Назад к книге «Рассказ в стихах. Книга издана на 2-х языках – на белорусском и русском.» [Александр Слука]

Да чытача

Вялiкi пiсьменнiк павiнен ахоплiваць

yсе бакi чалавечага iснавання.

Андрэ Моруа

Магчымасць дасягнуць поспеху пры жыццi прадастаyляецца толькi тым, хто паспеy «прачнуцца» да наступлення смерцi. Я лiчу, што сапраyднасць выразу вiдавочная. Бо толькi мэтанакiраванаму i настойлiваму чалавеку, якi валодае глыбокiмi ведамi i разуменнем таго, што ён робiць, дадзена атрымаць поспех. Лянота, невуцтва цi глупства, што, па вялiкiм рахунку, адно i тое ж, нi на мiлiметр не наблiзяць да жаданага, сутнасцю якога, часам, з'яyляецца карпатлiвая штодзённая праца, часам на працягу yсяго жыцця. Чалавек з'яyляецца на свет, каб спазнаваць i тварыць. Калi ён не здольны да гэтага, то жыццё яго пустое i бессэнсоyнае, падобнае сну, хай нават i прыгожаму. Імкненне да зразумення нязведанага, стварэння прыгожага закладзена першапачаткова y кожным з нас. Спачатку яно служыць штуршком да абуджэння, у далейшым жа: рухаючай сiлай на вялiкiм жыццёвым шляху. Шкада толькi, што само абуджэнне надыходзiць у адных раней, у iншых – пазней, у трэцiх – не надыходзiць нiколi.

Безумоyна, чалавек шматгранны. У сярэдзiне кожнага з нас iдзе пастаянная барацьба памiж Дабром i Злом. Адных вядзе i ахоyвае па жыццi светлы анёл, iншых – цёмны. Мы не падобныя адзiн на аднаго. Жыццё на кожнага з нас накладвае свой адбiтак. Аднак, як бы там нi было, у глыбiнi душы y кожнага ёсць нешта добрае, толькi глыбiнi ва yсiх розныя i часам данырнуць у сябе y душы да гэтага добрага не кожны можа. Кнiгi ж заyсёды давалi, даюць i будуць даваць такую магчымасць, бо чалавек застаецца сам-насам з напiсаным. І калi тое, што ён чытае, прымушае яго хоць што-небудзь адчуць i перажыць зноyку нейкiя моманты свайго жыцця, абудзiцца, даyно заснуламу, yяyленню i зноy yскалыхнуцца пачуццям, значыць тое, што напiсана-напiсана нездарма. Вельмi хочацца верыць, што гэтыя апавяданнi змогуць акунуць вас ва yспамiны, прымусiць задумацца над некаторымi пытаннямi, глыбока пахаванымi пад назапашаным хламам праблем, перагледзець па-новаму свае жыццёвыя пазiцыi, а таксама дададуць вам дабрынi, цяпла i душэyнага спакою.

З павагай, А. Слука

P. S. Stihi.by, Stihi.ru, Proza.ru

Частка тэксту раней была апублiкаваная y кнiгах *Iмкнуцца думкi yдалячынь*, *Загадка раздвойванняy*. А. Слука

Празаiчныя мiнiяцюры

Вясна

Вясна-вясна… гэта птушкi; плямы пашарэлага и расталага снегу; пралескi; звонкая iскрыстая кропель; зарослыя елкай распадкi над ракой, якiя дыхаюць па начах белым туманам; нейкi адмысловы хмель бярозавага соку; яркага свiсцячыга ляснога вогнiшча i песнi; на камянях у лясным ручаi мыеш свой твар. Трэба самому адчуць у поyнай меры свежасць росных лясных сцяжынак i пачуць рэха… нервова разамну y руцэ цыгарэту i нецярплiва чыркну запалкай… вясна-вясна… дзiyная пара. Заyсёды перадае гэта пачуццё, прыносячы часам нейкае трывожна-тужлiвае адчуванне неyладкаванасцi i нязбытнасцi чагосьцi. У грудзях шчымлiвае пачуццё чагосьцi адыходзячага, незваротна страчанага, ня выяyленага. Страта сцiскаючым комам падкочвае да горла, выклiкае боль растання i нязбытных надзей… вясна-вясна… толькi потым, праз шмат гадоy, я зразумеy, што гэта было развiтанне са сваёй уласнай юнацкасцю…

Другi шанец

Наступiy момант, якога так доyга чакалi адны i так моцна баялiся другiя.

Сёння супрацьстаянне дзвюх цывiлiзацый скончыцца. Мяркуючы па yсiм, гэта будзе апошняя бiтва для нас, бо рэшткi нашых ударных брыгад, сабраныя па yсёй галактыцы, уяyляюць сабой ужо далёка не той магутны кулак, якiм яны былi яшчэ нядаyна. Вартае жалю вiдовiшча – тры дзясяткi скатаваных, якiя прайшлi некалькi запар бiтваy, крэйсераy, трэць з якiх ужо не y стане манеyраваць i yхiляцца, i некалькi сотняy такiх жа патрапаных знiшчальнiкаy «Іголка» супраць клiнка смерцi крэатаy – армады, якая складаецца з сотнi баявых машын. Машын, якiя на парадак пераyзыходзяць нашы i па yзбраеннi, i па хуткасцi. Машын, якiя нясуць на сваiх бартах больш за дзве тысячы звышхуткiх знiшчальнiкаy.

Бязлiтаснасць крэатаy нам добра вядомая. Яны пазбаyленыя якiх-небудзь пачуццяy, акрамя нянавiсцi i жадання бязмежнага панавання, таму разлiчваць на якое-небудзь гуманнае стаyленн

Купить книгу «Рассказ в стихах. Книга издана на 2-х языках – на ...»

электронная ЛитРес 200 ₽