Пра Іню i Яня
Таццяна Тамiлава
Сямейная лiрыка. Вершы пра адносiны мужа i жонкi, пра каханне, пра крызiсныя моманты y сям'i, пра перажываннi дзяцей i бацькоy.
Пра Іню i Яня
Таццяна Тамiлава
© Таццяна Тамiлава, 2018
ISBN 978-5-4493-1922-7
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Пра Іню i Яня
Разам жывуць Іня i Яня.
Хто аб'яднае iх – гэта прызванне!
Так i шаруюць, так i скрыгочуць,
Іню i Яня з'яднаць не захочуць.
Жыy-быy сучасны такi чалавек,
Звалi дзiвосным суседзi спрадвек.
Насiy капялюш i шыкоyныя боты,
Але не ахвочы ён быy да работы.
Справы па дому жонка вяла,
На працу хадзiла, кармiла вала,
Клопаты мела пра yсю гаспадарку,
Часам зрывалася з мужам на сварку.
Ён жа любiy падарожжы y свеце:
Усюды палётаy на нашай планеце.
Машыны, футбол i рыбалка з суседам…
Яна завiхалася зноyку з абедам.
Толькi яна пачынае збiрацца —
Муж пачынае yвесь нервавацца.
Сукенка не тая, фрызура не так…
У шафе ствараецца зноy кавардак.
Дзе бранзалеты? Дзе yпрыгожкi?
Дзе завушнiцы ды абярожкi?
Дзе мае туфлi на стройныя ножкi?
Субота прыходзiць – Яня знiкае:
Шрубы свае y гаражы састаyляе,
Наводзiць парадак у розных цвiках —
Бляшанкi стаяць у шафных кутах.
Каб той парадак дадаць у шкарпэткi!
Цi памяняць iх у доме на кветкi.
Кожную ранiцу цяжка yставаць,
Амаль кожны вечар y фатэлi паспаць,
Зладзiць сустрэчу цi y лазню схадзiць,
Калi-нiкалi i сабе дагадзiць.
Разам жывуць Іня i Яня.
Хто аб'яднае iх – гэта прызванне!
Штосьцi ад iх iснуе y мяне,
Цi пазнаеце iх у сабе?
Зычу цярпення i раyнавагi,
Яшчэ дадамо i yзаемапавагi,
Каб аб'ядналi чорнае з белым,