Назад к книге «Крыві не павідна быць відна (зборнік)» [Наталка Василівна Бабіна, Наталья Васильевна Бабина]

Крывi не павiдна быць вiдна (зборнiк)

Наталка Бабiна

У кнiгу yвайшлi шчырыя i сьмешныя, фiлязофскiя i жыццёвыя апавяданнi i дэтэктыyная аповесьць Наталкi Бабiнай – самай адчайнай i надзвычай таленавiтай пiсьменьнiцы нашанiyскай жаночай лiгi. Захапляльнае чытво для yсiх, хто шукае сапраyдную Беларусь i сваё y ёй месца.

Наталка Бабiна

Крывi не павiдна быць вiдна (зборнiк)

© Наталка Бабiна, 2007

© Распаyсюджванне e-book. ТАА «Электронная кнiгарня», 2018

Рэчаiснае з iрэальным

З iмем Наталкi Бабiнай я yпершыню сутыкнуyся y 1998 годзе, калi y першым нумары новага часопiсу з назвай «ARCHE» прачытаy апавяданне «Баль», хоць для «лiтаратаркi родам зь Берасьцейшчыны, якая пiша пабеларуску i па-yкраiнску» (такiя бiяграфiчныя зьвесткi суправаджалi тэкст апавядання) гэта была yжо ня першая публiкацыя. Побач з «Балем» у тым «ARCHE» – згустку нетрывiяльнай лiтаратуры i якаснай аналiтыкi – былi зьмешчаны творы пераважна новых для мяне аyтарак: Марыi Роyды, Евы Вежнавец, Вольгi Караткевiч. Першае yражаньне ад такой канцэнтрацыi выдатных тэкстаy неyзабаве сьцьвердзiла мяне y перакананьнi, што нарэшце y нашай лiтаратуры будзе пераадолена засiльле празаiкаyмужчын. Перакананьне засталося: у беларускую лiтаратуру прыходзяць усё новыя i новыя аyтаркi, шкада толькi, што нi Вежнавец, нi Роyды, нi Караткевiч як лiтаратарак даyнавата не чуваць. Затое чуваць Бабiну.

Тым ня менш, зусiм ня варта разглядаць яе творчасьць у вельмi звужаным гендэрным рэчышчы, як гэта часам робiцца. Наталка Бабiна – не фэмiнiстычная i не фэмiнная пiсьменнiца, таму што яе «мэтавая група» не жанчыны, а чытачы без увагi на пол. У яе цудоyна атрымлiваецца перадаць унутраны свет, чаканьнi й спадзевы жаночых персанажаy, якiя y яе творах i пераважаюць; таксама глыбока прапiсваць мужчынскiя вобразы Бабiна не iмкнецца (зрэшты, тут я, можа, трохi крывадушнiчаю: дужа калярытнымi выйшлi, напрыклад, вобразы Збышака Янавiча i Анупрыя Іванавiча з “Пасткi для крата»). Безумоyна, найперш праз жаночую псыхалёгiю i бачаньне сьвету, жаночымi вачыма мы yспрымаем актуальнае дзеяньне y яе творах. Было б дзiyна, кал i б гэта было ня так. Але на гэтым гендэрнасьць i заканчваецца. Далей – агульначалавечыя каштоyнасцi, тэмы й матывы: патрыятызм, любоy i каханьне, здрада й сумленнасьць, вайна i сьмерць, простае жыцьцёвае шчасце…

Наталка Бабiна ходзiць пратаптанымi або мала ходжанымi y нашай лiтаратуры сьцежкамi. Яна сьмела пераносiць дзеяньне y самыя аддаленыя куткi зямной кулi, дзе сама магла нiколi ня быць (Курдыстан, Босьнiя, Эквадор, Чачэнiя), пры гэтым не баiцца, калi нешта прагучыць ня надта праyдападобна – часы чыстага рэалiзму даyно мiнулi. Не цураецца ня дужа папулярны y нас жанр дэтэктыву насычаць сацыяльнапалiтычнымi рэалiямi сёньняшняга жыцьця. У творах, дзеяньне якiх адбываецца пераважна y Менску, яна робiць усё смялейшыя крокi па стварэньнi новае yрбанiстычнае мiталёгii, прымушаючы дзеяньне адбывацца y абсалютна канкрэтных i вядомых усiм менчукам мясьцiнах (Палiтэхнiка, Камароyка, Старажоyка, кавярня «На ростанях»…). Такая канкрэтыка, пазнавальнасць робiць творы жывейшымi. Прыгадваю, зь якiм захапленьнем я некалi прачытаy праскi гатычны раман Мiлаша Урбана «Сем храмаy», а потым выправiyся на прагулку па Празе i радасна пазнаваy: ага, вось на гэтым мосьце вiсеy труп бабулькi, а на прыступках гэтага касьцёла быy знойдзены мужчына з нажом у сьпiне. Асабiста я нiколi ня быy у менскай Палiтэхнiкi, але, далiбог, некалi выпраyлюся паглядзець, дзе ж гэта y Янiну страляy Андрэй Накрый-Мяне-Андаракам з «Пасткi для крата». Перакананы: пiсаць так i трэба каб экскурсаводы некалi маглi распавядаць турыстам: гэты дом (вулiцу, раён, кавярню…) апяяy у сваiм вядомым творы беларускi пiсьменьнiк/-ца…

Трохi парадаксальна, але пры yсiм тым Наталка Бабiна застаецца сёньня найбольш яскравай берасьцейскай пiсьменнiцай цi, яшчэ дакладней, пiсьменнiцай берасьцейскiх ваколiцаy. Гэта засведчылi i тэксты, уключаныя y гэты зборнiк («Баль», дыптых «Словы, якiх я чакаю»), а яшчэ y большай ступенi пакуль ня выдадзены раман «Рыбiн горад», зь якiм мне пашчасцiла пазнаёмiцца y рукапiсе. Берасцейшчына, Заходняе