Назад к книге «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя» [Зміцер Дзядзенка]

Вялiкая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя

Змiцер Дзядзенка

Травеньскiм вечарам 1926 года на аршанскай вулiцы знаходзяць зарэзаную прастытутку Рыyку Гольдберг. Праз некалькi дзён гiне савецкая актывiстка Валянцiна Мачуга… Цi аб'ядноyвае штосьцi гэтыя два забойствы?

Расследаванне злачынстваy адбываецца на фоне нэпманскiх загулаy i маладнякоyскiх вершаy, палавой свабоды 1920-х, дзейнасцi таемных агентаy АДПУ i левай апазiцыi y камунiстычнай партыi.

Змiцер Дзядзенка

Вялiкая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя

© Змiцер Дзядзенка, 2017

© ІП Янушкевiч А.М., 2017

© Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2017

6 траyня 1926 года, чацвер, пад вечар

Абыякавае сонца хiлiлася на захад. І хаця грэла яно yжо не на поyную моц, але свяцiла яшчэ па-ранейшаму ярка, хiба што ценi сталi даyжэйшымi пад сонечным нахiлам. Антон Хлюдзiнскi павярнуyся y вузкiм музейным пакойчыку, застаyленым не столькi экспанатамi, колькi кнiгамi, тэчкамi з дакументамi, фотаальбомамi, што займалi yсю вольную прастору, у якую маглi yплiшчыцца. Яны былi i y дзвюх хiсткiх шафах, падпертых знiзу для yстойлiвасцi драyлянымi цурбачкамi, i на некалькiх палiчках на сценах, i, натуральна, на адзiным у пакоi нешырокiм стале. Нават на падлозе ляжалi два стосiкi шэрых тэчак, якiм больш нiдзе не знайшлося месца.

Вядома ж, не кнiгi становяцца самымi заyважнымi музейнымi экспанатамi – што з iх за карысць для наведнiка, якi подбегам пройдзе yздоyж выстаyленых аскабалкаy даyнiны, не змытых плынню часу? Нават самы цiкаyны наведнiк музея зможа пабачыць толькi вокладку кнiгi альбо нейкiя яе старонкi. Але Хлюдзiнскi любiy менавiта кнiгi, старонкi якiх з часам нiбы танчэлi, станавiлiся шорсткiмi навобмацак, пагражаючы паламацца ад неакуратнага абыходжання. Гэтыя выпетралыя ад часу старонкi i цяжкiя цiснёныя вокладкi дарылi яму нi з чым не параyнальную асалоду.

Праyда, Хлюдзiнскi разумеy, што кнiгi – гэта ягоная крынiца радасцi, а iншых людзей могуць зацiкавiць iншыя рэчы. Таму y музей ён збiраy i старадаyнiя манеты, i зброю мiнулых стагоддзяy, i карцiны, якiя перажылi рэвалюцыйную ды ваенную вiхуру. Ён ужо yяyляy, як развесiць гэтыя карцiны y высознай музейнай зале – колiшнiм базыльянскiм касцёле, дзе y апошнiм стагоддзi манашак-базыльянак былi змянiлi праваслаyныя манахi…

Пакуль жа яго худая фiгура нязграбна згорбiлася каля палiчак: Антон пiльна yглядаyся y кнiжныя карэньчыкi, чытаючы iх назвы. Дарэчы, не кожная кнiга з гонарам абвяшчала гораду i свету сваё iмя, бо на некаторых карэньчыках не было нiякiх надпiсаy. Музейшчыку гэта не вельмi перашкаджала: большасць кнiг яму была добра знаёмая.

Мужчынская фiгура y дзвярах няпэyна кхекнула, прачышчаючы горла, i гэты гук вярнуy Хлюдзiнскага з аблокаy мройнай уявы на зямлю, а дакладней – у вузкi музейны пакойчык.

У нечаканым госцю беспамылкова yгадваyся вясковец, якi хутчэй за yсё прыехаy у горад на кiрмаш. Мужчына збянтэжана трымаy у адной руцэ скамечаную шапку, не ведаючы, як пачаць размову. Ён глядзеy на Хлюдзiнскага, а потым пераводзiy вочы на шафу са шклянымi дзверкамi. На палiцах яе стаялi бутэлечкi самых размаiтых формаy i памераy. На нiжняй палiцы стаяла самая вялiкая бутля, але яна амаль цалкам была прыкрытая непразрыстай, драyлянай часткай дзвярэй. Гэтая бутля i яе нябачнае змесцiва, быццам магнiт, прыцягвала да сябе вочы мужчыны, таму позiрк яго скакаy то на бутлю, то на гаспадара памяшкання.

– Дзень добры, – з ветлiвай усмешкай звярнуyся Хлюдзiнскi, дапамагаючы госцю выйсцi з няёмкай сiтуацыi. – Штосьцi шукаеце?

– І вам добры дзянёчак, – у голасе мужчыны быy чуваць недавер. – Шукаю, ага… Мне сказалi, што тут дзесьцi збiраюць косткi старыя ды яшчэ грошы за гэта даюць…

Антон прыгадаy, як археалагiчная экспедыцыя, якая нядаyна прыязджала на Аршаншчыну, радавалася знойдзеным бiyням маманта: дзве незвычайныя знаходкi прынеслi навукоyцам мясцовыя мужыкi. Тады археолагi падрабязна распыталi, дзе былi знойдзеныя гэтыя скамянеласцi, што знаходзiцца побач, цi знаходзiлi там яшчэ што-небудзь незвычайнае. Потым яны абяцалiся наступным разам абавязкова вывучыць мясцiны, адкуль вяскоyцы прынеслi iм гэтыя парэшткi маман