Назад к книге «Мястэчка» [Мікола М. Адам]

Мястэчка

Мiкола Адам

Гэта раман, якi пераварочвае yяyленне пра лiтаратуру для падлеткаy i аб падлетках, адначасова, аднак, разлiчаны таксама i на дарослую аyдыторыю. Першы сезон знаёмiць чытача з жыхарамi звычайнага тыпавога кансерватыyнага мястэчка недзе y правiнцыi Беларусi, у якiм нiколi нiчога не адбывалася да падзей, узгаданых у творы. Галоyная гераiня кнiгi, звычайная дзесяцiкласнiца Даша Белая, «ладзiць бунт на караблi», чым выклiкае высокахуткасны экспрэс падзей i здарэнняy, у якiя трапляе сама i yцягвае yсiх вакол, а яшчэ закохваецца y чалавека, старэйшага за яе на дванаццаць гадоy, да таго ж былога спецназаyца, якi, нiбы мульцяшны Чорны плашч, заyжды спяшаецца да яе на дапамогу. Другi сезон працягвае аповед пра прыгоды Дашы i яе сяброy, засяроджваючыся, аднак, на падзеях, што адбылiся y Беларусi 19 снежня 2010 года, дакладней, у Мiнску, калi была брутальна разагнана мiрная дэманстрацыя на Плошчы Незалежнасцi. Адлюстраваныя вачыма падлеткаy тыя абставiны, абсурднасць i жорсткасць iх наступстваy зачэпяць i самую чэрствую душу. Ды yсё ж галоyнае, мабыць, тое, што раман «Мястэчка» – гэта раман выхавання. На працягу yсяго твора яго героi, на першы погляд адмоyныя, змяняюцца да лепшага шляхам сапраyдных сяброyства, кахання i мастацтва.

Мiкола Адам

Мястэчка

(раман-серыял у двух сезонах)

Сезон першы

В этом городе нет рок-н-ролла!

Рок-н-ролла здесь нет!..

    «Звери»

Перемен требуют наши сердца!

Перемен требуют наши глаза!..

    «Кино»

Частка першая

Дзея першая

Эпiзод 1

За вокнамi плакала восень. Стукалася дажджом у шкло, каб пусцiлi, пашкадавалi. Разбiвалася кроплямi з адчаю аб безуважнасць.

Нiчога не змянiлася за лета. Хлопцы, якiмi былi боyдзiламi, такiмi i засталiся, толькi смялейшымi сталi, нахабнейшымi. Асаблiва Кастальцаy з Хвалеем, якiх апошнiм часам паyсюль бачылi yдваiх. І адкуль такое сяброyства? Хiба што на адной вулiцы жылi, Індустрыяльнай?… Мама першага – уладальнiца мясцовага салона прыгажосцi, а бацька – дырэктар мясакамбiната, i y яго раман з геаграфiчкай Наталляй Франсаyнай, пра якi yсе ведалi, але рабiлi выгляд, што не ведалi. Бацька ж Хвалея звычайны сярэднестатыстычны п’янтос. Хвалей, мiж iншым, выцягнуyся. Ростам быy нiжэй за yсiх, нават нiжэй за яе, Дашу Белую, вучанiцу дзясятага «А», сiмпатычную дзяyчынку, захопленую Кафкам. Яна не вельмi любiла кiно, больш кнiжкi чытала. «Уладара пярсцёнкаy», «Гары Потара», Кафку, асаблiва «Амерыку» Кафкi. Гуляць – не гуляла. Сумна i аднастайна было y iх мястэчку i пайсцi няма куды. Нiякiх выбiтнасцяy. З задавальненнем згаджалася yдзельнiчаць у школьнай самадзейнасцi, але тое адбывалася тры разы на год: на Новы год, на Восьмае сакавiка i на Дваццаць трэцяе лютага. Ды мерапрыемствы праходзiлi амаль заyсёды аднолькава па падобных адзiн на аднаго сцэнарах. Карацей – нудоцiшча.

Гледзячы на Кастальцава з Хвалеем, Даша падумала, што ёй таксама хацелася б з кiм-небудзь сябраваць, але з кiм? Усе яе адносiны з аднакласнiкамi абмяжоyвалiся дзяжурнымi прывiтаннем ды пакуль. Нi пра якое сяброyства яна раней не задумвалася. Хлопцы сябравалi адзiн з адным, але не yсе. Колю Пiнокiа, празванага так за доyгi нос, наогул зачмырылi i не лiчылi за чалавека, таму што ён не мог пастаяць за сябе i плакаy, як дзяyчынка, калi яго бiлi цi крыyдзiлi. Ён нядрэнны, але баязлiвы, старанны y вучобе i yсё такое, аднак школа для яго, напэyна, пекла. Ён нават рухаyся неяк бокам i стараyся апынацца блiжэй да сценкi, каб не атрымаць знянацку выспятка. Пакрыyдзiць слабога лiчылася святым абавязкам кожнага годнага павагi «пэцана» (так хлопцы адзiн аднаго звалi). Але гэта было не пра Пiнокiа.

Марыя Пятроyна, настаyнiца рускай лiтаратуры i класны кiраyнiк дзясятага «А», сядзела за настаyнiцкiм сталом, узвышаючыся над класам, чытала штосьцi гламурнае y глянцавым часопiсе, павольна адломвала кавалачкi шакаладу «Алёнка» (фольга пры гэтым шамацела так, нiбы скардзiлася на недастатковую далiкатнасць) i насалоджвалася яго смакам. Усе вакол ведалi пра незвычайную прыхiльнасць настаyнiцы да салодкага, таму амаль не рэагавалi на яе мiжвольныя прыцмокваннi, занятыя сачыненнем на тэму «Як я пр

Купить книгу «Мястэчка»

электронная ЛитРес 149 ₽