Незвычайнае акно y Гiсторыю
Для незаангажаванага чалавека паштовая марка-гэта маленькi кавалачак паперы, якi служыць для выкананьня паштовай аплаты, а для фiлятэлiста марка – гэта ня толькi прадмет для калекцыянаваньня, але крынiца ведаy. Маркi могуць ня толькi выклiкаць цiкаyнасьць, але быць нават мастацкiмi цудамi.
Паштовыя маркi адлюстроyваюць ня толькi развiцьцё сiстэм пiсьмовай пошты за апошнiя два стагодзьдзi, але яны таксама адлюстроyваюць увесь спэктр гiсторыi, мастацтва i культуры, пачынаючы з пачатку нашай глябальнай цывiлiзацыi, погляды i стылiстыку свайго часу.
Гэты маленькi кавалачак паперу – паштовая марка – ня толькi yводзiць краiну y каталёгi цэлага сьвету, робiць яе больш вядомай, але становiцца сымбалем трываласьцi народу, сьведчаньнем яго iснаваньня.
25 гадоy першай Беларускай паштовай марцы. Канвэрт пошты Беларусi, выдадзены y 2017
У гэтых апавяданьнях маркi становяцца незвычайным вакном у гiсторыю краiны, у якой мы жывем, запрашаюць нас паслухаць паданьнi пра таямнiчае i чароyнае Вялiкае Княства… Яны раскажуць пра багатую, шматслаёвую, захапляльную Гiсторыю праз займальныя, часта прыгожыя, а часам i эксцэнтрычныя знакi паштовай аплаты. У той жа час трэба yлiчыць, што паштовая марка не адлюстроyвае yвесь спэктр жыцьця. Яе зьмест залежыць найперш ад дзяржаyнага ладу краiны, ад самасьвядомасьцi яе грамадзян, бо праект маркi ствараецца чалавекам i друкуюць марку y дзяржаyных выдавецтвах. Таму тут дадзена слова ня толькi Беларускiм маркам, як было задумана, але i маркам iншых краiн, якiя апавядаюць пра Вялiкае Княства, бо адпаведных Беларускiх мрак няма… Паштовыя маркi Беларусi маюць вельмi кароткую гiсторыю i колькасьць выдадзеных паштовых марак малая, недастатковая, каб адлюстраваць усю гiсторыю Вялiкага Княства. У кнiзе ёсьць апавяданьнi пра малазначные падзеi i адсутнiчаюць некаторые вельмi значныя, бо yсё залежыць ад таго, цi былi гэтыя падзеi адлюстраваныя на паштовых марках цi не…
Яшчэ асаблiвасьць гэтых апавяданьняy такая, што яны бясконцыя, бо Гiсторыя Вялiкага Княства жывая, папаyняецца новымi зьвесткамi, новымi адкрыцьцямi, новымi выданьнямi марак… І новыя маркi будуць апавядаць новыя гiсторыi цi дапаyняць ужо расказаныя. І гэта будзе матэрыял для наступнай кнiгi апавяданьняy паштовых марак…
Папараць-кветка Гiсторыi Народу
Далёка тое, што ёсьць, i глыбока-глыбока: хто дастане яго?
(Эклезiяст 7:23)
Вялiкае Княства… Вялiкае Княства нарадзiлася на нашай зямлi y вынiку многавекавога падарожжа нашых продкаy па пакручастаму шляху Гiсторыi, дасягнула найвышэйшага росквiту, стаyшы yзорам для iншых, заняпала i зьнiкла, разадраная кiпцюрамi зайздросных i драпежных суседзяy. Але ня зьнiкла бясьсьледна, на што разьлiчвалi ворагi, а стала для сваiх нашчадкаy таямнiчай папараць-кветкай Гiсторыi Народу… І хто знаходзiць гэтую папараць-кветку, пачынае разумець мову сваiх продкаy, перад iм раскрываецца yся прыгажосьць роднай зямлi i сэрца напаyняецца любоy да Радзiмы…
Любоyю да Радзiмы напiсаны Палянэз Агiнскага Ля-мiнор…
Палянэз «Разьвiтаньне з Радзiмай». Блёк пошты Бенiну, выдадзены y 2015
У картушы надпiс на францускай мове: 250-годзьдзе з дня нараджэньня Мiхала Клеафаса Агiнскага, кампазытара, пiсьменьнiка i дыплямата (1765—1833). На полi блёку yверсе слова POLONEZ, нiжэй – ноты i фрагмэнт Рацлавiцкай панарамы (Бiтва пад Рацлавiцамi 4 красавiка 1794).
Словы да Палянэзу напiсаy Сокалаy-Воюш. Там ёсьць такiя радкi:
Сонца праменьне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоyскi, край мой Беларускi,
Я табе кажу на разьвiтаньне:
«Да спатканьня, да сустрэчы».
Постаць на ростанях краiны.
Ранiць думкi шлях абраны.
Прагне сэрца y родныя мясьцiны
I Радзiмы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.
Волi прагнуць волi,
Воля сьвет i доля.
Бронi звон ды конi,
Конi – клiч «Пагонi».
Крочым з багны ночы,
З ночы шлях прарочы.
Зноy залунае наш штандар,
Палыхне yначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноy паклiча нас з табой
на мужны бой
Мая Радзiма
край адзiны.
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня шлях змаганьня.
Вясна. Зараджэньне, нараджэньне, дзяцi