Пастэга
Глава 1
Цёплая, залатая восень… Мужчына i дзяyчына стаялi побач з высокiм, шэрым мастом, ля берага даволi шырокай ракi. Злева ад iх, на некаторай адлегласцi, хаваyся y пералiвiстай, блакiтнаватай смузе, горад, у панараме якога вылучалiся два замкi на высокiх пагорках, хупавыя званiцы хрысцiянскiх цэркваy, i сумныя, нязграбныя прамавугольнiкi бетонных гмахаy. Перад iх тварамi, пасярод хвалiстага воднага шоyку, знаходзiyся невялiкi, зялёны астравок, здольны цалкам пакрывацца вадой у днi разводдзяy. Двое назiральнiкаy былi апрануты ва yмерана цёплыя курткi, сiмпатычныя шапкi i пальчаткi, цёмныя штаны. Адным з гэтых назiральнiкаy быy я – Магiстра Тэт (Magistro Tet). Спадарожнiцу маю звалi Альфа Саванта (Alfa Savanto). Мы глядзелi на астравок, а там з'яyлялiся хуткiя, як маланка, выдры.
– Пойдзем, Тэт, – сказала яна, гледзячы на мяне выразнымi i трохi смяшлiвымi вачыма, у якiх амаль кожны мог бы прачытаць толькi злёгку затоеную пяшчоту. – Прыйшла пара для нашых урокаy.
«Што можа быць лепш за yрокi, – падумалася мне, – калi ты настаyнiк, а не вучань».
Аднак Альфа любiла быць вучанiцай. І вось мы yжо сядзелi y маёй хаце. Інтэр'ер у стылi лофт i ашаламляльны сад за старымi вокнамi… Тут у мяне былi яблынi, i бэз, i грушы, i таполi, i вiшнi, i агрэст, i зялёная траyка з кветкамi. На самых высокiх дрэвах – цэлая куча амелы. Часам яе вечна зялёныя шчупальцы падалi на дарожкi саду… Вырваныя ветрам яны былi асуджаны на смерць, але яшчэ неверагодна доyга супрацiyлялiся ёй, нават калi зямлю пакрываy белы, хрумсткi снег.
Аказваецца, у амелы ёсць ягады. Пакуль яна вiсiць на дрэве разгледзець iх вельмi складана.
– Люблю тваю самаробную мэблю, – шапнула Аля i засмяялася.
Мiлка зручна yладкавалася на канапе. Побач красавалiся самыя розныя падушкi: некаторыя з даволi складаным гафтам, а iншыя з гладкай, прыгожай тканiны. Усе гэтыя мяккiя штуковiны стварылi гаспадары кватэры.
– Згуляем у шахматы, Аля? – спытаy я i yсмiхнуyся.
– Вядома! – хутка пагадзiлася яна i рэзка нахiлiла галаву на бок, пры гэтым яе валасы саслiзнулi на грудзi.
Я – вельмi пасрэдны шахматыст. Вельмi нават маламайстэрскi. Але yсё ж змог навучыць Алю. Яна выдатна разумела гульню i адгражвалася yжо y хуткiм часе перасягнуць настаyнiка. Думаю, усе шанцы y яе сапраyды былi. Вучыць яе – неверагоднае шчасце. Што можа быць больш пацягальным, чым задуменная жанчына, якая сядзiць на тваiм ложку, схiлiyшыся над дошкай з маленькiмi, блiскучымi фiгуркамi, гладкiмi, такiмi прыемнымi навобмацак… Гладкiя фiгуркi, шурпатая дошка са старым, сцертым лакам, маладая дзяyчына… Іх так i хочацца пагладзiць!
Хэй, што вы там гаворыце? Нiколi не думаючая, голая жанчына, без усялякiх фiгур, акрамя яе yласнай, значна панадлiвей за тую, што я цяпер апiсаy? Хм… Так сапраyды скажуць многiя мужчыны, калi, зразумела, раптам вырашаць разрадзiцца шчырасцю. «Я верны табе, дарагая, таму што кахаю» – стандартны варыянт псеyдапраyды. Падаюць, як высакароднае i yзвышанае прызнанне. Аднак калi б казачнiк быy шчыры, то сказаy наступнае: «Я верны табе, супружнiца, бо галiвудская акторка мне не дастанецца. Нават твая больш сэксуальная сяброyка Дана мяне бартанула, i вось мы y шлюбе, чмок-чмок, але варта нечаму значна лепшаму стаць для мяне даступным, i ты атрымаеш адстаyку».
Амаль усе хоць раз думалi, што не вытрымаюць нейкай суровай праyды, але амаль усе яе вытрымлiвалi, i лепш за yсiх, звычайна, тыя, хто прывык да непазбежных выпрабаванняy з дзяцiнства. Што наогул значыць ходкая фраза: «Я гэтага не вытрымаю». Наyрад цi y цябе спынiцца сэрца ад iнфармацыi аб тым, што муж уварваyся y арганiзм iншай жанчыны, нават калi ты yсё яшчэ кахаеш здраднiка. Ты напэyна вытрымаеш тое, што нiбы не вытрымаеш – не хлусi сабе, каб пацешыць неyроз. Выпрабаванне, звычайна, страшней перад яго пачаткам, чым у самiм працэсе, хоць, пасадка на паль, па-за yсякiм сумневам, складае адно з выключэнняy для дадзенага правiла.
Пасля гэтага выдатнага, кропельку хаатычнага, адступлення, вернемся, нарэшце, да маiх слоy i густаy. Я заyсёды быy перверсiyным: жанчыны з магутным мозгам уяyляюцца мне гарачымi. Асаблiва y тым выпадку