Павадыр
Мiхаiл Новiк
Цывiлiзацыi yсходзяць i сыходзяць, пакiдаючы рэшткi, гледзячы на якiя yзнiкаюць пытаннi. Што гэта? У чым прызначэнне пiрамiд цi Стоyнхэнжа? Часам бывае жаль ад таго, што мы не жылi y тыя часы, калi yсё гэта yзнiкала. Жаль ад таго, што yсё гэта сышло i нiколi yжо не вернецца, засталiся толькi пытаннi, на якiя нiяк i не атрымлiваецца адшукаць адказы. Але гэтак лi на самой справе? Няyжо усё канчаткова знiкла i нiшто з таго, ад чаго шукалi абарону нашыя продкi, не yзнiкне y сучасным сусвеце?
Мiхаiл Новiк
Павадыр
– Заходзь…
Стары адчынiy дзверы y светлы пакойчык, якi стане мне прытулкам у гэтай вёсцы на пэyны час. Невялiкi, але мне хопiць. Дашчаныя столь i падлога, фарбаваныя алейнымi фарбамi. Простыя папяровыя шпалеры на сценах. З мэблi – старыя шафа, ложак, стол i крэсла з сеткай трэшчын на лякiраваных драyляных драбнiцах. Адкрытая вiтая электраправодка, да якой падключаны купал з адзiнокай лямпачкай пад столлю i электрычная разетка. Што яшчэ патрэбна камандзiрованаму?
Акно выходзiць у сад, якi зiхацiць свежай ярка-зялёнай лiстотай першай паловы лета. Я падыйшоy да аканiчкi i з задавальненнем удыхнуy лёгкае, напоyненнае пахам пакошанай травы паветра. Загледзеyся на тое, як прыгожа промнi сонца ляжаць на пладовых дрэвах, падсвечваюць завязь яблык, груш i вiшань, якiя абляпiлi галiны так, што месцамi здаецца, нiбы гэта вiнаградныя гронкi. Так бы i стаяy яшчэ доyгi час, удыхаючы здаровы пах незабруджанай цывiлiзацыяй прыроды, але вадзiцель чакаць не будзе, трэба рухацца, вызваляць багажнiк ад сваiх рэчаy.
Усяго дзве гадзiны таму, калi я агучыy сваё пажаданне пасялiцца y мясцовых жыхароy без анiякай папарэдняй падрыхтоyкi, на мяне паглядзелi як на вар’ята. Ўжо неаднаразова прадстаyнiкi чэскай кампанii, якая па дамове з кiраyнiцтвам Беларускай дзяржавы будуе тут, у Нясвiжкiм раёне, буйны жывёлагадоyчы комплекс, намагалiся заручыцца падтрымкай жыхароy чатырох размешчаных навокал ад будаyнiцтва вёсак. Але гэтага так i не змаглi зрабiць.
Не, нiхто не нападаy на прадстаyнiкоy кампанii, не гнаy iх прэч, не рабiy перешкод будаyнiчаму транспарту, якi цэлымi суткамi мясiy сваiмi коламi гразкiя дарогi, што праходзiлi праз вёскi. Мясцовыя жыхары быццам зусiм не бачылi, што адбываецца навокал. Прынамсi, што вельмi дзiyна y сучасных рэалiях, яны нi з кiм з чужых не размаyлялi. Зусiм не размаулялi, нават не адказвалi на прывiтаннi. Толькi y рэдкiх выпадках абарыгены выцiскалi з сябе некалькi слоy, i рабiлася гэта толькi тады, калi побач стаяy мiлiцыянер цi прадстаyнiк мясцовых улад, якi жорстка загадваy адказваць на пытаннi. І, вядома, пад прымусам нiякiх добрых размоy не атрымлiвалася. Безумоyна, кампанii было б значна лягчэй пры дапамозе месцiчаy уладкаваць прыезжых будаyнiкоy на першых кроках будаyнiцтва, знайсцi сярод iх падсобных рабочых i вырашыць яшчэ шмат дробных праблем, якiя, пры вялiкiх аб’ёмах работ i колькасцi розных напрамкаy, узнiкаюць кожны дзень. Але наладзiць добрыя yзаемаадносiны нiяк не атрымлiвалася.
Гэта было непрыемна, але амаль нiяк не адбiвалася на тэмпах будаyнiцтва. У вынiку yсё yладкавалi i без дапамогi вяскоyцаy. Зараз будаyнiцтва iдзе, як запланавана, i нават хутчэй. Па праyдзе кажучы, будаyнiкам было амаль што yсё роyна, як паводзяць сябе месцiчы. Яны на самой справе цiха радавалiся таму, як паставiлi сябе гэтыя «ненармальныя», паколькi па вопыту добра ведалi, што y цывiлiзаванай Еyропе yжо з самага пачатку работ на iх навалам iшлi б нападкi розных «зялёных» i iншых ахоyцаy прыроды i правоy чалавека, якiх адразу клiчуць мясцовыя жыхары. А тут – цiшыня, i нiхто не перашкаджае займацца сваёй справай. Ну i што, што да месца працы вымушаны ехаць лiшнiя паyгадзiны? Пройдзе зусiм нямнога часу, з’явяцца больш-меньш прыстасаваныя для жылля баракi на самой будаyнiчай пляцоyцы, а людзi, якiя жывуць y наваколлi, y рэшце рэшт проста не атрымаюць па некалькi сот еyра за арэнду жылля.
Не жадае вясковая моладзь папрацаваць за грошы, якiя y некалькi разоy вышэй за iх звычайныя заробкi – дык гэта iх праблемы. Так што можна было б i супакоiцца, але кiраyнiку будоyлi нешта не давала гэта зрабiць. Е