Алёнкiны казкi
АлёнКа
Гэта – унiкальная кнiга, галоyным дзеючым персанажам якой з'яyляешся ты – той, хто чытае гэтыя радкi. «Казкi» i прысвячаюцца табе, чытачу. Месца, дзе адбываецца дзеянне, – тут. Час, калi адбываецца дзеянне, – цяпер. Мiмаходзь кнiга таксама пазнаёмiць чытача з альтэрнатыyным поглядам на гiсторыю зараджэння жыцця на Зямлi, раскажа аб узнiкненнi i шляхах развiцця чалавека i чалавецтва, дапаможа разгадаць таямнiцу: хто ёсць Бог, як ён выглядае i што сабою yяyляе.
Алёнкiны казкi
АлёнКа
Прысвячаецца ТАБЕ
© АлёнКа, 2018
ISBN 978-5-4485-1448-7
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Прадмова
Казкi, сказаннi, сказы для дарослых. Аб чым можа паведамiць кнiга з такой назвай?
Шмат аб чым. Тут вы знойдзеце адказы на пытаннi: што? каму? чаму? як? калi?
Прабачце, калi некаторыя адказы пададуцца жорсткiмi. Я добра ведаю, што словам можна паранiць, знявечыць, нават забiць. Але iм можна i лячыць. Тэрапеyтычныя ж метады, безумоyна, мякчэйшыя, але не заyсёды дапамагаюць. Часам хiрургiчнае yздзеянне з’яyляецца больш эфектыyным, а y асобных выпадках i адзiна магчымым.
На вышэй пералiчаныя пытаннi я адкажу вам i зараз, у прадмове. Праyда, крыху iнакш.
Такiм чынам, коратка аб галоyным.
Што yяyляюць сабой мае «казкi»?
Гэта разважаннi аб сэнсе жыцця.
Каму яны прысвечаны? Хто звычайна больш за yсё цiкавiцца казкамi? Дзецi. А кiм з’яyляецца y глыбiнi душы кожны дарослы? Дзiцём. Так што, гэта кнiга для yсiх.
Таксама яна прызначана homo sapiens – «чалавеку разумнаму». Ён у мяне стаiць на асобым рахунку. Чаму? Зразумееце, чытаючы.
Чаму я напiсала гэтыя эсэ?
Вы yсе ведаеце, што кожны выглядае роyна настолькi, наколькi ён сябе адчувае. Уважлiва паназiраyшы за сваiмi роднымi i блiзкiмi, знаёмымi i не вельмi, я прыйшла да высновы, што светаyспрыманне маiх сучаснiкаy i суайчыннiкаy не лiшне было б падкарэктаваць. Спадзяюся, уважлiвае прачытанне «казак» дапаможа вам здаць экзамен пад назвай «Жыццё» на «выдатна».
«Лепш сiнiца y руках, чым журавель у небе».
«Усё або нiчога».
«Усё або yсё».
Якi з гэтых прынцыпаy вам падабаецца больш? Спадзяюся, што апошнi. У такiм выпадку – гэта кнiга для вас. У ёй вы знойдзеце ключ да выканання yсiх сваiх самых запаветных жаданняy: быць здаровымi i шчаслiвымi, знайсцi каханне, пазнаць невядомае.
Як чытаць?
Лепш па парадку. Не y тым парадку, у якiм любяць чытаць газеты i часопiсы жанчыны (ззаду наперад), а паслядоyна. Чаму? Таму што, прапусцiyшы папярэдняе, могуць узнiкнуць цяжкасцi з разуменнем наступнага. Таму чытаем «па-мужчынску»: «заyсёды наперад, нi кроку назад». Дзейнiчаць, дарэчы, таксама раю вам, абапiраючыся на гэты прынцып. Шкоды ад гэтага не будзе.
Калi чытаць?
На самай справе жыць i чытаць можна толькi «сёння i зараз». Я не заклiкаю вас забыць мiнулае i перастаць будаваць планы на будучыню. Прысвячаць гэтаму yсё сваё жыццё не трэба. Ну, калi yсё зразумела, то y добры шлях![1 - Кнiга не з'яyляецца лiтаральным перакладам рускамоyнага варыянту. Нягледзячы на тое, што асноyны матэрыял i назвы глаy супадаюць, некаторыя дэталi могуць нязначна адрознiвацца. Гэта звязана з тым, што дапрацоyвалiся абедзве кнiгi паасобку, незалежна адна да адной.]
Умовы гульнi «Збяры мазаiку» пад назвай «Чалавек, свет i Сусвет»
Самага галоyнага вачыма не yбачыш: зорка адно толькi сэрца.
А. дэ Сэнт-Экзюперы
Ёсць гiсторыя размоy, гоманаy, падзей…
І ёсць гiсторыя маyчання —
таго, аб чым было прамоyчана.
І вось гэта – галоyная,
а «тая» – так сабе.
В. В. Разанаy[2 - Усе цытаты i эпiграфы y кнiзе перекладзены на беларускую мову аyтарам.]
Уявiце сабе акружнасць. Падзялiце яе y думках прыкладна на шэсць роyных частак. А яшчэ лепш намалюйце. А зараз паглядзiце на свой шэдэyр i адкажыце, калi ласка, на пытанне: што намалявана?
Кола, сонейка, мячык, кавун, сняжынка, сурвэтка, павуценне, апельсiн у разрэзе…
Адказ на пытанне цалкам залежыць ад вашай фантазii, а значыць, суб’ектыyны.
Ад таго, што вы па-рознаму адказалi на адно i тое ж пытанне,