьнежня, год 1918

Мой тата yжо месяц таму прапаy. Пайшоy у лес па дровы, i не вярнуyся дадому. Іншых родных у мяне няма, таму i адправiлi мяне y прытулак. Прытулак гэты займае манастыр святых Барыса i Глеба. Стаiць ён на гары над самым Нёманам, якi я вельмi люблю. Раней мы лавiлi y Нёмане рыбу з маiм старэйшым братам Лёвушкай. Лёвушка казаy, што Нёман – наш бацька, а потым смешна махаy рукамi i паyтараy вельмi грозным голасам: «Бацька!» Рыбы, бывала, выцягвалi шмат. Аднойчы злавiлi нават велiзарнага шчупака. Казаy Лёвушка, што гэты шчупак паyпуда вагой. Я дык браць яго баяyся. Вельмi yжо y яго была страшэнная морда. А Лёвушка смяяyся з мяне. Лёвушка мой загiнуy на вайне з немцамi. Цяпер у мяне толькi тата.

20 снежня, год 1918

У прытулку yбачыy я сцяг. Белы, а пасярэдзiне чырвоная паласа. Вiсiць ён на самой браме. Нiколi такога не бачыy, але мне ён чымсьцi спадабаyся. У нас ёсць школа, а y ёй выкладае вельмi добрая настаyнiца, якую я клiчу цёткай. Цётка Тэкля Станiшэyская, якая вучыць нас у школе, кажа, што гэта сцяг нашага народа. Я вельмi люблю цётку Тэклю i баюся яе. Адзiн хлопчык сказаy мне, што яна першая настаyнiца, якая вучыць на нашай простай мове. Не ведаю адкуль ён гэта yзяy. Можа быць, хто-небудзь са старэйшых распавёy яму гэта. Мой тата казаy, што я павiнен вучыцца на нашай мове. А мне вось вельмi падабаецца руская мова, але я згодны з татам, што наша мова нам родная да самых касцей, таму што яна ад нашай зямлi i продкаy.

27 снежня, год 1918

Цётка Тэкля казала сёння y школе, што y горад прыехаy важны чалавек i ён будзе цяпер галоyным у краiне, у якой мы самi будзем свабодным народам i гаспадарамi на землях сваiх. Яго прозвiшча Луцкевiч. Я хачу запомнiць гэтае прозвiшча. Цётка кажа, што ён наш вызвалiцель i прарок. Я не вельмi разумею, што такое прарок. Цiкава, што сказаy бы тата.

29 снежня, год 1918

Мы хадзiлi y горад з нашым выхавальнiкам дзядзькам Пашам. Нейкi немец спынiy нас i смяяyся над намi. Ён казаy, што мы маленькi народец i мы павiнны падпарадкоyвацца немцам, а з-за таго, што немцы прайгралi вайну нас цяпер будуць рабiць палякамi. Немец толькi трохi ведаy рускую мову i y яго атрымлiвалiся вельмi смешныя словы. Ды, акрамя таго, ён яшчэ i не вымаyляе р. Дзядзька Паша сказаy нам, што мы не палякi i што ён бы палякаy вешаy, а немцаy усiх да аднаго расстраляy бы. Ён вельмi раззлаваyся, але хутка супакоiyся. У яго ёсць маленькая фляжка, з якой ён п'е самагонку i пасля таго як вып'е – адразу супакойваецца. Мне здаецца палякi нядрэнныя людзi, толькi вельмi ганарлiвыя. Так казаy тата.

1 студзеня, год 1919

Спраyлялi y прытулку Новы год. Я yспомнiy як мы святкавалi з татам i Лёвушкай. Тады тата сам прыгатаваy нам вялiкi пiрог i налiy самаробнага вiна. Я вельмi сумую па таце.

2 студзеня, год 1919

У нас ёсць у прытулку хлопчык, якога завуць Адамас. Прозвiшча яго Казлаyскас. Ён кажа, што хутка Гродна будзе часткай Лiтвы i yсе мы станем лiтоyца

Купить книгу «Хлопчыкi i дзяўчынкi»

электронная ЛитРес 120 ₽