Назад к книге «Дванаццаць актаў (зборнік)» [Коллектив авторов]

Дванаццаць актаy (зборнiк)

Коллектив авторов

Уладзiслаy Ахроменка

Электронная кнiгарня

У класiчным беларускiм пiсьменстве заyсёды было зашмат iдэй, патрыятызму i паэзii чыстае красы, але катастрафiчна бракавала фiзiчнага цела. Традыцыйныя героi беларускай лiтаратуры заyсёды выглядалi нiбы сатканымi з кветкавага пылку, але амаль паyбаyленымi мяса, крывi, касцей, а таксама натуральных фiзiялагiчных жаданняy.

Вы можаце yявiць эрагенныя зоны Ядвiсi з коласаyскiх “На ростаннях”? А мiнет цi кунiлiнгус мелiжаyскiх Васiля Дзятлiка i Ганны Чарнушкi? Быкаyскае “Дажыць да свiтанку” выклiкае у вас адно мiлiтарныя асацыяцыi, але не думкi пра жарсць, якая знясiльвае ненажэрных каханкаy?

Законы прыроды адназначныя, i для прыгожага пiсьменства таксама: песцiк вымагае тычынкi, Інь – Янь, i без гэтага немажлiвае натуральнае апладненне. Калi y лiтаратуры нарэшце з’яyляецца фiзiчнае цела— яе прыyкрасная душа цяжарыць, дэкаратыyныя кветкi саступаюць месца завязi, а краскi на галiнках неyзабавеабарочваюцца пладамi.

Уладзiслаy Ахроменка

Дванаццаць актаy (зборнiк)

© Уладзiслаy Ахроменка – iдэя, прадмова, складанне

© Сяргей Календа – прадзюсар

© Максiм Клiмковiч – рэдактура

© Серыя “Дванаццаць” з’яyляецца выдавецкiм праектам Таварыства Вольных Лiтаратараy (ТВЛ).

© Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2017

* * *

Беларуская лiтаратура – гэткая дэкаратыyная карлiкавая пальма y дзежцы, неабавязковая дэталь побытавага iнтэр’еру. Пол тае пальмы невызначаны, сiстэмнага дрэнажу няма, а глеба здзервянелая да стану асфальту. Дзежка стаiць у праходным калiдоры, калiдор – у казённым доме. Людзтва сноyдаецца з кабiнета y кабiнет, нудзiцца y чэргах, на пальму нiхто асаблiва не зважае, бо на курс цi то батанiкi, цi то беллiту yсе са школьных часоy забылiся. У чарзе, праyда, можна i прыгадаць пра “расцветали яблони и груши, поплыли туманы над рекой…”, i перапалiць па-хуткаму, i па-хабёльску кiнуць недапалак у дзежку, а то i накрэмзаць на глянцавым лiсце брутальны i абагульняльны мацюк.

Здараецца, аднак, што напаyмёртвая пальма набiраецца цудадзейнымi сокамi, i мiж пыльнымi лiстамi сарамлiва прабiваюцца яскравыя краскi. Але ж пладамi тыя краскi абарочваюцца зрэдку: у класiчным беларускiм пiсьменстве заyсёды было зашмат iдэй, патрыятызму i паэзii чыстае красы, але катастрафiчна бракавала фiзiчнага цела. Традыцыйныя героi беларускай лiтаратуры заyсёды выглядалi нiбы сатканымi з кветкавага пылку, але амаль паyбаyленымi мяса, крывi, касцей, а таксама натуральных фiзiялагiчных жаданняy. Сексуальнасць, любошчы, нават эротыка – усё гэта сарамлiва перахоyвалася пад саламянымi брылямi несцерак, у каламуцi трох лыжак зацiркi цi y парослых травою партызанскiх акопах.

Вы можаце yявiць эрагенныя зоны Ядвiсi з коласаyскiх “На ростаннях”? А мiнет цi кунiлiнгус мелiжаyскiх Васiля Дзятлiка i Ганны Чарнушкi? Быкаyскае “Дажыць да свiтанку” выклiкае у вас адно мiлiтарныя асацыяцыi, але не думкi пра жарсць, якая знясiльвае ненажэрных каханкаy?

Законы прыроды адназначныя, i для прыгожага пiсьменства таксама: песцiк вымагае тычынкi, Інь – Янь, i без гэтага немажлiвае натуральнае апладненне. Калi y лiтаратуры нарэшце з’яyляецца фiзiчнае цела – яе прыyкрасная душа цяжарыць, дэкаратыyныя кветкi саступаюць месца завязi, а краскi на галiнках неyзабаве абарочваюцца пладамi.

    Уладзiслаy Ахроменка

Ева Вежнавец

Іра y залатых басаножках

Ахвотней за yсё Іра гуляла па лесе, дзе ладзiла самотныя «пiкнiкi», беручы з сабой бабiну вышываную сурвэтку i ежу з лядоyнi. А то яшчэ можна было капеек накрасцi з бацькавых кiшэняy i накупляць смачнот у краме. Іра запрашала суседскую Таню, i яны сыходзiлi y лес, дзе бавiлi часам цэлыя днi. Так працягвалася да тае пары, калi y вёску вярнуyся руды Дораш-свiнабой i y Іры пачалiся жахлiвыя днi.

Быy ветраны ранак са скаклiвымi плямамi сонца на траве пад яблыняю, калi Таня прыбегла да Іры. Дарослых дома не было, дзяyчынкi вынеслi y двор цэлую гусятнiцу з блiнчыкамi i палову апрасталi.

Пасля, аблiзваючы пальцы, Таня сказала: – Ірка, пайшлi паглядзiм, Дораш сваю кошку з кацянятамi жыyцом закапаy, яна яшчэ дыхае, i зямля збоку падыма