Назад к книге «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення» [Ольгерд Иванович Бахаревич, Альгерд Бахарэвiч]

Шабаны. Гiсторыя аднаго зьнiкнення

Альгерд Бахарэвiч

Другi фронт мастацтваy

Шабаны. Адно з сакральных месцаy сённяшняга Менска. Канцавая станцыя мiфiчных аyтобусаy i нiкому не цiкавых лёсаy. Шабаны як брама; Шабаны як пастка.

Іхная тапанiмiка вяртае y чужое мiнулае, iхная геаграфiя сягае далей за вызначаныя iм межы, iхная гiсторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавiта y Шабанах i iх ваколiцах разгортваецца дзея гэтай кнiгi, у якой прыватныя жыццi герояy пераплятаюцца з забытымi тэорыямi акадэмiка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а yспамiны дзяцiнства пiшуцца на старых мапах.

Новая кнiга Альгерда Бахарэвiча – раман пра магчымасцi мовы i немагчымасць вяртання.

Кнiга змяшчае нецэнзурную лаянку

Альгерд Бахарэвiч

Шабаны. Гiсторыя аднаго зьнiкнення

© Бахарэвiч А., 2012

© ПВУП «Галiяфы», 2012

1

Шабаны вы мае, Шабаны, дайце зараз я вас пацалую. Гэта будзе асаблiвы пацалунак. Так асьцярожна дакранаюцца вуснамi да лба нябожчыка, так пачцiва тыцкаюцца y ражочак сьцяга. Так хрыстасуюцца, сустрэyшыся, малазнаёмыя мiж сабой людзi.

Гэта цяпер у Шабанах месьцяцца yсе гэныя пiрамiды, гэта цяпер тут тырчыць самы высокi ва Ўсходняй Эyропе мячэт i гэта цяпер тут самая глыбокая станцыя падземкi; гэта цяпер сюды, у культурны цэнтар «Noаh’s Ballast» прыяжджаюць самыя сытыя мастакi з усяго сьвету; гэта цяпер тут цьвiтуць самыя чырвоныя макi, якiя, кажуць, больш за yсё любяць расьцi на костках безыменных герояy; гэта тут месьцiцца Зялёны дом, штаб-кватэра Партыi экафашыстаy; i гэта тут пабудаваны самы дарагi y Эyропе Масажны цэнтар з самай гарачай (i самай сьлiзкай) саyнай. Гэта цяпер тут разьмешчаны амбасады Расеi, Нiкарагуа, Эгiпту, Ічкерыi, Вiетнаму, Рэспублiкi Вольны Ноyгарад, Руанды i Незалежнай Выспы Зюльт. Цяпер тут селяцца не таму, што гэтае месца выбрала цябе, а таму, што ты па старой пляжнай звычцы адшукаy у распаленым горадзе куток, дзе можна yтыркнуць парасон, парэзаць на кавалкi кавун i нi пра што ня думаць. Гэта цяпер. А тады пасярод Шабаноy п’яным бульдазэрыстам быy выкапаны агромнiсты, плыткi, платонаyскi катлаван, нiбы пелька, прасечаная y навакольнай сумесi бэтону i лёду. Вада y катлаване была жоyтая, як у кубачку для пэндзляy. Ад катлавану iшла пара. Кожную восень i кожную вясну y катлаване хтосьцi тануy. Танулi мясцовыя, танулi чужынцы, танулi дзецi, танулi дарослыя. Танулi нават вадалазы, хаця iх нiхто пра гэта не прасiy. «Сал! Бэн! – клiкалi тапельцы на сваёй яфэтычнай гаворцы, – Ён! Рош!», але клясавая перавага не ратавала, нiхто не наважваyся блiзка падыходзiць да катлавану, бо ён пачынаyся зусiм ня там, дзе канчаyся ягоны бераг. Хрэн яго ведае, дзе ён пачынаyся, гэты катлаван. Калi тапельцы yсплывалi, то iх нiхто не вылоyлiваy. Школьнiкi абстрэльвалi тапельцаy зьмерзлымi грудкамi пяску, найвялiкшым шыкам лiчылася зладзiць абстрэл так, каб тапелец урэшце перавярнуyся на сьпiну. Тапельцы yхiлялiся, як маглi, але вакамер i трапнасьць стралкоy паляпшалiся з кожным годам, як i iхныя адзнакi па геамэтрыi i крэсьленьнi. «Сал!» – i грудок трапляy у вуха. «Бэн!» – у бок. «Ён!» – зь вiскатам, як куля y грудзi. «Рошшш…» Тапельцы yздыхалi i зноy iшлi на дно, ужо назаyжды. На сьвеце няма больш жорсткай iстоты за нявiннае дзiця, у якога яшчэ ня вырасла мараль. Якое спачатку робiць, а потым думае. Думае, што б такога яшчэ сапсаваць. Акурат пасярэдзiне катлавану з вады вытыркалася нешта, падобнае да праваслаyнага крыжа, за гэты прадмет часта чаплялiся тапельцы, калi yсплывалi на паверхню, пакуль трапныя кiдкi не прымушалi iх урэшце адшвартавацца. Там, у Шабанах, жылi мы, i жылi нашыя бацькi, там жылi нашыя сябры i нашыя ворагi, там жылi нашыя настаyнiкi, там жылi нашыя iнспэктары па справах непаyналетнiх, i нашыя дактары-пэдыятры, i нашыя будучыя жонкi, i нашыя будучыя няспраyджаныя судзьдзi. Там жылi нашыя браты i сёстры. Мацi з асуджаным выглядам вешалi нам на шыi ключы ад кватэраy – цi то як цаглiны, цi то як амулеты. Бацькi вучылi нас плаваць у найблiжэйшым вадасховiшчы. Нехта патануy, нехта застаyся. Там жылi Рош, Бэн, Ён i iхны сябра