Дзiкiя кошкi Барсума
Генадзь Аyласенка
Дзiкiя кошкi Барсума #1
Барсум – таямнiчая планета, пра якую вядома толькi тое, што кiруюць там жанчыны, якiя называюць сябе дзiкiмi кошкамi. І гэта не проста словы… Дзiкiя кошкi Барсума – амазонкi, нiндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных i звышскладаных касмiчных аперацый. На Барсуме ёсць i мужчыны, але становiшча iх там незайздроснае.Фермерская планета Аграполiс – поyная процiлегласць Барсуму. Жанчыны тут, наогул, нiзведзеныя да стану хатняй жывёлы. Яны на планеце – звычайны тавар, якi па неабходнасцi купляюць мясцовыя фермеры i з якiм яны могуць рабiць усё, што пажадаюць…І iснуе яшчэ ФІРМА – звышмагутная галактычная арганiзацыя, у якой мае месца i нават працвiтае ганебны гандаль жанчынамi.Аднойчы iнтарэсы Барсума i ФІРМЫ сутыкнулiся… на Аграполiсе – невялiкай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павiнна yяyляць асаблiвага iнтарэсу для магутных суседзяy…
Генадзь Аyласенка
Дзiкiя кошкi Барсума
Глава 1
– Калiсьцi я жыла y палацы! – сказала раптам рабочая жонка фермера О’Нiла.
Сам фермер О’Нiл, грузны каржакаваты мужчына гадоy сарака, з тварам, на якiм нават самы пранiцальны псiхааналiтык наyрад бы змог адшукаць хоць нейкi след iнтэлекту, у гэты час снедаy. Пачуyшы словы жонкi, ён нават не раззлаваyся y першы момант – злосць прыйшла потым – пакуль што ён здзiвiyся ды й толькi…
– Што ты сказала? – прахрыпеy О’Нiл, кiдаючы лыжку y талерку i цяжка, усiм тулавам, паварочваючыся y бок жонкi. – Паyтары, што ты сказала толькi што?!
Рабочыя жонкi не размаyляюць. Нiколi, нi пры якiх абставiнах. Дакладней, яны, як разумныя, у нейкай меры, iстоты, могуць адказваць на пытаннi, яны з паyслова разумеюць усе загады i распараджэннi свайго мужа i заyсёды стараюцца выканаць iх, гэтыя загады, хутка i дакладна. Рабочыя жонкi могуць нават iнфармаваць мужа аб усiм, што здарылася y гаспадарцы за час яго адсутнасцi… i гэта yсё, здаецца, што могуць рабочыя жонкi, калi справа iдзе не аб рабочых, а толькi аб разумовых iх здольнасцях.
Тое, што сказала зараз рабочая жонка О’Нiла, было настолькi неверагодным, што, як ужо адзначалася вышэй, сам фермер нават не раззлаваyся спачатку, такiм вялiкiм было ягонае здзiyленне.
– Што ты сказала толькi што? – паyтарыy О’Нiл, павольна yздымаючыся з-за стала. Яго вялiзныя кулакi сугаргава сцiснулiся, у голасе yжо чулiся першыя пагрозлiвыя ноткi. – Што ты сказала, паyтары яшчэ раз!
Магчыма, гэта было нейкае толькi iмгненнае трызненне з таго, былога свайго жыцця i, не звярнi О’Нiл на гэта yвагi, праiгнаруй ён зараз выпадковыя словы сваёй рабочай жонкi – усё пайшло б па-ранейшаму i, хутчэй за yсё, не здарылася б таго, што здарылася потым…
Але фермер неабдуманна запатрабаваy ад сваёй рабочай жонкi зноy паyтарыць крамольныя яе словы, а рабочая жонка проста абавязана выканаць любы загад свайго yладара.
– Калiсьцi я жыла y палацы, – паслухмяна паyтарыла рабочая жонка О’Нiла. Потым штосьцi яшчэ прамiльгнула раптам у сцёртай яе памяцi, новае штосьцi, i яна дадала нейкiм iншым, нечакана змянiyшымся голасам: – Я жыла y палацы, i сотнi мужчын прыслужвалi мне, i нават дыхнуць лiшнi раз баялiся y адной толькi маёй прысутнасцi!
Гэта было yжо занадта.
– Ах жа ты, дрэнь! – губляючы yсялякi кантроль над сабой i кiдаючыся да жонкi, зароy О’Нiл. – Сучка паганая!
Такiя словы рабочай жонкi маглi вывесцi з сябе нават самага рахманага i цярплiвага жыхара планеты Аграполiс, а О’Нiл, i гэта добра ведалi yсе суседзi-фермеры, нi асаблiвай цярплiвасцю, нi, тым больш, рахманасцю, нiколi не вызначаyся. Наадварот, хутчэй…
Ад моцнага yдару y скронь у рабочай жонкi тарганулася галава… але, што самае дзiyнае, яна не звалiлася на падлогу, як разлiчваy на тое сам фермер, яна нават не пахiснулася, хоць незвычайная сiла О’Нiла таксама была добра вядома yсiм ягоным суседзям, а некаторыя з iх на сваiх уласных баках i скiвiцах зведалi сакрушальную моц фермерскага кулака. Ва yсялякiм разе, мала набралася б мужчын у акрузе, якiя б засталiся на нагах пасля такога вось удару… а аднойчы – гэта было гады з чатыры таму – О’Нiл схiтрыyся з першага ж выпаду зламаць свайму працiyнiку скiвiцу, пр