Назад к книге «Гісторыі ў прыцемках (зборнік)» [Зміцер Дзядзенка]

Гiсторыi y прыцемках (зборнiк)

Змiцер Дзядзенка

Бiблiятэка Саюза беларускiх пiсьменнiкаy «Кнiгарня пiсьменнiка» #67

Творы Змiтра Дзядзенкi, якiя yвайшлi y кнiгу «Гiсторыi y прыцемках», вызначаюцца цiкавасцю да таямнiчага i неспазнанага, а таксама вострасюжэтнасцю. Героi твораy спрабуюць разгадаць загадкi, паходжанне якiх губляецца y прыцемках гiсторыi. Гэта характэрна як для мiстычнага апавядання «Яйкi птушкi Рух», так i для дэтэктыyных аповесцяy «Голем з Малой Мар’ямпольскай» i «Вуаерыст».

Змiцер Дзядзенка

Гiсторыi y прыцемках

© Дзядзенка З., 2015

© ГА «Саюз беларускiх пiсьменнiкаy», 2015

© ПУП «Кнiгазбор», 2015

© Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016

Яйкi птушкi рух

Слаyка Мангол нахiлiy галаву i паглядзеy на чалавека, якi ляжаy перад iм на цэментовай падлозе. Упёрты, сука! Зрэшты, Мангол ведаy, што «халяyных» грошай не бывае i yсе iх трэба адпрацоyваць.

Голая лямпачка пад невысокай столлю хiснулася yбакi, i y жаyтлявым няроyным святле y iстэрычным танцы замiтусiлiся святло i ценi. Мангол пабачыy, што y збiтага iм на горкi яблык чалавека заварушылiся раскрываyленыя вусны. Ён штосьцi шаптаy, звяртаючыся цi то да свайго ката, цi то да невядомага анёла-ахоyнiка. Рукi збiтага бяссiльна драпалi падлогу. Але цэмент не прашкрабеш!

Мангол не збiраyся забiваць сваю yпёртую ахвяру. Яму далi заданне «раскалоць», прымусiць загаварыць. Гэта значыць, збiваць трэба было так, каб настрашыць больш, чым нанесцi непапраyнае шкоды.

І тут Манголу прыйшла y галаву думка. Ён пасадзiy чалавека, паклаy яго руку на стол i yзяy малаток. Мангол загаварыy павольна, каб да збiтага дайшоy сэнс словаy. Ён жа, здаецца, скульптар? Значыць, рукi яму патрэбныя для працы. Ён, Мангол, забiваць скульптара не будзе – ён зробiць так, каб той усё жыццё шкадаваy пра сваё неабдуманае рашэнне. Ну што, усё ясна? Будзем далей гуляцца y маyчанку цi скажам урэшце, дзе ляжаць тыя яйкi?

Чалавек паглядзеy на Мангола i раптам… Раптам ён рассмяяyся! Глядзець на тое, як смех вырываецца бурбалкамi з крывавых чырвона-чорных вуснаy, было непрыемна. Мангол загадаy, каб той сцiх.

Смех абарваyся на высокай ноце:

– Дык, значыць, яны табе нiчога не сказалi? Не патлумачылi?.. Ну, яны, тыя, хто замовiy мяне… Я раскажу, але гэта доyга. Можна вады?

Спярша чалавек гаварыy перарывiста, з доyгiмi паyзамi. Потым яны сталi крыху карацейшымi.

* * *

Я не скульптар, я мастацтвазнаyца. Дакладней, займаюся гiсторыяй мастацтва. У тым сэнсе, што я хутчэй архiyны чарвяк. Мой занятак – не стварэнне карцiн i скульптураy, а словы i вобразы, якiя нанiзваюцца на гэтую рукатворную аснову. Калi параyнаць мастака з чарупiнай, якая дорыць нам перлiну, то я – дыядэма, у якую гэтая перлiна yстаyляецца. Разумею, нясцiпла, але…

У маёй працы, падрабязнасцяy якой я зараз расказваць не буду, каб не нагаворваць лiшняга… дык вось, у маёй працы ёсць свая спецыфiка – я працую са старымi дакументамi. Не часоy вайны – старэйшымi. І не царскiмi – маiм дакументам па 300–400 гадоy. Я ж кажу – архiyны чарвяк, спажывальнiк зжаyцелых шаматкiх паперак… Так-так, не пераключаюся.

Неяк, корпаючыся y гэтых старых дакументах i разбiраючы мудрагелiстыя завiтушкi старадаyняга пiсара, я сустрэy нечаканы запiс. Ён апiсваy падарункi, якiя павезла з сабой вялiкакняскае пасольства да двара французскага караля. У тым пералiку былi футры медзвядзёвыя, мёд гарцамi, а таксама yсялякiя цiкавосткi – напрыклад, бурштынавы бранзалет, на якiм былi выразаныя карцiны з гiсторыi Францыi. У лiку тых цiкавостак згадваецца «яек птушкi Рух пара».

Калi я пабачыy гэта, дык не даy веры сваiм вачам. Яйкi птушкi Рух – гэта ж нешта казачнае! Гэта Сiндбадмара-плаyца i «Казкi тысячы i адной ночы». Як? Як у нашыя шыроты маглi трапiць яйкi птушкi Рух? І цi тая самая гэта птушка, пра якую мы чыталi y дзiцячых казках? А можа, проста нядбайнасць перапiсчыка? Хто зараз разбярэ праз 400 гадоy…

Але з таго часу «яйкi птушкi Рух» не давалi мне спакою – я стаy шукаць згадкi пра iх у апiсаннях iншых пасольстваy. Я гартаy таyшчэзныя тамы i чхаy ад векавога пылу. Пад маiмi альцамi праплывалi чужыя лёсы, чые гаспадары даyно yжо спрахлi y св