Назад к книге «Васiлёк» [Іван Ярашэвiч]

Васiлёк

Іван Ярашэвiч

Дзецi вайны

У кнiзе «Васiлёк» беларускага краязнаyца Івана Ярашэвiча на гэты раз – тэма Вялiкай Айчыннай вайны на беларускай зямлi. Лёсы дзяцей i тыя падзеi, пра якiя расказвае аyтар, так цi iнакш звязаны з Чэрвеньшчынай i будуюцца на яго дакументальных вышуках.

Кнiга заклiкае любiць Радзiму, мацаваць мiр, каб жахi вайны больш нiколi не паyтарылiся.

Іван Ярашэвiч

Васiлёк

Апавяданнi

© Ярашэвiч. I. П., 2016

© Афармленне. ТДА «Выдавецтва “Чатыры чвэрцi”», 2016

Змагар

Аднойчы выканкам Смiлавiцкага пасялковага Савета даручыy мне праверыць iнфармацыю артыкула пра падзеi y Смiлавiчах часоy Вялiкай Айчыннай вайны i смерцi бацькоy сусветна вядомага мастака Хаiма Суцiна. Я yдзячны Богу, што пашчасцiла выконваць гэтую просьбу.

Калi я збiраy матэрыял i размаyляy з рознымi людзьмi, не адзiн раз траплялася прозвiшча загiнуyшага юнага партызана Сiyчыка Мiхаiла Якаyлевiча. Шмат аб iм расказаy яго траюрадны брат Сiyчык Васiль Емяльянавiч з iншымi асобамi. Геройскi yчынак народнага мсцiyца yзрушаy, не даваy спакою, i я вырашыy вярнуць iмя з забыцця, таму што пра подзвiг героя павiнны ведаць i помнiць, колькi б гадоy нi прайшло.

…Ішла вайна. Развярнулася yсенародная барацьба супраць фашысцкiх акупантаy, у тым лiку i на тэрыторыi былога Рудзенскага раёна, да якога належалi Смiлавiчы i навакольныя вёскi. Тут дзейнiчаy партызанскi атрад iмя К. Я. Варашылава. У складзе яго прыкладна з кастрычнiка 194З года пачала змагацца з захопнiкамi сям’я Сiyчыка Якава Кузьмiча з вёскi Гудавiчы: ён сам, жонка Анастасiя Сямёнаyна, непаyналетнi сын Мiхаiл, дачка з зяцем, былым мiлiцыянерам. Як толькi арганiзавалiся партызанскiя атрады, адразу пачалi садзейнiчаць iм, а потым i самi падалiся y народныя мсцiyцы. Немцы, каб напужаць iншых, разабралi iх хату i гаспадарчыя пабудовы.

У барацьбе з гiтлераyскiмi акупантамi выдзелiyся сын, не па гадах высокi, прыгожы, спрытны, хуткi, кемлiвы, разумны юнак. Да вайны ён вучыyся y Смiлавiцкай сярэдняй школе. Вайна перашкодзiла атрымаць сярэднюю адукацыю i стаць лётчыкам, як яму раiy старэйшы брат. Нягледзячы на юны yзрост (Мiхаiл нарадзiyся y 1926 годзе), хлопец выконваy адказныя заданнi па выведваннi важнай iнфармацыi. У розным адзеннi ён наведваy мястэчкi i вёскi Чэрвеньскага, Рудзенскага, Пухавiцкага i Смалявiцкага раёнаy. Заyжды вяртаyся з важнымi звесткамi. У барацьбе з лютым ворагам набiралiся баявога вопыту народныя мсцiyцы. Але ж, нягледзячы на вялiкую небяспеку i цяжкiя yмовы, жыццё брала сваё. Так дзiцячае захапленне перарасло y каханне. Яшчэ y школе Мiхаiл прыкмецiy дзяyчынку. Яна з кожным годам станавiлася яму yсё мiлей. Калi yдавалася, пасля паспяховай разведкi на канi ён наведваy сваякоy, каб атрымаць што-небудзь з харчоy i пабачыць каханую. Пешшу таксама не мiнаy яе двор.

Пачуццi былi yзаемнымi. Жыхары вёскi радавалiся светлым адносiнам.

…16 студзеня 1944 года Мiхаiл выканаy чарговае заданне камандавання раней за дамоyлены тэрмiн. Таму некалькi хвiлiн вымеркаваy для наведвання роднай вёскi, любiмых веснiчак. Ён вяртаyся да партызан праз Святую горку y напрамку вёскi Жураyкавiчы. У гэты ж час па Магiлёyскай шашы iшла нямецкая аyтакалона. У прыдарожнай лясной паласе хлопец перачакаy яе праезд.

Васiль Емяльянавiч Сiyчык на yсё жыццё запомнiy размовы старэйшых жыхароy Гудавiч i сваiх бацькоy пра гэты дзень:

«…Частка машын мiнула месца, дзе схаваyся разведчык, а другая была яшчэ на падыходзе. Ён не пачуy яе гула i пачаy пераходзiць магiлёyку з вiнтоyкай за плячыма. У гэты момант выскачылi на пагорак адстаyшыя аyтамашыны з немцамi. Яны yбачылi яго i адкрылi шалёную стральбу. Дарогу партызан паспеy перабегчы, але быy моцна паранены. Накiраваyся да схованкi y пясчаных кар’ерах Баброyкi. Ды фашысты не адсталi i акружылi, каб захапiць у палон.

Але гэтага не здарылася. Мiхаiл скiнуy бот, падставiy дула вiнтоyкi да галавы i вялiкiм пальцам нагi нацiснуy на курок. Раз’юшаныя фашысты пачалi здзеквацца. Пасярэдзiне цела расклалi агонь. Прыставiлi варту, каб схапiць i тых, хто прыйдзе яго пахаваць. Плакалi y кожнай хаце, хоць гэта i было небяспечна. I сёння не магу спакойна yспамiна

Купить книгу «Васiлёк»

электронная ЛитРес 45 ₽