Назад к книге «Ген зямлі» [Аліна Длатоўская]

Ген зямлi

Алiна Длатоyская

Бiблiятэка Саюза беларускiх пiсьменнiкаy «Кнiгарня пiсьменнiка». Пункт адлiку

У сусвеце, дзе некалькi краiн аб’ядналiся y звышдзяржаву, пануе iдэалогiя адзiнай культуры. Адмысловая арганiзацыя «С.О.Н.» займаецца знiшчэннем помнiкаy самабытных культур, каб змянiць гiсторыю. Аднак тыя, хто сутыкаецца са згубленай мовай сваёй краiны, пераходзяць на яе i становяцца носьбiтамi звышздольнасцяy. Нiбы мова здольная змянiць генетычны код. У Мiнску такiя людзi стварылi падпольнае аб’яднанне «Лабiрынт», каб ратаваць спадчыну беларусаy ад сiстэмы з дапамогай уласных здольнасцяy. Але цi праyда выклiкае забытая мова мутацыi, а не нешта яшчэ? Цi не блукае y Лабiрынце шпiён? І што рабiць, калi блiзiцца ноч i «С.О.Н.» ахоплiвае розум?

Алiна Длатоyская

Ген зямлi

© Длатоyская А., тэкст, 2017

© Кнiгазбор, 2017

© Распаyсюджванне e-book. ТАА «Электронная кнiгарня», 2018

Эдуард Львовiч

Камянi ляцелi долу, пакiдаючы y сырой лiстападаyскай глебе падобныя да шнараy выбаiны. Кацiлiся, грукалi адзiн аб адзiн, замiралi. Нiбы памiралi. Паветра поyнiлася пяском, кавалкамi чырвонай цэглы i драyляных змацаванняy. У шэрыя нябёсы yзнiмалiся слупы пылу. Па возеры беглi буйныя хвалi. Бiлi бераг. Нiбы хацелi злiзаць камянi, зацягнуць на дно. Схаваць ад чалавечых вачэй.

Дробныя халодныя кроплi раз-пораз траплялi за каyнер, прымушаючы перасмыкаць плячыма. Большасць людзей у такое надвор’е аддало б усё, каб апынуцца ля камiна з кубкам гарачага глiнтвейну.

Эдуард Львовiч не прылiчаy сябе да большасцi. І нiколi не прамiнуy бы такога вiдовiшча. На ягоных вачах памiраy сапраyдны цмок. Дагiстарычная пачварына. Фантастычны гiгант з гулкiм рыкам знясiлена апускаy вежы свайго хрыбта на зямлю. Каб больш не yзняцца.

Эдуард Львовiч нiколi не yяyляy сябе рыцарам. Нават у дзяцiнстве ён не быy рамантыкам. Ён быy рэалiстам. Ён не рыцар. Ён гулец. Ён не любiy бязглуздага yжывання моцы, не любiy грубых метадаy. А калi без гвалту нiяк ? вось як сёння ? усё павiнна быць прыгожа. Нават самую брудную працу павiнен нехта выконваць.

Эдуард Львовiч лiчыy сябе таленавiтым. Ён умеy рабiць брудную працу i бачыць у гэтым мастацтва.

У акрузе нумар дзевяць хапала бруду. Некаторыя рэчы, з’явы, будынкi, людзi заслугоyвалi знiшчэння. Іх небяспечнасць для грамадства пераважвала любыя контраргументы. Яны сцвярджалi iснаванне краiны, якой даyно не было. Можна сказаць: нiколi не было.

Сiстэма Аховы Спадчыны iснавала больш за дваццаць год ? амаль з самага yтварэння Еyрапейска-Расiйскага Аб’яднання Рэспублiк. І ледзь не столькi ж Эдуард Львовiч тут працаваy. Першыя гады аднаyлялi, збiралi па кавалачках разбураныя ды раскрадзеныя падчас тэрарыстычнай пагрозы скарбы. Толькi загады, што прыходзiлi зверху, хутка змянiлiся. Новаyтворанай краiне была патрэбная iдэалогiя. Ідэалогiя, якая б вытлумачвала аб’яднанне не толькi прамiнулай небяспекай, але i чымсьцi яшчэ. Агульным мiнулым, агульнай гiсторыяй. Калiсьцi yсе гэтыя тэрыторыi yжо былi адной дзяржавай. І менавiта гэта ? слушны парадак. Так i павiнна быць.

Быy складзены рэестр помнiкаy i артэфактаy, якiя даводзiлi гiстарычную абгрунтаванасць Аб’яднання. І y вельмi кароткi час усе гэтыя помнiкi былi прыведзеныя y бездакорны выгляд. А потым настаy час помнiкаy, якiя y гэты рэестр не yваходзiлi… У некаторых выпадках дастаткова было толькi змянiць пару гiстарычных фактаy. Некалькi архiyных дакументаy ? у полымя, старажылам ды даследчыкам ? каму пагроз, каму грошай. Часцей за yсё аб’екты проста знiкалi. Так было бяспечней.

Эдуард Львовiч ведаy, наколькi лёгка затлумiць людзям галаву. Людзi любяць быць незадаволенымi, людзi любяць быць супраць. Сепаратысты, тэрарысты, нацыяналiсты i астатнiя вычварэнцы вельмi yдала карысталiся тым, што людзi любяць. Ім дастаткова было аднаго толькi такога «Мерзкого» замка ? як няyдала жартавалi маладыя супрацоyнiкi Эдуарда Львовiча ? каб навязаць людзям памылковыя думкi. Каб прыдумаць дадатковыя межы, мовы i нагоды для варожасцi.

Менавiта таму Мiрскi замак ляжаy у руiнах.

Апошнi каменьчык скацiyся з гурбы камянёy блiжэй да зямлi. Некалькi дзясяткаy вачэй утаропiлiся на Эдуарда Ль