Назад к книге «Беларускі раман» [Мікола М. Адам]

Беларускi раман

Мiкола Адам

Галоyныя героi рамана – два браты, якiя знаходзяцца y пошуках кахання. Мiкiта Корбут назаyсёды захаваy моцныя пачуццi да таленавiтай актрысы Веранiкi Берднiк, але новае знаёмства дае новую надзею. Вадзiм па волi прывабнай дзяyчыны трапляе y такую ж непрыемную сiтуацыю, якая некалi здарылася са старэйшым братам. Абставiны вакол герояy увесь час змяняюцца, iх наступны крок абсалютна непрадказальны, што трымае чытача y напружаннi. Аyтар моцны найперш псiхалагiзмам – здольнасцю выяyляць душэyны стан персанажаy, неадступна фiксаваць эмацыянальную рэакцыю герояy на yчынкi i рэплiкi. Па родзе дзейнасцi галоyны герой твора Мiкiта Корбут прафесiйны пiсьменнiк, у мiнулым – таленавiты акцёр. У вынiку раман цiкавы не толькi як гiсторыя кахання, але i як выдатная магчымасць апынуцца y лiтаратурным асяроддзi Мiнска самага пачатку 2000-х гадоy: некалькi разоy зазiрнуць на пасяджэннi знакамiтага лiтаб’яднання «Першацвет», патрапiць у адмысловую культурную суполку «Вулей». Некаторыя персанажы маюць сапраyдныя iмёны, iншыя хаваюцца пад змененымi, але вельмi пазнавальнымi прозвiшчамi.

Мiкола Адам

Беларускi раман

(Раман)

І

Снег хрумсцеy пад нагамi, як выпадкова рассыпаны цукар. Вецер слабы, але даволi адчувальны, нахабна лез у твар, як спартсмен на баксёрскiм рынгу.

Прайшоyшы мiма Цэнтральнага гастранома, у якiм за доyгай стойкай ля вокнаy стомлены за дзень народ паядаy адзiн за адным гамбургеры, хот-догi, сандвiчы i запiваy цi гарачай гарбатай, цi халодным кефiрам альбо сокам, гледзячы якi y каго густ; пазiраючы сабе пад ногi i толькi цудам абмiнаючы выпадковых прахожых, трымаючы рукi y кiшэнях курткi, Вадзiм Корбут спусцiyся y падземны пераход. Выцягнуyшы з унутранай кiшэнi пляшку «Льва», ён адкаркаваy яе запальнiчкай i паставiy пiва на карнiз зачыненага кiёска, побач з якiм спынiyся. Шпурнуyшы y сметнiцу пусты пачак «Форту», Вадзiм закурыy апошнюю цыгарэту. Як i заyсёды, цi то сметнiца была далёка, цi ён не разлiчыy траекторыi палёту, пачак не даляцеy да сметнiцы i шмякнуyся y лужыну, дзе тут жа быy расцiснуты цяжкай нагой панурага таyстуна. Вадзiм зрабiy адзiн вялiкi глыток, зацягнуyся цыгарэтай. І клаy ён на yсiх з прыборам, i на восьмы тэлеканал, i на свае абавязкi рэкламнага агента. Ён не для таго народжаны, каб бегаць цi, хутчэй, мыкацца, па розных агентствах, прапаноyваючы i агiтуючы глядзець адзiны восьмы канал толькi таму, што ён, Вадзiм, з’яyляецца яго рэкламным агентам. Затое з сённяшняга дня ён вольны, як вецер. Куды хачу, туды лячу. Пра брата, з якiм жыy разам, Вадзiм яшчэ не yспамiнаy i нават думаць не хацеy, што той скажа. Іх падабенства пачыналася i заканчвалася аднолькавым вялiкiм ростам. Вадзiм быy бландзiнам з блакiтна-вадзянiстымi халоднымi вачыма. Каротка стрыжаны, ён нiколi не насiy шапкi дый куртку не зашпiльваy нiколi. Зiмой i летам – душа наросхрыст. «Да пары да часу», – папярэджваy брат, старэйшы на дваццаць гадоy, i акрамя брата, у Вадзiма нiкога больш не было. Ён, што называецца, фарсiy у нязменнай чорнай скуранцы, джынсах-«трубах», ботах-«казаках», без пальчатак, без шалiка. На працу Вадзiм апранаy строгi касцюм i гальштук, чаго трываць не мог, адчуваючы сябе сардзiнкай у кансервавай бляшанцы. Але пакуты скончылiся.

…Вадзiм папiваy пiва, невiдушчым позiркам праводзячы прахожых у метро, як пачуy сваё iмя даволi знаёмым голасам.

– Вадзiм, кораш! – Хлопнуy Корбута па плячы п’янаваты, аднаго з iм росту, хiпаваты хлопец, закаваны, як у бронежылет, у чорную скуру, з прыбамбасамi y выглядзе брэлокаy-шкiлетаy-тэрмiнатараy-бэтменаy. Саламяныя валасы спускалiся на яго плечы домiкам, у даволi густой барадзе заблыталiся, як мухi y павуцiне, крупiнкi батона, з левага вуха звiсала завушнiца – мiнiяцюрны распяты Хрыстос. – Якiм лёсам тут?

– Руслан?! – з цяжкасцю пазнаy Вадзiм аднакласнiка. У школе той насiy прычоску пад Элвiса, а зараз i валасы адпусцiy, i пафарбаваy iх пад Кабэйна. Цi не стары ён для фаната «Нiрваны»? Звычайна, падлеткi захапляюцца такой музыкай…

– Ну, нарэшце! – шчыра yсмiхнуyся Руслан, узрадаваны, што Вадзiм пазнаy яго.

– Што гэта з табой? – разглядваючы колiшняга

Купить книгу «Беларускі раман»

электронная ЛитРес 149 ₽