Што новага y новых медыя? Зборнiк эсэ
Марыя Тамашэyская
Аляксей Крывалап
Андрэй Князевiч
Уладзiслаy Емяльянаy
Ілья Мятла
Эдуард Гусеy
Алеся Парфяновiч
Андрэй Багданаy
Кожная тэхналогiя калiсьцi была новай. Новыя медыя iмкнуцца захаваць за сабой права заставацца новымi як мага даyжэй. Мэта зборнiка – высветлiць змены y разуменнi феномена новых медыя y сацыяльна-гуманiтарных навуках на працягу апошняга дзесяцiгоддзя. Сабраныя тэксты прапануюць бачанне сiтуацыi y галiне новых медыя вачыма прадстаyнiкоy Z-пакалення, для якiх iнтэрнэт быy заyсёды. Кнiга адрасавана шырокаму колу чытачоy, якiя цiкавiцца новымi медыя i сацыяльнымi камуiнкацыямi.
Што новага y новых медыя?
Зборнiк эсэ
Авторы: Крывалап Аляксей, Багданаy Андрэй, Емяльянаy Уладзiслаy, Тамашэyская Марыя, Князевiч Андрэй, Парфяновiч Алеся, Гусеy Эдуард, Мятла Ілья
Редактор Аляксей Крывалап
Дизайнер обложки Ілья Метла
© Аляксей Крывалап, 2018
© Андрэй Багданаy, 2018
© Уладзiслаy Емяльянаy, 2018
© Марыя Тамашэyская, 2018
© Андрэй Князевiч, 2018
© Алеся Парфяновiч, 2018
© Эдуард Гусеy, 2018
© Ілья Мятла, 2018
© Ілья Метла, дизайн обложки, 2018
ISBN 978-5-4493-0615-9
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
У пошуках страчанай навiзны
Аляксей Крывалап
Звычайна студэнцкiя працы не yспрымаюцца сур'ёзна акадэмiчнай супольнасцю, бо яны з'яyляюцца часткай адукацыйнага працэсу. У дадзеным выпадку з амаль што сарака тэкстаy было магчыма адабраць сем, якiя адрознiваюцца ад iншых i вылучаюцца сярод iх. Дарэчы, гэта чарговае пацверджанне правiла 20/80, сфармуляванага Вiльфрэдам Парэта (Vilfredo Pareto). Адзiн з базавых навыкаy, якi магчыма атрымаць i, можа быць, нават паспець замацаваць падчас навучання ва yнiверсiтэце, – гэта здольнасць пiсьмова i абгрунтавана выказваць свае думкi, што амаль аyтаматычна прадугледжвае неабходнасць знаёмства з аргументамi папярэднiх даследчыкаy, каб зразумець iх i паспрачацца з iмi. Таму i да гэтага зборнiка студэнцкiх эсэ неабходная прадмова, каб увесцi y кантэкст курсу «Масавыя камунiкацыi: новыя медыя», у межах якога яны i былi напiсаны вясной 2017 г. студэнтамi Полацкага дзяржаyнага yнiверсiтэта фiнансава-эканамiчнага факультэта спецыяльнасцi «Сацыяльныя камунiкацыi».
З моманту з'яyлення y 2001 г. праграмнага тэксту Льва Мановiча «Мова новых медыя»[1 - Manovich, L. The language of new media. – MIT press, 2001.] yжо прайшло сямнаццаць год, а тэкст Цiма О'Рэйлi «Што такое Web 2.0»[2 - O’Reilly, T. What Is Web 2.0: Design Patterns and Business Models for the Next Generation of Software. // International Journal of Digital Economics – №. 65 (March 2007). – C. 17—37.] з'явiyся на яго сайце y 2005 г. i пазней быy неаднаразова перадрукаваны y акадэмiчных выданнях. Але ж даследчыкi i сёння спрабуюць патлумачыць тое, што адбываецца y iнтэрнэце, заканамерным вынiкам дзейнасцi новых медыя. Аднак, калi гэтыя тэксты былi напiсаны, шмат з таго, што на сённяшнi дзень успрымаецца як тэхналогii новых медыя, проста фiзiчна не iснавала. Гэта значыць, што новыя медыя канца ХХ стагоддзя маюць некаторыя iстотныя адрозненнi ад таго, што мы адносiм да гэтай з'явы y пачатку ХХІ стагоддзя. Што было новым напрыканцы ХХ стагоддзя, згубiла сваю навiзну на пачатку ХХІ стагоддзя.
Мэта дадзенага зборнiка – высветлiць змены y разуменнi феномена новых медыя y сацыяльна-гуманiтарных навуках на працягу апошняга дзесяцiгоддзя. Калi раней найноyшыя тэхналогii камунiкацыi выклiкалi пераважна аптымiстычныя вiзii будучынi, то цяпер, сутыкнуyшыся з некаторымi адмоyнымi наступствамi, усё больш гучна прапаноyваюцца песiмiстычныя прагнозы будучынi. І гэта не абавязкова катастрафiчныя наступствы ад штучнага iнтэлекту цi тэхнагенныя катастрофы. Кожная тэхналогiя калiсьцi была новай. Новыя медыя, зыходзячы з назвы, iмкнуцца захаваць за сабой права заставацца новымi як мага даyжэй. Пры гэтым радыкальных тэхналагiчных змен не адбываецца, замест гэтага пашыраецца сацыяльнае выкарыстанне новых медыя. Некаторыя формы сацыяльнага yзаемадзеяння пераносяцца y вiртуаль