Слова да кнiгi
Каб не ператварыцца y пыл
Алесь Станкевiч – чалавек неардынарны, шляхетны, духоyна адораны. Нацыянальная гiсторыя i культура, лiтаратура i мова, грамадскiя клопаты – неад’емныя складовыя яго жыцця i шматграннай дзейнасцi.
Зборнiк А. Станкевiча «Прынагоднае» – мастацкае люстэрка яго напружанай iнтэлектуальнай працы, вынiк працяглых пошукаy, назiранняy i творчых знаходак.
Кнiга адкрываецца вельмi кранальным аповедам-успамiнам – «Па Магiлёве басанож». Аyтар прыгадвае yласнае пасляваеннае дзяцiнства, вельмi цёпла пiша пра бацькоy i родных. А. Станкевiч без прыхарошвання распавядае пра жыццё y камунальнай кватэры, тагачасную беднасць i нястачу, калi не ставала хлеба, былi перабоi з крупой i цукрам. Разам з тым, у яго памяцi yсплывае шмат светлага i маляyнiчага. Ён з захапленнем згадвае забавы i гульнi, цiкавыя здарэннi i прыгоды, як напрыклад, вялiкую паводку i велiчна-дзiвосны крыгаход на Дняпры, наведванне з бацькамi гарадскога свята – Дня ваенна-паветраных сiл, якое адбывалася на аэрадроме. У творы мноства цiкавых назiранняy, разнастайных звестак пра Магiлёy i яго ваколiцы, а таксама адметных гiсторый, якi выдатна перадаюць агульную атмасферу часу. Вялiкае yражанне на юнака зрабiлi матчыны расповеды, а таксама yспамiны колiшнiх партызан, якiя часта збiралiся y бацькоyскай кватэры.
Ва yспамiнах А. Станкевiча шмат разважанняy, важных высноy i падсумаванняy. Нельга не пагадзiцца з яго думкай, што жыццё – гэта y значнай ступенi выпрабаванне i выклiк для кожнага чалавека. Вельмi карысныя яго педагагiчныя парады, асаблiва аб тым, як належыць ставiцца да бацькоy i сталых людзей. У творы ёсць адна цiкавая дэталь, звязаная з паходжаннем аyтара. Так, А. Станкевiч вельмi шкадуе, што позна даведаyся пра yласную прыналежнасць да шляхецкага роду «па мячу i па кудзелi», бо y савецкi час гэта не вiталася, паколькi, нiбыта, «перашкаджала будаваць камунiзм».
Прыватныя, на першы погляд, успамiны Алеся Станкевiча пра yласнае дзяцiнства, сталенне, набыцё жыццёвага досведу, набываюць абрысы iстотнага дапаyнення, вельмi неабходнай сюжэтнай лiнii y агульнай мазаiцы сапраyднай i поyнай усенароднай гiсторыi, творцамi якой з’яyляюцца людзi.
Эсэ «Пачатак прайду» адрознiваецца добрым выкладам i псiхалагiзмам. А. Станкевiч выдатна перадаy душэyны стан шчаслiвага бацькi.
Значную частку зборнiка А. Станкевiча займаюць яго вершы ды эпiграмы. Сярод iх – каларытныя вiншаваннi i прысвячэннi, а таксама творы iнтымнай лiрыкi, патрыятычныя заклiкi, вершаваныя пратэсты супраць ганьбавання мовы i культуры («Мова», «Настаyнiку»).Найбольш каштоyныя y мастацкiх адносiнах вершы-прысвячэннi: «Мечыславу Грыбу», «Чыславу Сяржуку» i «Тамковiчу Алесю».
Несумненную гiстарычную каштоyнасць уяyляюць дакументальныя занатоyкi i навукова-публiцыстычныя творы А. Станкевiча, яго выступленнi, а таксама разважаннi i меркаваннi па актуальных пытаннях грамадскага жыцця.
Алесь Станкевiч бясспрэчна валодае пiсьменнiцкiмi здольнасцямi, якiя варта развiваць i yдасканалiваць, абапiраючыся найперш на класiчныя традыцыi нацыянальнай лiтаратуры. Яго кнiга «Прынагоднае» чытаецца лёгка, на адным дыханнi, з захапленнем. Жадаю ёй прыемнага спаткання з дабразычлiвым i спагадлiвым чытачом.
Іван САВЕРЧАНКА,
доктар фiлалагiчных навук,
прафесар
Эсэ
Па Магiлёве басанож
Унуку Мiкiтку.
Прайшоy мой yжо якi дзень нараджэньня. Прыемная, але звыклая працэдура.
Згадалася чамусьцi, што, нiбы толькi некалькi дзён таму адзначылi мiнулы…
Ды й увогуле, пасталеyшы, заyважаеш, што неяк мяняецца й хада часу, нiбы толькi yчора прыбралi калядную елачку, але yжо заyтра час паклапацiцца аб новай.
А y маленстве як доyга ж даводзiлася чакаць тых Калядаy…
Вiдаць працуе звыклы закон са школьнай фiзiкi. Чым далей ад вяршынi ды блiжэй да падэшвы схiлу – тым хуткасьць вышэй. І, усьведамляючы, што жыцьце пражыць яшчэ раз немажлiва, шмат хто yсёж iмкнецца пражыць сваё жыцьцё яшчэ разок, ну хаця б вiртуальна. На маю думку гэта i ёсьць тое, што завецца НАСТАЛЬГІЯ…
Памяць захавала пэyныя падзеi ды асобныя моманты, нават пахi ды часам вяртае нас да iх… Помнiцца як татка, прыходзячы з працы, уздым