Бiблiя i фiлятэлiя
Наказваю вам: любiце адзiн аднаго.
(Яна 15:17)
Усё Пiсаньне боганатхнёнае i карыснае для навучаньня, для выкрыцьця, для выпраyленьня, для настаyленьня y праведнасьцi,
каб быy дасканалы Божы чалавек, да yсякае добрае справы падрыхтаваны. (Другое да Цiмафея 3:16,17)
Сьвятое пiсьмо зьмяшчае праyду пра Бога i праyду пра чалавека i паказвае дзеi чалавецтва праз адносiны з Богам. Кнiгi Сьвятога Пiсаньня, якое складаецца з Старога i Новага Запаветаy, маюць агульную назву «Бiблiя». Назва паходзiць з грэцкай мовы i азначае y перакладзе «кнiга», якая зьяyляецца найбольш важнай з усiх кнiг, проста «Кнiга Кнiг». Сапраyды, Бiблiя зьяyляецца адной з найважнейшых кнiг у гiсторыi сьвету, i не толькi y сэнсе духоyным, але i лiтаратурным, гiстарычным i сацыяльным. Няма нiякiх сумневаy, што для многiх людзей Бiблiя зьяyляецца свайго роду жыцьцёвай iнструкцыяй, своеасаблiвай кнiгай псыхалягiчнай, фiлязофскай, унiвэрсальнай. Для мiльёнаy Бiблiя была i застаецца крынiцай вечнай iсьцiны i мудрасьцi, вучыць любiць i дараваць.
Паводле дадзеных Уiклiф Глябальны Альянс Бiблiя даступная для чытаньня y 471 мове – гэта родная мова прыкладна 4,8 мiльярдаy чалавек. Бiблiя перакладалася yжо y далёкай старажытнасьцi. Першы пераклад Старога Запавету, зроблены y трэцiм стагодзьдзi да нашай эры. Пасьля yзьнiкненьня хрысьцiянства стандартным перакладам Бiблii на лацiнскую мову, якая выкарыстоyвалася y набажэнстве, стала Вульгата, пераклад, зроблены Сьвятым Еранiмам у 382—406 гадах.
Рэпрадукцыя карцiны мастака Мэрызi да Караваджа Мiкеланджэла «Сьвяты Еранiм» на марцы пошта Мальты (2007 г.)
У 1970 годзе пошта Парагваю выпусьцiла y карыстаньне марку з вiдарысам карцiны Альбрэхта Дзюрэра «Сьвяты Еранiм у пустынi». Таксама быy зроблены прыгожы картмаксiмум
На сёньняшнi дзень Новы Запавет перакладзены на 1223 мовы, а часткi Бiблii – яшчэ на 1002.
Першая друкаваная Бiблiя – гэта Бiблiя Гутэнбэрга надрукавана y 1452—1455 гады y Майнцы Іяганам Гутэнбэргам.
Марка пошты Злучаных Штатаy (1952 г.) да 500-годзьдзя Бiблii Гутэнбэрга
Наш знакамiты зямляк Францыск Скарына з Полацку y 1517 г. у Празе арганiзаваy друкарню, пераклаy на тагачасную беларускую мову, напiсаy прадмовы i на працягу 1517 -1519 г. надрукаваy 22 кнiгi Старога Запавету. Скарына друкаваy Бiблiю як з рэлiгiйнымi так i з асьветнiцкiмi мэтамi, пра што пiша y прадмове: «дедтем малым початок всякое доброе наукы, дорослым помножение в науце, мужем моцное утверьжение». Сваё выданьне Скарына yпрыгожыy 52 гравюрамi, выкананымi iм.
Таму вельмi слушна Беларуская пошта выдала y 1997 годзе сэрыю з чатырох марак, прысьвечаную Францыску Скарыне i яго Бiблii
Слушна было б, каб да 500 – гадовага юбiлею было зроблена паштовае выданьне з усiмi Скарынаyскiмi гравюрамi. Гэта быy бы ня толькi знак павагi, але i сьветны падарунак фiлятэлiстам усяго сьвету.
Дарэчы, першы поyны пераклад Бiблii з арыгiнальных моy на польскую мову гэта Бiблiя Брэсцкая з 1563 г.
Як па перакладах так i па тыражы Бiблiя, сярод iншых кнiг, ня мае сабе роyных. Таму Бiблiя аказвала i аказвае вялiзарны yплыy на чалавечую гiсторыю, культуру i мастацтва.
На марцы пошты Славенii (2007 г.) выява Далматынавай Бiблii – першага поyнага перакладу Бiблii на славенскую мову (1584 г.)
На пачатку было Слова. Слова запiсана y Кнiгу, а Кнiга была супраць выяваy: «Не рабеце сабе кумiраy i выяваy, i слупоy ня стаyце y сябе, i камянёy з выявамi не кладзеце y зямлi вашай, каб кланяцца перад iмi, бо Я Гасподзь, Бог ваш». (Лявiт 26:1).
Не магло быць iначай сярод паганцаy, якiя пакланялiся iдалам i прыносiлi iм ахвяры. Абраны народ павiнен быy быць верным Нябачнаму. І яyрэi не стварылi нiводнай выявы Бога. Першыя сцэны бiблейныя паyсталi y Рымскай iмпэрыi. Гэта былi iлюстрацыi Септуагiнты – грэцкага перакладу Старога Запавету. Стары Запавет забараняy тварыць выявы, а Новы Запавет не зьнiмаy гэтай забароны. Але зьявiyся Бог-чалавек, Ісус, «выява Бога Нябачнага». Гэта выклiкала мажлiвасьць стварэньня вобраза Бога. Яшчэ доyга цягнулiся споры, хоць многiя казалi аб вялiкiм пажытку ад выяваy бiблейных. «Што чытаньне дае вушам, тое маyклiвае ма