Трэцяя нядзеля сакавiка
Дмитрий Максимович Акулич
Невялiкi расказ апiсвае шпацыр Максiма Фёдаравiча. У трэцюю нядзелю сакавiка мужчына выходзiць з дому, бярэ сваiх сабак i адпраyляецца y лес. Нядоyгi шлях абмалюе чытачу невялiкую вёску, жывы лес, шырокiя палi, разнастайныя дарогi i спантанныя yспамiны. Сапраyднасць гукаy i вабны пейзаж упрыгожаць праyдзiвую гiсторыю таго дня, тых памятных гадзiн.
Дмитрий Акулич
Трэцяя нядзеля сакавiка
Вясна y вёсцы. Трэцяя нядзеля сакавiка.
Сёння добрае надвор'е, каб выйсцi з дому на вулiцу. У маленькай вёсцы яшчэ пахла ранiшняй прахалодай, лёгкае вiльготнае паветра паступова змешвалася з надыходзячым дзённым цяплом. Няyступлiвая мяккая ранiца нетаропка сыходзiла, а бадзёрае сонца yсё вышэй падымалася, шчодра кiдаючы свае прамянi – насоyваyся поyдзень. У небе па блакiтным палатне павольна цягнулiся белыя хвалiстыя кляксы. Вёска Пратасы yжо даyно абудзiлася, ажыла гукамi, набыла жыццё. Час ад часу, можна было пачуць, як галасiста салiравалi пеyнi з розных двароy. Іх спаборнiцтва y гучнасцi i сiле, перакiдвалася з боку y бок. Брахалi за платамi сабакi. Гулi праязджаючыя машыны: лесавозы, трактары, легкавыя аyтамабiлi. Людскi голас жанчын i мужчын разносiy вецер. На дрэвах, на iх тонкiх вяршынях, меладычна свiсталi шпакi. Чорныя малыя плямы, як сiмвал вясны, старанна спявалi на yсё наваколле. Шчабяталi i вераб'i, што купкамi разляталiся, затым збiралi y дварах, дзе было чым падсiлкавацца. А вось буслы пакуль яшчэ не прыляцелi: не кружылi чорна-белыя птушкi над вёскай, не дзяyблi чырвонымi доyгiмi дзюбамi на вадзяных месцах.
З белага цаглянага аднапавярховага домiка выйшаy Максiм Фёдаравiч, невысокi мужчына пяцiдзесяцi васьмi гадоy. На яго целе была цёмна-сiняя тонкая куртка, цёмныя нагавiцы хакi i чорныя yцепленыя галёшы. Цёплая чорна-шэрая шапка хавала вушы, схавала кароткiя сiвыя валасы. Максiм Фёдаравiч адышоy ад ганка i ступiy на цэментавую дарожку, што была выкладзеная тоyстай плiткай. Ён сам вырабiy гэтыя роyныя шэрыя квадраты з кветкавым узорам. Год таму, мужчына разам з сынам акуратна паклаy iх, сабраy з плiткi дарожку, што легла на старую сцежку i цяпер вяла ад ганка да двара, да дамашняй гаспадаркi. Не паспеy Максiм зрабiць i кроку y бок, як яго здалёк спынiy знаёмы, гучны, пранiзлiвы мужчынскi голас. Недалёка ад Максiмiнага дома знаходзiлася крама, а каля яе, каля доyгага будынка, галасiy дзед Лёня, якi вельмi любiy пагаварыць i прыцягнуць да сябе yвагу. Ён кiдаy словы на тых, хто iшоy па прадукты, хто выходзiy з крамы з пакупкамi. Хтосьцi з жыхароy вёскi моyчкi праходзiy мiма гэтага пажылога гаварлiвага чалавека y сiняй куртцы, а хтосьцi спыняyся i коратка казаy яму нешта y адказ. Хто толькi павiтаецца, а пасля yсмiхаyся i сыходзiy з яго вачэй. Хтосьцi з добрымi словамi заводзiy з iм доyгi дыялог. «Хацеy сёння пражыць на цвярозую! Ой! Ды y яе ж было сто грам! Ох! Прыйшлося купiць, аддаць ёй сто рублёy з пенсii!» – казаy дзед Лёня пра цягу да выпiyкi, намякаy пра жонку. Пасля гучных слоy дзеда Лёнi, Максiм Фёдаравiч кiнуy лёгкi погляд у бок крамы, а затым адышоy далей ад ганка, пайшоy па роyнай дарожцы, павярнуy у той бок, дзе чакала яго дамашняя жывёла.
Мiнуyшы няyзараны агарод, гаспадар адчынiy жалезныя веснiчкi i yвайшоy за iх. Тады ж дзве сабакi ласкава загаyкалi, замахалi хвастамi. На звонкую зашчапку чырвона-сiнiх дзверцаy прыбеглi бел-чорныя i рудыя куры. Да ног Максiма падбег i белы певень, якi замахаy шырокiмi крыламi, паказваючы сваю важнасць i сваю велiч. Па звычцы дамашнiя птушкi атачылi чалавека i замерлi y чаканнi смачнага корму, якi часта прыносiла iм гаспадыня Люба, жонка Максiма, заходзячы y двор. І хоць кармушка была з зернем, птушкi па звоне веснiчак кiдалi свае справы i прасiлi хлеба цi макароны. Але да iх няyдачы, на гэты раз у двары з'явiyся гаспадар з пустымi рукамi. Максiм Фёдаравiч паглядзеy на курэй i пайшоy далей, некаторыя птушкi пабеглi за iм. Тут жа, ад руху мужчыны, замiтусiлiся трусы y клетках. Толькi спала адзiнокая шэра-рыжая свiння y вялiкiм хляве. Яе зусiм не хвалявалi далёкiя дваровыя гукi. Яшчэ на свiтанку, Максiм пакармiy усiх сваiх