Назад к книге «Захад Беларусi: гiстарычны пазл» [Яўген Аснарэўскі]

Prologo

Чытач ужо меy магчымасць заyважыць назву гэтага yступа: Prologo. Гэта не што iншае, як «пралог» на мове эсперанта. Дадзены выбар не выпадковы, бо стваральнiк эсперанта – Людвiг Заменгоф, як вядома, быy ураджэнцам Гродзенскай губернi Расiйскай iмперыi, працаваy таксама i y самiм Гродне, а значыць, яго вынаходства – частка таго гiстарычнага пазла, якi чытачы змогуць акуратна збiраць, гартаючы старонкi дадзенай кнiгi. У часы Заменгофа Захад цяперашняй Беларусi знаходзiyся y складзе адной адмiнiстрацыйнай адзiнкi з цэнтрам у старажытным Гродне. Менавiта пра беларускi Захад i пойдзе гаворка y нiжэй прадстаyленых раздзелах кнiгi.

Выданне не з'яyляецца турыстычным даведнiкам, i аyтар не ставiy сабе задачу расказаць пра yсе вёскi цi нават буйныя гарады на беларускiм Захадзе. Аднак мы паспрабуем разгледзець блiжэй гiсторыю гэтага краю, знайшоyшы адрозненнi i падабенства y асобных кутках Гродзешчыны i Брэстчыны, i перш за yсё звернем увагу на найбуйнейшыя гарады рэгiёну.

Брэст i Гродна… Стагоддзямi тут адбывалiся лёсавызначальныя для цэлых народаy падзеi! Гродна, разам з Навагрудкам i iншымi гарадамi Панямоння, знаходзiyся y эпiцэнтры дзяржаyна-утваральных працэсаy Вялiкага княства Лiтоyскага. Тут была заключана адна з сямi гiстарычных унiй ВКЛ i Польшчы: Гродзенская унiя 1432 года, а яшчэ раней вялася праца над Вiленска-Радамскай унiяй 1401 года. У Гродне праходзiлi сеймы ВКЛ, сеймы Рэчы Паспалiтай, у тым лiку i апошнi сейм аб'яднанай дзяржавы. У гэтым горадзе адрокся ад стальца апошнi вялiкi князь лiтоyскi i кароль польскi.

У Брэсце таксама праходзiлi сеймы ВКЛ i вырашалiся найважнейшыя для народаy Кароны i Княства пытаннi. У Брэсце была заключана знакамiтая царкоyная унiя 1596 года, а праз некалькi соцень год тут заключылi Брэсцкi мiр памiж расiйскiмi бальшавiкамi i так званымi Цэнтральнымi дзяржавамi.

У гэта выданне yвайшлi невялiкiя па памеры нататкi, у рамках якiх прадстаyлены даволi значны аб'ём цытат з гiстарычных дакументаy, што можа быць цiкава не толькi людзям без гiстарычнай адукацыi, але i калегу гiсторыку. Пераклад, у тым лiку i вершаваны, выкананы аyтарам.

У кнiзе паказаны падзеi самых розных гадоy… Сiвое i малавядомае XIII стагоддзе. Больш даследаванае XVI. Галантнае XVIII. Прыцемненае жахам сусветных войнаy XX. Але, як нярэдка бывае, з агульнай карцiны выпадае XXI стагоддзе… І таму аyтар паспрабуе выправiць гэта, дадаyшы y дадзены пралог асабiстую гiсторыю!

Прыкладна за 10 год да выдання гэтай кнiгi я гуляy па Гродне з маладой дзяyчынай, якая нарадзiлася y Пiнску, але жыла i працавала, маючы, дарэчы, творчую спецыяльнасць, менавiта y Гродне. Гэткая рэальная сувязь Брэстчыны i Гродзеншчыны y выглядзе жывой, цемнавокай палешучкi, поyнай любовi да архiтэктуры каралеyскага горада. Я вырашыy здзiвiць госцю i адвёy яе на маленькую вулiцу Малую Траецкую, куды рэдка забрыдаюць турысты, хоць выглядае вулачка вельмi каларытна i крыху нагадвае, на мой погляд, стары Талiн. Дзяyчына была задаволеная i жыва спытала:

– А чаму тут Малая Траецкая, а там Вялiкая?

Добрае пытанне, на якое не так проста адказаць краязнаyцу.

– Таму што там вялiкая вулiца, а тут маленькая, – упэyненым тонам адказаy я, хутчэй не як краязнаyца, а проста як персона, здольная лагiчна разважаць.

Дзяyчына шматзначна хмыкнула, i мы пайшлi далей.

Вулiца Малая Траецкая. Фота аyтара.

Вось такая невялiкая iнтэрлюдыя, якая таксама з'яyляецца часткай бясконцай, стракатай стужкi, пад назвай «Летапiс Гродна», што yбiрае yсе падзеi, як значныя, так i не надта.

Аyтар, як можна зразумець з вышэйпададзенага, не прэтэндуе на yсёабдымнае асвятленне шматграннай гiсторыi Захаду Беларусi. Раздзелы кнiгi – толькi асобныя кавалачкi гiстарычнага пазла, блiскучыя i разрозненыя дэталi, быццам мазаiка са знiшчанага сабора Аляксандра Неyскага y Варшаве, калiсьцi створаная па эскiзах выбiтнага жывапiсца Васняцова. Рэшткi гэтай мазаiкi падзелены памiж Свята-Пакроyскiм храмам Баранавiчаy i знакамiтай гродзенскай Каложай, як бы дзеля фармiравання яшчэ адной з незлiчоных сувязей, памiж заходнiмi абласцямi Беларусi.

Так, кнiга дэманструе чытачу толькi часцiнкi цэлага

Купить книгу «Захад Беларусi: гiстарычны пазл»

электронная ЛитРес 160 ₽