Назад к книге «Аб вечным. Запіскі эзатэрыка» [Алёнка Ёлка, АлёнКа]

Аб вечным. Запiскi эзатэрыка

АлёнКа

Кнiга складаецца з дзвюх частак, першая з якiх дае адказы на пытаннi: што yяyляе сабою час? якую прыроду маюць дабро i зло? у чым рознiца памiж мужчынам i жанчынай? чым на самай справе з'яyляюцца татэм i табу? што мы ведаем аб сiмвалiзме? У другой частцы чытач знойдзе практычныя рэкамендацыi, як разбагацець, не страцiyшы здароyя, як справiцца з рэyнасцю, навучыцца карыстацца прыкметамi y паyсядзённым жыццi i аналiзаваць свае сны, пазнаёмiцца са шляхамi атрымання ведаy.

Аб вечным

Запiскi эзатэрыка

АлёнКа

© АлёнКа, 2017

ISBN 978-5-4485-0625-3

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Ёсць пытаннi аднадзёнкi, нi для чаго непатрэбныя, нiчаму не вучачыя – iх можна б i не задаваць зусiм. А ёсць пытаннi з веку y век перад чалавецтвам паyстаючыя, патрабуючыя пошуку адказу на iх зноy i зноy, раз за разам – на тэмы невычарпальныя, а толькi зачэрпваемыя з крынiцы ведаy то адной светлай галавой, то другiм нiяк не заспакойваючымся на дасягнутым чалавекам.

Што такое час, як не yяyленне аб iм?

Дзе знаходзiцца, калi ёсць, мяжа, аддзяляючая дабро ад зла?

Мужчына праз жанчыну, жанчына праз мужчыну – а iнакш як пазнаць свет?

Не судзi, а то што?..

Калi верыць, то як?

Татэмiзм – цемрадзь прашчураy?

Не!

Веданне iмi сябе!

Сапраyды спараджэнне культуры табу?

Не!

Яно yзнiкла як вынiк няyмення любiць.

Сёння на самым дне, заyтра на вышынi.

Быць.

Як у кнiгу глядзець у люстра-людзей наyкол, у люстра-падзей – так уведаць, хто я, хто ты ёсць, хто ён.

Трэба быць.

Кiм i як – прачытай. Раптам знойдзеш у кнiзе y мяне ты радкi пра сябе.

Пытанняy розных шмат iснуе.

А адказы на iх ёсць сутнасць адлюстраванне yсяго толькi аднаго закона: адзiнства i барацьбы супрацьлегласцяy, у сукупнасцi yтвараючых асобу Бога. Такiм чынам, шукаючы адказы на вечныя пытаннi, мы знаходзiм Бога. А спазнанне Адзiнага садзейнiчае yзнiкненню yнутранай патрэбы раiць – навучаць як да раю дайсцi.

Хто жадае патрапiць у рай?[1 - Заyвага. Дадзеная кнiга не з’яyляецца перакладам свайго рускамоyнага аналага. Вы маеце чытать арыгiнал.Навошта патрэбен арыгiнал?Таму што пераклад, якi б ён не быy добры, не здатны передаць усе адценнi колеру, усю тую смакату, якiя можна адчуць толькi, калi чытаеш твор на той мове, на якой ён быy створаны. Пры перакладзе страчваецца нешта няyлоyнае, неапiсальнае… Няма пачуцця замiлавання, хараства, любавання роднаю мовай. Таму тым, хто разумее па-беларуску, менавiта гэту кнiгу раю для прачытання.]

Частка першая. Тэарэтычная

Аб часе

Чаму iншы раз час цягнецца так доyга? Або, насупраць, бяжыць так хутка? Калi, нарэшце, настане паваротны пункт у маiм лёсе? Ад чаго залежыць час наступлення якой-небудзь значнай падзеi y жыццi? Чым абумоyлены затрымкi y выпадку, калi падзея з'яyляецца доyгачаканай? Час не надышоy… Чаму не надышоy? І што гэта такое – час? адчуванне часу? І па якой прычыне ён адсутнiчаy да з'яyлення мiфiчнага Кронаса? Мы можам умяшацца y час развiцця падзей? Якiм чынам?

Аднаго разу, разважаючы такiм вось чынам, убачыла сон.

«Сяджу y пясочнiцы з Дзiмам Л. (мой былы вучань, ён ужо скончыy школу). Вучу яго разумець па гадзiннiку. Гадзiннiкаy тры. На двух я растлумачыла яму, што да чаго, трэцi трымаю y руках, хачу павучыць пераводзiць час (гадзiннiкi кардонныя, з рухаючымiся стрэлкамi, таму на iх можна yстанавiць якi хочаш час)».

Калi прааналiзаваць гэты сон, стане зразумела, што магчымасць кiравання часам iснуе: гадзiннiкi кардонныя, стрэлкi на iх пераводзяцца yручную, значыць, i наша жыццё, жыццёвая плынь, ход падзей, час iх ажыццяyлення – у нашых руках. Л. утворана ад слова «лiпнуць». Кагосьцi, хто прылiпне (прыб'ецца, прылепiцца, прыклеiцца) да мяне (як варыянт, таго, каго я «склею»), я буду вучыць разумець па гадзiннiку, вучыць пераводзiць час. Яшчэ адзiн нюанс. Гадзiннiкаy было тры. Адзiн з iх, вiдаць, адпавядае прошламу часу, другi – цяперашняму i трэцi – будучаму. Перавесцi можна было толькi трэцi гадзiннiк. Значыць, мы не можам змянiць прошлае,

Купить книгу «Аб вечным. Запіскі эзатэрыка»

электронная ЛитРес 48 ₽