Назад к книге «Пераслед мінулага» [Дмитрий Максимович Акулич]

Пераслед мiнулага

Дмитрий Максимович Акулич

Прайшло yжо нямала гадоy пасля заканчэння вайны, але яе наступствы yсё яшчэ адчуваюцца y сэрцах жыхароy невялiкай вёскi.Ветэран Юрый Люты з вялiкiм грузам трагiчнага мiнулага часта адчувае неспакой, якi пакутлiва аддаецца болем. Сям'я Янчанка: працавiты гаспадар i энергiчная гаспадыня. Кожны з iх па-свойму пражывае сямейнае жыццё. Клапатлiвая Юлiя Абрамоyская yспрымае yсё блiзка да сэрца. Былы спартсмен Аляксандр Лебедзеy заляцаецца да Юлii. Самая старэйшая жыхарка Валянцiна Пруцiк пражыла y акупацыi, яна вельмi сумуе па сваёй сям'i. Пятро Жук жыве мiнулым здраднiка. Ангелiна Ржаная, моцная духам жанчына, даглядае Валянцiну i любiць чапляць Пятра словамi. Каралiна Лiс спрабуе зберагчы мужа ад алкаголю. Балбатлiвы Арцём Лiс – адзiны, хто ставiцца да Пятра па-добраму, як да сябрука.Усiх гэтых людзей пераследуе ваеннае мiнулае, шнары не сцерцi з iх памяцi. Балючыя yспамiны yсплываюць на паверхню пры розных абставiнах.

Дмитрий Акулич

Пераслед мiнулага

1

З учарашняга ранку yсё гэтак жа невялiкiя кроплi восеньскай iмжы абмывалi старэнькую вёску Боркi, што размясцiлася y шырокай нiзiне, удалечынi ад iншых населеных пунктаy. У вiльгацi стаялi яе лясныя yскраiны, шырокiя палi, круглявыя лугi i старыя хаты. Канавы yздоyж хвойных лясоy i пустых палёy поyнiлiся вадой. У такое надвор'е амаль незаyважнымi становяцца праплываючыя хмары, якiя, раствараючыся y масе падобных сабе, ператвараюцца y адзiн суцэльны абрус. Толькi прыгледзеyшыся, можна было злёгку заyважыць павольны рух шэрай масы, што плыла y бок цёмнай лiнii высокага лесу. Здавалася, што дробны пануры дождж не збiраецца сыходзiць да зiмы, што шэрая роyнядзь над галавой нiколi не адпусцiць з палону цёплае сонца i неабсяжнае блакiтнае неба. Вада лёгка ляжала на мяккай сырой зямлi. Празрыстыя кроплi, якiя сцякалi з жоyта-чырвонага лiсця, хутка напаyнялiся, цяжэлi i, зрываючыся, паспешлiва падалi долу. Цёмныя фiгуры будынкаy добра вылучалiся на яркай палiтры кастрычнiцкай восенi.

Вечарэла, калi белы аyтобус, якi выехаy гадзiну таму з горада, спынiyся на краi дарогi. Дзверы адчынiлiся, i на аyтобусны прыпынак выйшаy пяцiдзесяцiпяцiгадовы Юрый Люты з двума пакетамi y руках.

Прыпыначны пункт, якi быy размешчаны недалёка ад скрыжавання yздоyж галоyнай трасы, веяy сырасцю i холадам. Несамавiты бетонны прыпынак на фоне зялёнага бору выглядаy старым. Юрый стаy пад дах, правёy вачамi грамадскi транспарт, а затым паглядзеy на хмары. "Дождж не дубiна i я не глiна!" – падумаy ён i дастаy з чорнага пакета цёмна-зялёны тонкi плашч, каб схавацца ад непагоды.

Высокi мужчына пакiнуy прыпынак i збочыy на ямiстую жвiровую дарогу, якая абрасла па краях густымi лазовымi кустамi. Юрый з адным лёгкiм пакетам вяртаyся дадому y маленькую вёску. У цяперашнi час аyтобус больш не курсiраваy у Боркi, ён высадзiy Юрыя за сем кiламетраy ад вёскi. Так як усе рэйсы былi адмененыя, жыхарам аддаленага населенага пункта даводзiлася дабiрацца сваiм ходам.

Юрый Люты памятаy, калi y апошнi раз аyтобусы заязджалi y яго вёску. Гэта было даyно, гадоy дваццаць таму, адразу пасля вайны. Нават цяпер, у дрэннае надвор’е, дарога была не такая, як раней, таму аyтобусам i легкавым аyтамабiлям цяжка было па ёй праехаць. Добра, што яшчэ пошту i прадукты дастаyлялi людзям. Пасля вайны на дарогу не вылучалi вялiкiх грошай, таму ад скрыжавання шлях заyсёды быy разбiты цяжкiмi трактарамi, якiя часта вывозiлi лес, або y палявы сезон праязджалi гэтай дарогай да палёy. З-за непагоды дарога асядала, вымывалiся ямы. Новы асфальт класцi нiхто не збiраyся, а стары yжо даyно разбiyся на кавалкi i змяшаyся з пяском.

Цяпер жа, праз вёску з васьмю жылымi хатамi, па адзiнай вулiцы ездзiлi толькi леснiкi i аграрыi. Раённая yлада казала, што палепшыць праезд, супакойвала жыхароy i абяцала выправiць сiтуацыю, раз на месяц пасылаючы грэйдэр на дарогу, каб ён хоць неяк палепшыy праезд шырокай лапатай. А раз на год, у траyнi, калi над балоцiстай мясцовасцю дажджы трохi зацiхалi, дарогу прысыпалi буйназярнiстым жоyтым пяском, раyнялi i yтрамбоyвалi. Але гэтага хапала ненадоyга. Калi y iншых мясцов

Купить книгу «Пераслед мінулага»

электронная ЛитРес 199 ₽