Назад к книге «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі» [Леанід Уладзіміравіч Спаткай, Леанід Уладзіміравіч Спаткай, Леонид Спаткай]

Прадмова

Сцяг i герб з’яyляюцца важнымi сiмваламi дзяржаyнага суверэнiтэту i як толькi краiна дабiваецца незалежнасцi, яна yрачыста заяyляе пра свае сiмвалы: герб i сцяг.

Сцягi лунаюць над дзяржаyнымi yстановам i падчас афiцыйных мерапрыемстваy, а таксама на флагштоках караблёy. У большасцi сваёй сцягi – гэта прамавугольныя палотнiшчы, аднакаляровыя або састаyленыя з рознакаляровых палос, на некаторых з iх маюцца геральдычныя выявы або надпiсы.

Правобразамi сцягоy былi ваенныя знакi y выглядзе шастоy з рознымi фiгурамi на вяршынях, часта yпрыгожаныя каляровымi стужкамi. Такiя знакi выкарыстоyвалiся са старажытных часоy, напрыклад, вядомы iх выявы на рэльефах Старажытнага Егiпта i Асiрыi. У Старажытным Рыме да шастоy сталi мацаваць каляровыя палотнiшчы. Рымляне называлi такiя знакi словам «вексiлумм». Менавiта гэта слова i стала асновай для назвы дапаможнай гiстарычнай дысцыплiны – вексiлалогii, якая вывучае флагi i сцягi (Уласна сцягi падраздзяляюцца на дзве вялiкiя групы, якiя y рускай мове маюць назвы «флаги» i «знамена». У беларускай мове yсе яны называюцца «сцягi», што не зусiм тоеснае, таму, каб пазбегнуць блытанiны, слова «сцяг» далей будзе yжывацца як тоеснае рускаму «знамя»).

У старажытнасцi больш распаyсюджанымi былi сцягi. Іх мелi вайсковыя падраздзяленнi, рамеснiцкiя цэхi, гандлёвыя кампанii, каралi i iмператары, бо правiлы класiчнай геральдыкi дазвалялi любому yладальнiку герба мець i сцяг (гербавы штандар) аналагiчнага малюнка.

Флагi ж раней выкарыстоyвалiся y асноyным на флоце, бо маракам было важна здалёк вызначыць прыналежнасць сустрэчнага карабля. Затым паступова флагi «перакачавалi» на сушу.

Найбольш важнымi i шануемымi з’яyляюцца дзяржаyныя i нацыянальныя флагi. Нацыянальны флаг – гэта сiмвал нацыi, якi y монанацыянальных краiнах, як правiла, выкарыстоyваецца y якасцi дзяржаyнага. Ува yсiх краiнах да сваiх нацыянальных i дзяржаyных флагаy адносяцца з вялiкай павагай i пашанай, а за iх абразу можна атрымаць буйны штраф або iншае суровае пакаранне. У некаторых краiнах у знак вялiкай пашаны да флага просты чалавек можа вывешваць ля свайго дома толькi маленькi сцяжок або вымпел нацыянальных колераy i то толькi па вялiкiх святах, напрыклад, у Дзень незалежнасцi.

Многiя флагi yяyляюць сабой спалучэнне палос розных колераy, размешчаных вертыкальна або гарызантальна. Таму палосы на флагу прынята пералiчваць зверху yнiз або ад дрэyка да вольнага боку. Напрыклад, флаг Францыi правiльна называць «блакiтна-бела-чырвоны».

Пры вертыкальным вывешваннi палотнiшча, якое складаецца з гарызантальных палос, яго верхняя паласа павiнна размяшчацца злева ад гледача, а нiжняя – справа.

Правобразы гербаy – розныя сiмвалiчныя выявы, што змяшчалiся на вайсковым рыштунку, сцягах i асабiстых рэчах, выкарыстоyвалiся яшчэ y старажытнасцi. У творах Гамера, Вергiлiя, Плiнiя i iншых антычных аyтараy сустракаюцца запiсы аб выкарыстаннi такiх знакаy. Прычым, уласныя эмблемы мелi як рэальныя, так i легендарныя асобы. Напрыклад, уласнай эмблемай Аляксандра Македонскага быy марскi канёк (гiпакамп), якi yпрыгожваy яго шлем, шлем Ахiлеса упрыгожваy арол, шлем цара Нумiдзii Масiнiсы – сабака, шлем рымскага iмператара Каракалы – арол.

Шчыты таксама yпрыгожвалiся рознымi эмблемамi, напрыклад, выявай адсечанай галавы Гаргоны Медузы. Але многiя гэтыя знакi выкарыстоyвалiся як упрыгожанне, таму часта змянялiся yладальнiкамi, не перадавалiся y спадчыну i iх ужыванне не рэгламентавалiся нiякiмi правiламi.

Большасць старажытных цывiлiзацый мелi y сваёй культуры некаторыя элементы геральдыкi, напрыклад, сiстэму пячатак. У Асiрыi, Вавiлоне i Старажытным Егiпце пячаткi выкарыстоyвалiся, як затым i y сярэдневяковай Еyропе, для пасведчання дакументаy. Таму некаторыя эмблемы дзяржаyных утварэнняy антычнасцi выкарыстоyвалiся на працягу стагоддзяy: на манетах, медалях, пячатках. Многiя гэтыя рэчы захавалiся да нашага часу, дзякуючы чаму вядома, што эмблемай Афiн была сава, Карынфа – Пегас, Самоса – паyлiн, вострава Родас – ружа. З III тыс. да Р.Х. iснаваy «герб» шумерскай дзяржавы – арол з галавой iльва. Эмблемай Егiпецкага царства была змяя, Армен

Купить книгу «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»

электронная ЛитРес 400 ₽