Назад к книге «Уладар рыбаў» [Людміла Шчэрба]

Уладар рыбаy

Людмiла Шчэрба

Вашай увазе прапаноyваецца yнiкальная з’ява – кiно на паперы – фiльмаслоy «УЛАДАР РЫБАЎ» Людмiлы Шчэрбы. Галоyны герой рамана – рэдкi экзэмпляр, якi атрымаyся y вынiку селекцыi булгакаyскага Майстра, псiхiчна неyраyнаважаных iндывiдаy Патрыка Зюскiнда i звычайнага беларускага пiсьменнiка. Ён вядзе бурнае сэксуальна-лiтаратурнае жыццё i дазваляе сабе нечуваную па yсiх часах раскошу – пiсаць раман. Гэтую завядзёнку парушае… загадкавая сустрэча з сiмпатычна-цынiчным персанажам.

Уладар рыбаy

фiльмаслоy

Людмiла Шчэрба

© Людмiла Шчэрба, 2016

© Мiхаiл Яварэц, дизайн обложки, 2016

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Вiнсэнт СУМІЦКІ

I зробiцца белае чорным.

I зробiцца чорнае белым

Праз чырвонае

    Лiсты Фiлона Кмiты-Чарнабыльскага

цiтры

«Няyдзячная праца… Фiзiчна адчуваю, як ува мне згарае энергiя. Здаецца, пабег бы куды з цеснага кабiнета, столькi спраy перарабiy бы… Аж не… Трэба сядзець, думаць, пiсаць. I адчуваць, як згарае энергiя. Як яна свярбiць у кожнай клетачцы, жылачцы, шукаючы выйсця, iмкнецца працiснуцца, выйсцi, выплюхнуцца, выбухнуць!.. Ды, не знайшоyшы прасветлiны, вяртаецца па коле назад. У лiпучую, сонную багну выседжвання думак. Ну чаму iншым даецца yсё так лёгка, нiбы мiжволi? Чаму яму, такому разумнаму, такому таленавiтаму, нават выбiтнаму, трэба так усё выпакутаваць? Так скрупулёзна падбiраць iдэi, меркаваннi, думкi, быццам каштоyныя белыя зернеткi вылушчваць з закарэлага чорнага шалупiння. Так старанна сплятаць iх у сказы, складаць у адно цэлае, быццам кошык – пруток да прутка – шчыльна, ладна. А потым бурыць няyклюду, i зноy, i зноy ствараць…»

«Ну i навошта? Дзеля чаго? Чаму кожны, каму «свярбiць ягоная энергiя», iмкнецца выплюхнуць яе на паперу, а яшчэ горш – на галовы нi y чым не вiнаватых чытачоy? Чаму гэты свой неyтаймоyны «сверб» ён не рэалiзуе y скульптуры, матэматыцы, геаграфii, складаннi камп’ютарных праграмаy цi мiкрабiялагiчных даследаваннях? Не трэба прыладаy, акрамя аркуша ды асадкi?.. Няма таленту да iншага? А чаму кожны лiчыць, што y яго ёсць талент менавiта да пiсання? Можа, тут лягчэй схаваць гэты талент… цi яго адсутнасць – не так навiдавоку. Зрыфмаваy што-нiшто, абвесцiy сябе канцэптуалiстам, загарадзiyся шыльдай з мудрагелiстым назовам – i вось табе: крытэрыяy для творцы не iснуе, усё новае спачатку ганiцца, не прымаецца, урэшце – час пакажа… I вось вам новаспечаны творца. А yжо калi пiша сяк-так па-беларуску – шчыра вiтаем! Не, на пэyным этапе развiцця грамадства, ягонай свядомасцi такая масавасць – нават вельмi добра. Народ асвойвае мову, абжывае яе, далучаецца да агульнанацыянальнага духоyнага вопыту, няхай творыць на добрае здароyечка. Урэшце, такiя yсплёскi актыyнасцi народнай свядомасцi давалi краiне выдатных творцаy. Аднак у ачмурэннi жаданнем навiзны можна стварыць Малятку Цахеса. Тут згадваецца гiсторыя, апiсаная Куртам Ванэгутам. Ягоны бацька з сябрамi паехаy на паляванне. Вядома ж, трэба было некаму кухарыць, прычым па пэyным правiле: калi тваю ежу хваляць, ты павiнен гатаваць i надалей. Кухарыy бацька, i заyсёды стравамi yсе былi задаволеныя, бо, канешне, нiхто не хацеy гэтым займацца i губляць свой час. Тады бацьку тое абрыдла. Ён пайшоy у лес, знайшоy вялiзную ласiную кучу, сабраy яе. Наляпiy катлетаy, падсмажыy iх на машынным масле i пачаy чакаць сяброy. Яны прыйшлi галодныя, з вясёлай гаманою, пацiраючы рукi: «Ну што тутака y нас смачненькага?» Пакаштаваyшы, адзiн сябра мовiy: «Гэта падобна да ласiнага дзярма, смажанага на машынным масле… Але нiчога, смачна, досыць смачна!» – «Смачна, смачна», – адгукнулiся iншыя… Урэшце свой «сверб» можна задаволiць (як робiць тое адзiн мой знаёмы паэт) у «храме самотнага роздуму», чытаючы томiк Багдановiча, i, сцвярджальна спусцiyшы ваду, урачыста агучыць надпiс на сцяне: «Усё yдалося!»

– Адкуль гэта? Я не памятаю, каб такое пiсаy. Што за трасца?! – малады чалавек даволi прыгожай рамантычнай знешнасцi (насуперак ёй) усур’ёз вылаяyся. – Хто ж гэта мог зрабiць? Не звар’яцеy жа я? Хто ж тады? Так спаскудзiц

Купить книгу «Уладар рыбаў»

электронная ЛитРес 160 ₽